2016 09/04

BLP_dapr_14112801

Актывіст аргкамітэта па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка падаваў заяўку на вулічную акцыю, каб абмеркаваць зь землякамі праблему “замарожанай” будоўлі новага корпусу шпіталя імя Сямашкі.

Аднак ён нават не атрымаў адказу з выканкаму.

Пікет у цэнтры горада быў заплянаваны на 6 красавіка. Аднак ні ў гэты дзень, ні за некалькі дзён перад тым, як патрабуе заканадаўства, адказу з выканкаму не было, кажа Яўген Анішчанка:

“Адказу па пошце я не атрымаў, патэлефанаваў у райвыканкам сам. Сказалі, што нібыта адказ дасылалі яшчэ тыдзень таму, але, мабыць “пошта згубіла”. Прыкра такое чуць: мой зварот дык чамусьці дайшоў, а як грамадзянам адказаць па законе – нібыта й не абавязкова! Сказалі, што “вам забаронена, бо вы ж не дамовіліся з мэдыкамі, камунальнікамі й міліцыяй пра дзяжурства на пікеце”. А дамовіцца зь імі немагчыма: яшчэ ў 2012 годзе, калі мы хацелі зладзіць пікет пра аварыйны мост, мы таксама спрабавалі заключыць дамовы. Нават праз суд. Юрысты зь міліцыі й паліклінікі ў адзін голас заявілі, што ў іх нават няма прэйскуранту на паслугі паводле замоваў прыватных асобаў, і ажыцьцяўленьне такіх паслугаў не ўваходзіць у іхныя прафэсійныя абавязкі. Ня мае прэйскуранту на прыборку тэрыторыі па замове прыватных асобаў і прадпрыемства “Спэцаўтабаза”.

Такім чынам, яшчэ адзін пікет у Оршы забаронены, а ўвогуле масавых акцый па ініцыятыве грамадзкіх актывістаў у горадзе не было з 2009 году – з тае пары, калі зьмянліся патрабаваньні райвыканкаму да падачы заяўкі.

 

Між тым, праблема “замарожанай” будоўлі паліклінікі – досыць балючая для гараджанаў. У новым дзесяціпавярховым корпусе, будаўніцтва якога распачалося яшчэ ў 2012 годзе, і які ўзводзіцца за сродкі абласнога бюджэту, плянавалі разьмясьціць нэўралягічнае, кардыялягічнае, рэанімацыйнае ды іншыя адзьдзяленьні. Адчыніцца яны мусілі яшчэ некалькі гадоў таму, але будаўніцтва ніяк не завершыцца: у 2015 годзе працы спынілі, і аднавіць іх абяцалі толькі ў другім квартале 2016 году.

Аднак і ён ужо пачаўся, але на будаўнічай пляцоўцы людзей няма, і тэхніка па-ранейшаму незадзейнічаная.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Оршанским активистам запретили проводить пикет по проблеме долгостроя

BLP_dapr_370_1416818028_oen2014-003-emashoАктивист оргкомитета по созданию партии БХД Евгений Анищенко падал заявку на уличную акцию, чтобы обсудить с земляками проблему “замороженной” стройки нового корпуса больницы имени Семашко.

Однако он даже не получил ответа из исполкома.

Пикет в центре города был запланирован на 6 апреля. Однако ни в этот день, ни за несколько дней перед тем, как требует законодательство, ответа из исполкома не было, говорит Евгений Онищенко:

“Ответа по почте я не получил, позвонил в райисполком сам. Сказали, что якобы ответ присылали еще неделю назад, но, видимо “почта потеряла”. Досадно такое слышать: мое обращение почему-то дошло, а как гражданам ответить по закону – как бы и не обязательно! Сказали, что “вам запрещено, ведь вы же не договорились с медиками, коммунальщиками и милицией о дежурство на пикете”. А договориться с ними невозможно: еще в 2012 году, когда мы хотели устроить пикет об аварийной мост, мы также пытались заключить договора. Даже через суд. Юристы из милиции и поликлиники в один голос заявили, что у них даже нет прейскуранта на услуги по заказам частных лиц, и осуществление таких услуг не входит в их профессиональные обязанности. Не имеет прейскуранта на уборку территории по заказу частных лиц и предприятия “Спецавтобаза”.

Таким образом, ещё один пикет в Орше запрещен, а вообще массовых акций по инициативе общественных активистов в городе не было с 2009 года – с тех пор, когда изменились требования райисполкома до подачи заявки.

 

Между тем, проблема “замороженной” стройки поликлиники – достаточно болезненная для горожан. В новом десятиэтажном корпусе, строительство которого началось еще в 2012 году, и который возводится за средства областного бюджета, планировали разместить неврологическое, кардиологическое, реанимационное и другие отделения. Открыться они должны были еще несколько лет назад, но строительство никак не завершится: в 2015 году работы прекратили, и восстановить их обещали только во втором квартале 2016 года.

Однако и он уже начался, но на строительной площадке людей нет, и техника по-прежнему незадействована.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Аршанскім актывістам забаранілі праводзіць пікет па праблеме шпіталя-“даўгабуда””

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>