Не забірай жыцьцё!
2016 03/04

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіль Палякоў накіраваў 2 красавіка скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, заяўляючы аб дыскрымінацыі па палітычных матывах і адвольным умяшальніцтве ў ягонае асабістае жыцьцё.

Палітык кажа, што парушаныя ягоныя грамадзянскія й палітычныя правы, а калі ён зьвярнуўся ў суд, дзяржава адмовіла яму і ў правасудзьдзі.

У скарзе Палякоў пералічвае сыстэматычную на працягу 2014-2015 гадоў дыскрымінацыю на дзяржаўнай мяжы, калі памежнікі й мытнікі, адвольна ўмешваючыся ў ягонае асабістае жыцьцё, ладзілі зьневажальныя працэдуры асабістых надглядаў.

“Як толькі памежнікі правяралі пашпарт сканарам, яны тут жа дакладалі начальству, потым зьяўлялася мытня, патрабуючы ў прымусовай форме пакінуць цягнік альбо аўтобус, на якіх я ехаў праз дзяржмяжу. Прымушалі зьняць адзеньне, часам даводзілася здымаць нават абутак і шкарпэткі. Аднойчы, у нацыянальным аэрапорце “Менск” мне прыйшлося літаральна бегчы да самалёту з багажом у руках”, – узгадвае прыгоды палітык.

Василь Палякаў кажа, што ён заявіў старшыні памежнага ведамства аб дыскрымінацыі й адвольным ўмяшальніцтве ў асабістае жыцьцё, патрабуючы пісьмовых тлумачэньняў.

“Пагранічнае ведамства адказала, што інфармацыя ў дачыненьні да маёй асобы зьяўляецца сакрэтнай, фактычна парушыўшы яшчэ й права на атрыманьне інфармацыі, якая закранае мае правы. А калі я прыйшоў у суд Ленінскага раёну Менску, раённы судзьдзя адмовіўся распачаць справу, фактычна адмовіў мне ў правасудзьдзі. Перад тым, як зьвярнуцца ў ААН, я прайшоў усе сродкі праўнай абароны, уключаючы Вярхоўны суд і Генэральную пракуратуру, што наўпрост сьведчыць пра адсутнасьць у краіне мэханізмаў, здольных абараніць канкрэтныя правы чалавека”, – заяўляе намесьнік старшыні АГП.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паведамленьня ў ААНаўскі Камітэт, кажа, што гэта першая скарга з Беларусі па адвольным ўмяшальніцтве дзяржаўных агентаў у асабістае жыцьцё канкрэтнага чалавека.

Адвакат правоў чалавека падкрэслівае, у мінулым годзе яму таксама прыйшлося пачаць стратэгічную цяжбу з дзяржавай у сувязі з дыскрымінацыяй на дзяржаўнай мяжы і адвольным ўмяшальніцтве ў ягонае асабістае жыцьцё. Супольна з Васілём Паляковым яны ў інтэрнэце арганізавалі акцыю салідарнасьці, у выніку якой 90 чалавек напісалі ў адрас пагранкамітэту запыты з патрабаваньнем растлумачыць тое, што адбываецца на дзяржаўнай мяжы.

“Спробы палітызаваць надгляды ў рамках пагранічнага альбо мытнага кантролю, зьвязаць іх правядзеньне са спэцыфікай прафэсійнай альбо грамадзкай дзейнасьці асобных катэгорыяў грамадзянаў у большай ступенi прадстаўляюцца формамі аказаньня ціску на службовых асобаў у пунктах пропуску і імкненьня прысвоіць выдуманае права імунітэту без усялякіх на тое юрыдычных падставаў”, – адказаў грамадзянам старшыня памежнага камітэту Леанід Мальцаў.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

ЗАМЕСТИТЕЛЬ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ОГП ЗАЯВИЛ В ООН О ДИСКРИМИНАЦИИ И ВМЕШАТЕЛЬСТВЕ В ЛИЧНУЮ ЖИЗНЬ

Заместитель председателя Объединенной гражданской партии (ОГП) Василий Поляков направил 2 апреля жалобу в Комитет ООН по правам человека, заявляя о дискриминации по политическим мотивам и произвольному вмешательству в его личную жизнь.

Политик говорит, что нарушены его гражданские и политические права, а когда он обратился в суд, государство отказало ему и в правосудии.

В жалобе Поляков перечисляет систематическую в течение 2014-2015 годов дискриминацию на государственной границе, когда пограничники и таможенники, произвольно вмешиваясь в его личную жизнь, устраивали унизительные процедуры личных досмотров.

“Как только пограничники проверяли паспорт сканером, они тут же докладывали начальству, потом являлась таможня, требуя в принудительной форме покинуть поезд или автобус, на которых я ехал через госграницу. Заставляли снять одежду, иногда приходилось снимать даже обувь и носки. Однажды, в национальном аэропорту “Минск” мне пришлось буквально бежать к самолету с багажом в руках », – вспоминает приключения политик.

Василий Поляков говорит, что он заявил председателю пограничного ведомства о дискриминации и произвольным вмешательстве в личную жизнь, требуя письменных объяснений.

«Пограничное ведомство ответило, что информация в отношении моей личности является секретной, фактически нарушив ещё и право на получение информации, затрагивающей мои права. А когда я пришёл в суд Ленинского района Минска, районный судья отказался возбудить дело, фактически отказал мне в правосудии. Перед тем, как обратиться в ООН, я прошёл все средства правовой защиты, включая Верховный суд и Генеральную прокуратуру, что прямо свидетельствует об отсутствии в стране механизмов, способных защитить конкретные права человека”, – заявляет заместитель председателя ОГП.

Правозащитник Леонид Судаленко, который участвовал в подготовке сообщения в ООНовский Комитет, говорит, что это первая жалоба из Беларуси по произвольным вмешательстве государственных агентов в личную жизнь конкретного человека.

Адвокат прав человека подчеркивает, в прошлом году ему также пришлось начать стратегическую тяжбу с государством в связи с дискриминацией на государственной границе и произвольном вмешательстве в его личную жизнь. Совместно с Василием Поляковым они в интернете организовали акцию солидарности, в результате которой 90 человек написали в адрес погранкомитета запросы с требованием объяснить происходящее на государственной границе.

“Попытки политизировать досмотры в рамках пограничного или таможенного контроля, связать их проведение со спецификой профессиональной или общественной деятельности отдельных категорий граждан в большей степени представляются формами оказания давления на должностных лиц в пунктах пропуска и стремления присвоить вымышленное право иммунитета без всяких на то юридических оснований”, – ответил гражданам председатель пограничного комитета Леонид Мальцев.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>