Пастаянае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН лічыць скаргу салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі аб парушэньні права на свабоду мірных сходаў і свабоднае выказваньне меркаваньня непрымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека.
Афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь у камэнтары аспрэчваюць сам факт рэгістрацыі скаргі праваабаронцы ў Камітэце. Улады заяўляюць, што Леанід Мархотка “не вычарпаў усе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі праўнай абароны”, бо “не рэалізаваў усталяванае законам права на абскарджаньне судовых пастановаў у парадку нагляду ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь і Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь”.
Дадало Прадстаўніцтва Беларусі пры ААН свае заўвагі й па сутнасьці справы. Аргумэнтацыя беларускага ўрада дублюе высновы Менскага абласнога суду па касацыйнай скарзе Леаніда Марохоткі й зводзіцца да законнасьці ўстаноўленых абмежаваньняў на правядзеньне мірных сходаў і выказваньне меркаваньня. Аднак абгрунтоўваць неабходнасьць і сувымернасьць гэтых абмежаваньняў у дэмакратычным грамадзтве беларускі ўрад ня стаў.
Свой камэнтар на пярэчаньні беларускага ўраду спадару Мархотку неабохдна накіраваць у Камітэт па правах чалавека ААН не пазьней за 26 красавіка.
З словаў праваабаронцы, падрыхтоўкай сваіх заўвагаў з гэтай нагоды ён ужо займаецца й дашле іх ў Жэнэву найбліжэйшым часам.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Правительство считает жалобу правозащитника Леонида Мархотко неприемлемой для рассмотрения в КПЧ ООН
Постоянное представительство Республики Беларусь при ООН считает жалобу солигорского правозащитника Леонида Мархотко о нарушении права на свободу мирных собраний и свободное выражение мнения неприемлемой для рассмотрения в Комитете по правам человека.
Официальные представители Республики Беларусь в комментарии опровергают сам факт регистрации жалобы правозащитника в Комитете.
Власти заявляют, что Леонид Мархотко «не исчерпал все имеющиеся внутригосударственные средства правовой защиты“, так как “не реализовал установленное законом право на обжалование судебных постановлений в порядке надзора в Верховный Суд Республики Беларусь и Генеральную прокуратуру Республики Беларусь“.
Добавило Представительство Беларуси при ООН и свои замечания и по существу дела. Аргументация белорусского правительства дублирует выводы Минского областного суда по кассационной жалобе Леонида Марохотки и сводится к законности установленных ограничений на проведение мирных собраний и выражение мнения. Однако обосновывать необходимость и соразмерность этих ограничений в демократическом обществе белорусское правительство не стал.
Свой комментарий на возражения белорусского правительства господину Мархотко необходимо направить в Комитет по правам человека ООН не позднее 26 апреля.
По словам правозащитника, подготовкой своих замечаний по этому поводу он уже занимается и пришлет их в Женеву в ближайшее время.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота: салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка
Цэтлікі: ААН, КПЧ ААН, Леанід Мархотка, Леонид Марохотка, парушэньні права на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньня (арт.21 і арт.19 МПГіПП), Салігорск, свабода выказваньня меркаваньня, свабода мірных сходаў, Солигорск
One thought on “Беларускі ўрад лічыць скаргу праваабаронцы Леаніда Мархоткі непрымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН”