2016 13/04

advokat_pravozhaschitnik_zhurnalist_v

Ніжэй прапануецца анатацыя і 28 хвілінаў відэа (рас.)

“Правы чалавека маюць асноватворнае значэньне. Аднак, на працягу тысячагодзьдзяў іхнай рэалізацыі перашкаджалі шматлікія войны, рэлігійная нецярплівасьць, аўтарытарныя рэжымы й галеча. Разам з тым, у выпадках ігнараваньня й парушэньня правоў чалавека заўсёды былі людзі нязгодныя з несправядлівасьцю й гатовыя змагацца за правы чалавека ды адстойваць грамадзкія інтарэсы”.

Так пачынаецца фільм, зьняты на аснове тэматычнай сустрэчы, прысьвечанай ўзаемадзеяньню адвакатаў, праваабаронцаў і журналістаў, якая прайшла ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У ім разглядаюцца аспэкты ўзаемадзеяньня журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў і руйнуюцца міты й стэрэатыпы ў дачыненьні да прадстаўнікоў гэтых прафэсіяў.

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка адзначае:

“Адвакаты, праваабаронцы й журналісты выконваюць трохі розныя функцыі, але ў цэлым наяўнасьць іх усіх вельмі важна для эфэктыўнага функцыянаваньня дэмакратычнага грамадзтва. Цяжка ўявіць праўную дзяржава без актыўнай ролі адвакатаў, без магчымасьці для працы праваабаронцаў і тым больш без асьвятленьня ўсіх вострых грамадзянскіх і палітычных працэсаў з боку журналістаў. Менавіта па гэтых пунктах можна вызначыць наколькі грамадзтва адкрыта й дэмакратычна, наколькі свабодна могуць працаваць менавіта гэтыя тры прафэсійныя групы”.

Стваральнікі фільма лічаць, што калі праца адвакатаў, журналістаў і праваабаронцаў сапраўды накіраванаяна абарону й прасоўваньне правоў чалавека, то дзеля гэтай агульнай і высокай мэты неабходна й магчыма знаходзіць ўзаемадзеяньне, шукаць шляхі эфэктыўнага супрацоўніцтва.

 

http://spring96.org/be/news/82792

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>