2016 01/04

Беларускі філёзаф Уладзімер Мацкевіч мае намер прыцягнуць супрацоўнікаў міліцыі да адказнасьці за ілжэсьведчаньне супраць яго.

Беларускі філёзаф і грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч падаў заяву ў пракуратуру з прычыны суда, які прайшоў над ім 15 сакавіка. Мацкевіч хоча прыцягнуць супрацоўнікаў МУС да адказнасьці за ілжывыя паказаньні супраць яго, паведамляе tut.by.

Нагадаем, Мацкевіча 15 сакавіка судзілі ў Цэнтральным раённым судзе Менску за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», а менавіта – за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў 15 лютага. Міліцыянты ў судзе сьцьвярджалі, што бачылі яго з плякатам «Праца!». Аднак у ходзе працэсу высьветлілася, што сам Мацкевіч у дзень акцыі быў у Варшаве і паказаў штампы ў пашпарце аб выездзе ды ўездзе ў краіну й квіткі на самалёт. Судзьдзя вырашыла адправіць адміністрацыйны пратакол супраць Мацкевіча на дапрацоўку.

- Пасьля суду мы з адвакатам напісалі заўвагу, паглядзеўшы матэрыялы справы, – распавёў філёзаф. – Мы прапанавалі ўнесьці ў пратакол судовага паседжаньня тое, што забыліся туды ўключыць. У прыватнасці, наш напамін сьведкам, што, можа быць, яны бачылі падобнага чалавека, на якое яны ў судзе заявілі, што не, яны ўпэўненыя, гэта быў я.

Як ні дзіўна, гэта заўвага ў судзе ўлічылі.

У выніку Мацкевіч з адвакатам напісалі заяву ў пракуратуру з апісаньнем ўсіх гэтых абставінаў са спасылкай на матэрыялы справы, праўкі да пратаколу, прыкладзенай аўдыёзапісам працэсу.

- Мы папрасілі пракуратуру даць праўную ацэнку гэтай сытуацыі. Учора адправілі заказным лістом, будзем чакаць. Калі пракуратура не дапаможа, можна будзе паспрабаваць Сьледчы камітэт.

Мацкевіч настроены давесьці справу да прыцягненьня міліцыянтаў да адказнасьці за ілжэсьведчаньне, але разумее, што шанцы невялікія. Скептычны ён і з нагоды пэрспэктываў свайго адміністратыўнага пратаколу, па якім яго судзілі.

- Кажуць, ёсьць звычайная практыка, калі такога роду прапашчыя справы адпраўляюцца на дапрацоўку, там праходзіць нейкі час, пасьля якога справа закрываецца. Яе як бы й не было, усё спускаецца на тармазах.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Владимир Мацкевич подал заявление в прокуратуру после суда за акцию, на которой его не было

Беларусский философ Владимир Мацкевич намерен привлечь сотрудников милиции к ответственности за лжесвидетельсвование против него.

Беларусский философ и общественный деятель Владимир Мацкевич подал заявление в прокуратуру по поводу суда, который прошел над ним 15 марта. Мацкевич хочет привлечь сотрудников МВД к ответственности за ложные показания против него, сообщает tut.by.

Напомним, Мацкевича 15 марта судили в Центральном районном суде Минска за «участие в несанкционированном мероприятии», а именно – за акцию протеста предпринимателей 15 февраля. Милиционеры в суде утверждали, что видели его с плакатом «Працу!». Однако в ходе процесса выяснилось, что сам Мацкевич в день акции был в Варшаве и показал штампы в паспорте о выезде и въезде в страну и билеты на самолет. Судья решила отправить административный протокол против Мацкевича на доработку.

- После суда мы с адвокатом написали замечание, посмотрев материалы дела, – рассказал философ. – Мы предложили внести в протокол судебного заседания то, что забыли туда включить. В частности, наше напоминание свидетелям, что, может быть, они видели похожего человека, на которое они в суде заявили, что нет, они уверены, это был я.

Как ни удивительно, это замечание в суде учли.

В итоге Мацкевич с адвокатом написали заявление в прокуратуру с описанием всех этих обстоятельств со ссылкой на материалы дела, поправки к протоколу, приложенной аудиозаписью процесса.

- Мы попросили прокуратуру дать правовую оценку этой ситуации. Вчера отправили заказным письмом, будем ждать. Если прокуратура не поможет, можно будет попробовать Следственный комитет.

Мацкевич настроен довести дело до привлечения милиционеров к ответственности за лжесвидетельствование, но понимает, что шансы невелики. Скептичен он и по поводу перспектив своего административного протокола, по которому его судили.

- Говорят, есть обычная практика, когда такого рода гиблые дела отправляются на доработку, там проходит какое-то время, после которого дело закрывается. Его как бы и не было, все спускается на тормозах.

Паводле eurobelarus.info,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Уладзімер Мацкевіч, адзін са сьведкаў і судзьдзя Вікторыя Шабуня.

Фота: Фэйсбук журналіста «Еўрарадыё» Дзьмітрыя Лукашука

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , ,

One thought on “Уладзімер Мацкевіч падаў заяву ў пракуратуру пасьля суда за акцыю, на якой яго не было”

  1. AL Łapicki says:

    Фіксацыя таго, што адбываецца ў судовым працэсе ды праца з пратаколамі (судовых паседжаньняў), як паказвае ня толькі жодзінская праваабарончая практыка, дазваляе аргумэнтавана й доказна прасоўваць прыярытэты канстытуцыйнага права, паказваць непасьлядоўнасьць ці памылковасьць пазыцыі зацікаўленага боку, выкрываць ілжэсьведкаў і ілжэсьведчаньні…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>