2016 10/04

viasnalogoПраваабарончы цэнтр “Вясна”
Менск, 04.04.2016 г.

Заява

Пачынаючы са жніўня 2015 году, мірныя сходы, якія адбываюцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі без дазволу мясцовых ворганаў улады, не спыняюцца праваахоўнымі ворганамі, іх удзельнікі не затрымліваюцца ды не падвяргаюцца адміністрацыйным спагнаньням у выглядзе арыштаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае гэтую тэндэнцыю як станоўчую, скіраваную на зьмяншэньне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне.

У той жа час мы адзначаем, што прыцягненьне грамадзянаў, якія прымаюць удзел у мірных сходах, да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе штрафаў зьяўляецца парушэньнем іхнага права на свабоду мірных сходаў ды выказваньня меркваньня. Гэта было неаднаразова пацьверджана практыкай Камітэту па правах чалавека ААН па індывідуальных зваротах грамадзянаў Беларусі.

У шэрагу выпадкаў накладаньне непамерных, відавочна непрапарцыйных штрафаў цягне за сабой парушэньне іншых канстытуцыйных правоў грамадзянаў, свабоды перамяшчэньня, у прыватнасьці.

Практыка правядзеньня апошніх сходаў прадэманстравала іхны абсалютна мірны характар. Падчас іх правядзеньня ўдзельнікі ды арганізатары не парушалі грамадзкі парадак, не здзяйсьнялі якіх-небудзь супрацьпраўных дзеяньняў, якія б уяўлялі пагрозу нацыянальнай бясьпецы, правам іншых грамадзянаў, маральнасьці насельніцтва.

Мы акцэнтуем увагу на тым, што дзеючае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах робіць практычна немагчымым атрыманьне ад мясцовых выканаўчых ворганаў улады дазволу на правядзеньне сходаў, накладае на іх арганізатараў матэрыяльныя абавязальніцтвы па іх правядзеньні (ахове грамадзкага парадку, мэдычным забесьпячэньні ды прыборцы тэрыторыі), утрымлівае іншыя абмежавальныя ды рэпрэсыўныя нормы.

Мы лічым, што ў мэтах забесьпячэньня свабоды мірных сходаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” павінен быць прыведзены ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку – Кіруючымі прынцыпамі БДІПЧ АБСЭ ў галіне свабоды мірных сходаў. Мы гатовыя прадставіць дзяржаўным суб’ектам, якія маюць права заканадаўчай ініцыятывы, свае рэкамэндацыі й прапановы.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” настойліва заклікае ўлады спыніць перасьлед грамадзянаў у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня меркаваньня.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Призываем власти прекратить преследование граждан в связи с реализацией ими свободы мирных собраний и выражения мнения

Правозащитный центр “Весна”
Минск, 04.04.2016 г.

Заявление

Начиная с августа 2015 года, мирные собрания, проходящие в г. Минске и других городах Беларуси без разрешения местных органов власти, не останавливаются правоохранительными органами, их участники не задерживаются и не подвергаются административным взысканиям в виде арестов.

Правозащитный центр “Весна” отмечает эту тенденцию как положительную, направленную на снижение общего уровня репрессий в стране.

 

В то же время мы отмечаем, что привлечение граждан, принимающих участие в мирных собраниях, к административной ответственности в виде штрафов является нарушением их права на свободу мирных собраний и выражения мнение. Это было неоднократно подтверждено практикой Комитета по правам человека ООН по индивидуальным обращениям граждан Беларуси.

В ряде случаев наложение непомерных, очевидно непропорциональных штрафов влечет за собой нарушение других конституционных прав граждан, свободы передвижения, в частности.

Практика проведения последних собраний продемонстрировала их абсолютно мирный характер. Во время их проведения участники и организаторы не нарушали общественный порядок, не совершали каких-либо противоправных действий, которые бы представляли угрозу национальной безопасности, правам других граждан, нравственности населения.

Мы акцентируем внимание на том, что действующее законодательство о массовых мероприятиях делает практически невозможным получение от местных исполнительных органов власти разрешения на проведение собраний, налагает на их организаторов материальные обязательства по их проведению (охране общественного порядка, медицинскому обеспечению и уборке территории), содержит другие ограничительные и репрессивные нормы.

Мы считаем, что в целях обеспечения свободы мирных собраний Закон Республики Беларусь “О массовых мероприятиях” должен быть приведен в соответствие с международными стандартами в области прав человека, в том числе – Руководящими принципами БДИПЧ ОБСЕ в области свободы мирных собраний. Мы готовы представить государственным субъектам, имеющим право законодательной инициативы, свои рекомендации и предложения.

Правозащитный центр “Весна” настоятельно призывает власти прекратить преследование граждан в связи с реализацией ими свободы мирных собраний и выражения мнения.

 

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>