2016 01/04

350_SVmABR_apr-KR_OK_IMG_9464Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі з Цэнтрвыбаркама адказ на свае прапановы па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, які супярэчыць ранейшым заявам Лідзіі Ярмошынай ў СМІ.

15 сакавіка, пасьля выніковага паседжаньня міжведамаснай экспэртнай рабочай групы па вывучэньні рэкамэндацый, зробленых БДІПЧ АБСЕ па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, Лідзія Ярмошына паведаміла БелаПАН, што група распрацавала свае прапановы па ўдасканаленьні выбарчага працэсу з улікам тых прапаноў, якія прадставіла кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Аднак з паведамленьня старшыні ЦВК, якое атрымалі праваабаронцы, гэтага не вынікае.

“Просім паведаміць аўтарам прапаноў, што іх меркаваньне аб магчымасьці імплемэнтаваць многія рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЕ пры дапамозе тлумачэньняў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў не грунтуецца на заканадаўстве. Паўнамоцтвы Цэнтральнай камісіі як правапрымяняльнага воргана, прадугледжаныя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, не дазваляюць ёй ўстанаўліваць або зьмяняць нормы выбарчага права, чаго патрабуе большасьць рэкамэндацый БДІПЧ АБСЕ. Напрыклад, рэкамэндацыя аб дэманстрацыі назіральнікам кожнага бюлетэня, прадастаўленьні ім завераных копій выніковых пратаколаў і іншыя”, – гаворыцца ў адказе ЦВК, падпісаным Лідзіяй Ярмошынай.

Старшыня ЦВК у дадзеным выпадку прыводзіць тыя рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЕ, якія, як указалі праваабаронцы ў сваіх прапановах, можна імплемэнтаваць без унясеньня зьменаў у Выбарчы кодэкс.

Напрыклад, удасканаліць працэдуру падліку галасоў яны прапаноўвалі праз урэгуляваньне ў дапаможніку для сябраў участковых выбарчых камісій, зацверджаным Пастановай ЦВК.

Экспэрт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч не пагаджаецца з тым, што гэтая прапанова пярэчыць Выбарчаму кодэксу, як сьцвярджае Лідзія Ярмошына.

- Найперш, я б паправіў. Рэкамендацыя БДІПЧ была не пра “дэманстрацыю назіральнікам кожнага бюлетэня”, а пра дакладнае прапісаньне працэдуры падліку галасоў: каб падлік вёўся адным сябрам камісіі і кожны бюлетэнь дэманстраваўся ўсім прысутным, і ў тым ліку назіральніку, канешне, – кажа Валянцін Стэфановіч.

– У прынцыпе, гэта адна з асноўных рэкамэндацый, як нашых, так і БДІПЧ, – датычная менавіта працэдуры падліку галасоў. Улічваючы, што Выбарчы кодэкс не ўтрымлівае ніякага апісаньня ніякай працэдуры, мы лічым, што гэта рэкамэндацыя якраз не пярэчыць Выбарчаму кодэксу.

Калі б кодэкс прадугледжваў пэўную працэдуру, а мы б прапаноўвалі іншую – тады можна было б сказаць, што нашая прапанова пярэчыць заканадаўству.

Мала таго, паводле тых жа адказаў ЦВК, якія мы атрымлівалі ў тым ліку падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў, працэдура падліку галасоў кожнай выбарчай камісіяй устанаўліваецца самастойна.

Зыходзячы з гэтага, мы лічым, што Цэнтральная камісія можы прыняць пастанову, якая будзе рэкамэндаваць тую ці іншую працэдуру падліку галасоў. Прапанаваная намі і БДІПЧ працэдура значна больш празрыстая за тую, што маем зараз.

Тое ж датычыцца й копій выніковых пратаколаў участковых выбарчых камісій. Выбарчае заканадаўства не ўтрымлівае а ніякіх нормаў, якія б забаранялі завярэньне такіх копій. І ў прынцыпе, пад самім словам “копія” разумеецца, што яна мусіць быць завераная, інакш гэта ўжо не копія.

Разам з тым праваабаронца адзначае непасьлядоўнасьць у падыходах Цэнтрвыбаркама:

- Я лічу, што Лідзія Міхайлаўна лукавіць, калі кажа, што Цэнтрвыбаркам не ўстанаўлівае ніякія новыя нормы Выбарчага кодэкса.

Магу прыгадаць з практыкі папярэдніх выбараў такія выпадкі, калі Цэнтрвыбаркам у пастановах ды мэтадычных рэкамэндацыях якраз устанаўліваў такія нормы, якіх у Выбарчым кодэксе няма.

Так, быў уведзены “памочнік сябра ініцыятыўнай групы”, які мог уносіць зьвесткі пра выбаршчыка ў падпісны ліст, хоць нормы Выбарчага кодэкса наўпрост гавораць: калі подпісы сабраныя не сябрамі ініцыятыўнай групы, такія падпісныя лісты прызнаюцца несапраўднымі.

Таксама прыгадаю выпадкі, калі метадычнымі рэкамэндацыямі прадугледжваліся так званыя рабочыя пратаколы выбарчай камісіі, куды ўносіліся дадзеныя раздзельнага падліку галасоў, і яны былі непублічныя для назіральнікаў. Але ж ніякіх “рабочых пратаколаў” Выбарчы кодэкс не прадугледжвае.

Таму я лічу, што названыя намі працэдуры якраз маглі б быць урэгуляваныя.

Але з адказу, які атрымалі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, вынікае, што межведамасная працоўная група не ўлічыла самыя асноўныя, датычныя працэдуры падліку галасоў прапановы – як нашыя, так і БДІПЧ АБСЕ.

Незадаволенасьць праваабарончай кампаніі працай межведамаснай экспэртнай групы падмацоўваецца і такой акалічнасьцю як непразрыстасьць.

- Праца межведамаснай групы мела закрыты, непразрысты характар.

Дзе зараз можна азнаёміцца з выпрацаванымі ім зьменамі працэдур? Нідзе. На сайце ЦВК іх няма.

То бок атрымліваецца, што вынікі працы гэтай групы засакрэчаныя. І старшыня Цэнтрвыбаркама кажа агулам, называючы толькі сфэры, у якіх “улічаныя” прапановы. А якія канкрэтна? Як я разумею, мы штосьці ўбачым толькі напачатку парляменцкіх выбараў – ужо ў выглядзе пастановаў ЦВК, – кажа суразмоўца.

– Паўтаруся, лічу гэта лукаўствам. Бо былі рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЕ, які сказаў, што ўрад мусіць іх улічыць. Урад сказаў, што гатовы іх улічыць. Але што яны ўлічылі – не кажуць. Хіба што ў БДІПЧ прадставяць свае напрацоўкі…

Валянцін Стэфановіч нагадвае, што экспэрты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў сваіх прапановах для межведамаснай рабочай групы сфакусаваліся на тым, што можна ўрэгуляваць пастановамі ЦВК без унясеньня зьменаў у Выбарчы кодэкс. Але гэта не азначае, што тут мусіць ставіцца кропка, падкрэсьлівае ён:

- Усе рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЕ мусяць быць унесены парлямэнтам у выбарчае заканадаўства, Выбарчы кодэкс мусіць быць зьменены. Калі ўжо яны лічаць, што працэдура падліку галасоў не можа быць урэгуляваная праз пастанову ЦВК, то атрымліваецца, што парлямэнцкія выбары пройдуць як звычайна, па тых працэдурах, якія мы ўжо неаднаразова назіралі і не прызнаем празрыстымі. У такім выпадку, пасьля парлямэнцкай кампаніі перад парлямэнтам мусіць ставіцца пытаньне аб унясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс.

Нагадаем, міжведамасная экспэртная рабочая група па разглядзе рэкамэндацый БДІПЧ АБСЕ па пытаньнях удасканаленьня выбарчага працэсу была створаная Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 12 лютага 2016 года.

Выніковае паседжаньне групы адбылося 15 сакавіка. Як паведамляецца на сайце ЦВК, выпрацаваныя групай прапановы, якія не патрабуюць унясеньня зьменаў у заканадаўства ды могуць быць ажыцьцёўленыя падчас парлямэнцкіх выбараў у 2016 годзе, «накіраваныя на павышэньне адкрытасьці фармаваньня выбарчых камісій, інфармаванасьці грамадзкасьці пра вынікі разгляду скаргаў па выбарчых спрэчках, стварэньне ўмоў для ажыцьцяўленьня назіраньня за выбарчымі працэдурамі», будуць прадстаўлены на разгляд кіраўніку дзяржавы.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Валентин Стефанович: Похоже, Ермошина лукавит

adkaz_cvkПредставители кампании “Правозащитники за свободные выборы” получили из Центризбиркома ответ на свои предложения по имплементации рекомендаций БДИПЧ ОБСЕ, который противоречит прежним заявлениям Лидии Ермошиной в СМИ.

15 марта, после итогового заседания межведомственной экспертной рабочей группы по изучению рекомендаций, сделанных БДИПЧ ОБСЕ по итогам президентских выборов 2015 года, Лидия Ермошина сообщила БелаПАН, что группа разработала свои предложения по совершенствованию избирательного процесса с учетом тех предложений, которые представила компания “Правозащитники за свободные выборы “.

Однако из сообщения председателя ЦИК, которое получили правозащитники, этого не следует.

“Просим сообщить авторам предложений, что их мнение о возможности имплементировать многие рекомендации БДИПЧ ОБСЕ при помощи объяснений Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов не основывается на законодательстве.

Полномочия Центральной комиссии как правоприменительного органа, предусмотренные Избирательным кодексом Республики Беларусь, не позволяют ей устанавливать или изменять нормы избирательного права, чего требует большинство рекомендаций БДИПЧ ОБСЕ.

Например, рекомендация о демонстрации наблюдателям каждого бюллетеня, предоставлении им заверенных копий итоговых протоколов и другие “, – говорится в ответе ЦИК, подписанном Лидией Ермошиной.

Председатель ЦИК в данном случае приводит те рекомендации БДИПЧ ОБСЕ, которые, как указали правозащитники в своих предложениях, можно имплементировать без внесения изменений в Избирательный кодекс.

Например, усовершенствовать процедуру подсчета голосов они предлагали через урегулирование в пособии для членов участковых избирательных комиссий, утвержденным Постановлением ЦИК.

Эксперт кампании “Правозащитники за свободные выборы” Валентин Стефанович не соглашается с тем, что это предложение противоречит Избирательному кодексу, как утверждает Лидия Ермошина.

- Прежде всего, я бы поправил. Рекомендация БДИПЧ была не о “демонстрацию наблюдателям каждого бюллетеня”, а о точном праписанне процедуры подсчета голосов: чтобы подсчет велся одним членом комиссии и каждый бюллетень демонстрировался всем присутствующим, и в том числе наблюдателю, конечно, – говорит Валентин Стефанович.

– В принципе, это одна из основных рекомендаций, как наших, так и БДИПЧ, – причастная именно процедуре подсчета голосов. Учитывая, что Кодекс не содержит никакого описания никакой процедуры, мы считаем, что это рекомендация как раз не противоречит Избирательному кодексу. Если бы кодекс предусматривал определенную процедуру, а мы бы предлагали другую – тогда можно было бы сказать, что наше предложение противоречит законодательству.

Мало того, согласно тем же ответом ЦИК, которые мы получали в том числе во время предыдущих президентских выборов, процедура подсчета голосов каждой избирательной комиссией устанавливается самостоятельно.

Исходя из этого, мы считаем, что Центральная комиссия можете принять постановление, которое будет рекомендовать ту или иную процедуру подсчета голосов.

Предлагаемая нами и БДИПЧ процедура гораздо более прозрачная, чем та, что имеем сейчас.

То же касается и копий итоговых протоколов участковых избирательных комиссий. Избирательное законодательство не содержит никаких норм, которые бы запрещали заверение таких копий. И в принципе, под самим словом “копия” подразумевается, что она должна быть заверенная, иначе это уже не копия.

Вместе с тем правозащитник отмечает непоследовательность в подходах Центризбиркома:

- Я считаю, что Лидия Михайловна лукавить, когда говорит, что Центризбирком не устанавливает никакие новые нормы Избирательного кодекса.

Могу вспомнить из практики предыдущих выборов такие случаи, когда Центризбирком в постановлениях и методических рекомендациях как раз устанавливал такие нормы, которых в Избирательном кодексе нет.

Так, был введен “помощник члена инициативной группы”, который мог вносить данные об избирателе в подписной лист, хотя нормы Избирательного кодекса прямо говорят: если подписи собраны не членами инициативной группы, такие подписные листы признаются недействительными.

Также вспомню случей, когда методическими рекомендациями предусматривались так называемые рабочие протоколы избирательной комиссии, куда вносились данные раздельного подсчета голосов, и они были непубличные для наблюдателей. Но никаких “рабочих протоколов” Избирательный кодекс не предусматривает.

Поэтому я считаю, что указанные нами процедуры как раз могли бы быть урегулированы. Но из ответа, который получили “Правозащитники за свободные выборы”, следует, что Межведомственной рабочая группа не учла самые основные, касающиеся процедуры подсчета голосов предложения – как наши, так и БДИПЧ ОБСЕ.

Недовольство правозащитной кампании работой Межведомственной экспертной группы подкрепляется и такой обстоятельством как непрозрачность.

- Работа Межведомственной группы имела закрытый, непрозрачный характер. Где сейчас можно ознакомиться с выработанными им изменениями процедур? Нигде. На сайте ЦИК их нет. То есть получается, что результаты работы этой группы засекречены. И председатель Центризбиркома говорит в целом, называя только сферы, в которых “учтены” предложения. А какие конкретно? Как я понимаю, мы что-то увидим лишь в начале парламентских выборов – уже в виде постановлений ЦИК, – говорит собеседник.

– Повторюсь, считаю это лукавствам. Ведь были рекомендации БДИПЧ ОБСЕ, который сказал, что правительство должно их учесть. Правительство сказал, что готов их учесть. Но что они учли – не говорят. Разве что в БДИПЧ представят свои наработки …

Валентин Стефанович напоминает, что эксперты компании “Правозащитники за свободные выборы” в своих предложениях для Межведомственной рабочей группы сфокусировались на том, что можно урегулировать постановлениями ЦИК без внесения изменений в Избирательный кодекс. Но это не означает, что здесь должен ставится точка, подчеркивает он:

- Все рекомендации БДИПЧ ОБСЕ должны быть внесены парламентом в избирательное законодательство, Избирательный кодекс должен быть изменен.

Если уж они считают, что процедура подсчета голосов не может быть урегулирована через постановление ЦИК, то получается, что парламентские выборы пройдут как обычно, по тем процедурам, которые мы уже неоднократно наблюдали и не признаем прозрачными.

В таком случае, после парламентской кампании перед парламентом должен ставиться вопрос о внесении изменений в Избирательный кодекс.

Напомним, межведомственная экспертная рабочая группа по рассмотрению рекомендаций БДИПЧ ОБСЕ по вопросам совершенствования избирательного процесса была создана Постановлением Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов от 12 февраля 2016 года.

Итоговое заседание группы состоялось 15 марта.

Как сообщается на сайте ЦИК, выработанные группой предложения, которые не требуют внесения изменений в законодательство и могут быть осуществлены во время парламентских выборов в 2016 году, «направленные на повышение открытости формирования избирательных комиссий, информированности общественности о результатах рассмотрения жалоб по избирательным спорам, создание условий для осуществления наблюдения за избирательными процедурами », будут представлены на рассмотрение главе государства.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,

www.prava-by.info

На фота – намесьнік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, экспэрт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Фота А.  Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>