Не забірай жыцьцё!
2016 13/04

kot-bel126 красавіка ў Менску традыцыйна пройдзе Чарнобыльскі шлях.

Дадзенае мерапрыемства ладзіцца штогод. Яно прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС ў 1986 годзе.

Вы актыўныя й смелыя? Хочаце пабачыць, як рэалізуецца права на свабоду сходаў у Беларусі? Гатовыя прыняць трэці нэўтральны бок?

 

Прапануем Вам паназіраць за шэсьцем разам з намі!

На мэрапрыемстве навучышся назіраць і бачыць, працаваць у камандзе. Не згубі такі шанец!

 

Каб далучыцца да каманды неабходна прайсьці этапы:

Пасьля анлайн-навучаньня прыйдзе разуменьне, што такое грамадзкі кантроль, як і за чым варта назіраць, як спрацоўваюць практычныя рэкамэндацыі ў гэтае галіне.

  • Паўдзельнічаць у сэмінары-інструктажы, дзе юрыст “Вясны” Наста Лойка распавядзе пра паводзіны падчас назіраньня за масавым мерапрыемствам, а профільны экспэрт – пра правілы камунікацыі пры назіраньні.

Трэнінг пройдзе 21 красавіка а 19:00.

Удзел у інструктажы абавязковы для вочнага назіраньня 26 красавіка ў Менску.

Чаму Ваш удзел – гэта важна?

Назіраньне за масавым мерапрыемтвам – форма грамадзкага назіраньня.

Калі вы назіраеце незалежна й аб’ектыўна фіксуеце дзеяньні ўдзельнікаў мерапрыемства, то выступаеце як стрымліваючы фактар і сіла, што кантралюе паводзіны праваахоўнікаў і падзеі навокал.

Прыходзьце да нас! Будзьма актыўнымі!

 

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>