Каля расейскае амбасады ў Менску 2 красавіка прайшоў пікет супраць расейскага шавінізму ды імпэрыялізму. Акцыя была прымеркаваная да Дня яднаньня народаў Беларусі й Расеі.
У акцыі, арганізаванай “Маладым фронтам”, удзельнічала 11 чалавек. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, сымболіку арганізацыі, а таксама плякаты “Не саюзу з бандай“, “Добры сусед — той, які жыве праз плот“, “Пуціна ў Гаагу“.
Праз пяць хвілін пасьля пачатку пікету да яго ўдзельнікаў падышлі супрацоўнікі міліцыі ў форме. У дачыненьні да ўсіх удзельнікаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па арт.23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў), – паведаміла прэс-служба ГУУСМінгарвыканкаму.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
На участников акции у российского посольства составлено 11 протоколов
У российского посольства в Минске 2 апреля прошёл пикет против российского шовинизма и империализма. Акция была приурочена ко Дню единения народов Беларуси и России.
В акции, организованной “Молодым фронтом”, участвовала 11 человек. Они держали бело-красно-белые флаги, символику организации, а также плакаты «Нет союзу с бандой“, “Хороший сосед – тот, который живёт через забор“, “Путина в Гаагу“.
Через пять минут после начала пикета к его участникам подошли сотрудники милиции в форме. В отношении всех участников составлены административные протоколы по ст.23.34 КоАП РБ (Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий), – сообщила пресс-служба ГУУСМингарвыканкама.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед за рэалізацыю права, акцыі, Малады Фронт, Менск, мірныя сходы, пікеты, пратаколы, пратэстныя акцыі