2016 30/03

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч, які пасьля вызваленьня працягвае знаходзіцца пад прафіляктычным наглядам, 29 сакавіка быў выкліканы ў Ленінскі РУУС Менску.

Там яго чакалі ня толькі супрацоўнікі райадзьдзела міліцыі, але й судовыя выканаўцы.

“Паколькі мне налічылі вялікія штрафы за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а я іх не зьбіраюся аплочваць, судовыя выканаўцы вырашылі мяне адлавіць такім чынам”, – распавёў палітык сайту palitviazni.info.

“Я знаходжуся пад прафіляктычным наглядам і абавязаны зьяўляцца ў адзьдзел міліцыі па выкліках, – распавядае Мікалай Статкевіч. – Мусіў прыйсьці туды, а там ужо чакалі судовыя выканаўцы – загадчыца сэктарам выкананьня пакараньня Ленінскага раёну Ліпляніна К.В і нейкі мужчына, які здымаў усё на відэакамэру. Высьвятлілася, што судовыя выканаўцы хочуць паразмаўляць са мной. Шчыра кажучы, я прагназаваў такое разьвіцьцё падзеяў, а таму прыйшоў у адзьдзел разам з жонкай і наборам дакумэнтаў, які паказвае, што ў мяне ніякай маёмасьці няма”.

З словаў Мікалая Статкевіча, яму прапанавалі распісацца за тое, што ў яго маюцца тры штрафы агульнай сумай 25,2 мільёны, каб было зафіксавана, што такая папера яму ўручаная. Аднак палітык заявіў у адказ, што без кансультацыяў з адвакатам нічога падпісваць ня будзе.

“Судовыя выканаўцы нагадалі, што ў такім выпадку мне адключаць мабільную сувязь, будзе забаронена карыстацца аўтамабілем і выязджаць за межы Беларусі, – кажа былы палітвязень. – І, акрамя таго, яны будуць прымаць нейкае судовае рашэньне, каб зайсьці ў дом, дзе я зараз жыву. А гэты дом належыў бацькам Марыны Адамовіч, там жыве яе сын, але няма маёй маёмасьці. Я там нават не зарэгістраваны. Сытуацыя ўвогуле дзікунская! Я нават сказаў, што ў выпадку чаго магу там і ня жыць. Скажу, што нідзе не жыву – і шукайце па Беларусі”.

Тым ня менш, аплочваць штрафы палітык і зараз не збіраецца.

 

“У іх ёсьць легальная магчымасьць атрымаць свае штрафы – вылічваць грошы з маёй вайсковай пэнсыі, – адзначае Мікалай Статкевіч. – Але, відаць, такі варыянт не задавальняе. Тады няхай паказваюць усяму сьвету й сваім новым сябрам, якая ў Беларусі лібэралізацыя. А я не магу плаціць, бо не лічу сябе вінаватым. І, паўтаруся, ніякай маёмасьці ў мяне няма. Няхай вылузваюцца, як хочуць, але на “панты” мяне ня возьмеш”.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Николай Статкевич: Судебные исполнители угрожали сделать невыездным, отключить мобильный телефон и лишить права управления авто

Бывший политзаключенный и экс-кандидат в президенты Николай Статкевич, который после освобождения продолжает находиться под профилактическим наблюдением, 29 марта был вызван в Ленинский РУВД Минска.

Там его ждали не только сотрудники райотдела милиции, но и судебные исполнители.

“Поскольку мне насчитали большие штрафы за участие в мирных акциях протеста, а я их не собираюсь оплачивать, судебные исполнители решили меня отловить таким образом”, – рассказал политик сайту palitviazni.info.

“Я нахожусь под профилактическим наблюдением и обязан являться в отдел милиции по вызовам, – рассказывает Николай Статкевич. – Должен был прийти туда, а там уже ждали судебные исполнители – заведующая сектором исполнения наказания Ленинского района Липлянина К. В. и какой-то мужчина, который снимал всё на видеокамеру. Выяснилось, что судебные исполнители хотят поговорить со мной. Честно говоря, я прогнозировал такое развитие событий, а потому пришёл в отдел вместе с женой и набором документов, который показывает, что у меня никакого имущества нет”.

По словам Николая Статкевича, ему предложили расписаться за то, что у него имеются три штрафа общей суммой 25,2 миллиона, чтобы было зафиксировано, что такая бумага ему вручена. Однако политик заявил в ответ, что без консультаций с адвокатом ничего подписывать не будет.

“Судебные исполнители напомнили, что в таком случае мне отключать мобильную связь, будет запрещено пользоваться автомобилем и выезжать за пределы Беларуси, – говорит бывший политзаключенный. – И, кроме того, они будут принимать какое судебное решение, чтобы зайти в дом, где я сейчас живу. А этот дом принадлежал родителям Марины Адамович, там живет ее сын, и нет моего имущества. Я там даже не зарегистрирован. Ситуация вообще дикая! Я бы даже сказал, что в случае чего могу там и не жить. Скажу, что нигде не живу – и ищите по Беларуси”.

Тем не менее, оплачивать штрафы политик и сейчас не собирается.

 

 “У них есть легальная возможность получить свои штрафы – высчитывать деньги с моей военной пенсии, – отмечает Николай Статкевич. – Но, видимо, такой вариант не устраивает. Тогда пусть показывают всему миру и своим новым друзьям, какая в Беларуси либерализация. А я не могу платить, потому что не считаю себя виновным. И, повторюсь, никакого имущества у меня нет. Пусть выкручиваются, как хотят, но на “понты” меня не возьмешь”.

Паводле palitviazni.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: палітык Мікалай Статкевіч

Фота: Аляксея Лапіцкага, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , ,

One thought on “Мікалай Статкевіч: Судовыя выканаўцы пагражалі зрабіць невыязным, адключыць мабільны тэлефон і пазбавіць права кіраваньня аўто”

  1. AL Łapicki says:

    Прынцыповасьць і ўпартасьць палітыкаў у такіх пытаньнях, калі дзяржчынавенства, а разам зь ім, фактычна, і ДЗЯРЖАВА, мэтадычнай й неадступна зьдзяйсьняюць сапраўдны зьдзек над лёгікай і сэнсам канстытуцыйнага права, калі учыняюць сапраўды адміністрацыйна-фіскальны перасьлед актыўныхі грамадзянаў, палітычных апанэнтаў ды іншадумцаў… – выклікаюць сапраўдную павагу!

    Негвалтоўны супраціў, судовая, а разам зь ёй і актыўная публічная абарона правоў і свабодаў, гарантаваных Асноўным Законам – роўназначная супольнаму грамадзянскаму САЛІДАРНАМУ ДЗЕЯНЬНЮ ў абарону міжнародных стандартаў права і КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЬЦІ у краіне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>