Не забірай жыцьцё!
2016 14/04

yerch_tutby_phsl_velostilyagi_09

Любы беларус, які хоць крыху цікавіцца грамадзка-палітычнымі справамі краіны, ня мог не сустрэць навіны пра затрыманьні за парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП).

Прычым, такія затрыманьні адбываліся часам зусім за бяскрыўдныя ўчынкі: як гэта было, напрыклад, з актывістамі за арганізацыю сумеснага катаньня на санках у Слоніме альбо яркае сумеснае катаньне на роварах (гл. фота вышэй)

Калі вы захацелі сабрацца разам для выказваньня сваiх грамадзка-палітычных поглядаў, то вы павінныя кіравацца палажэньнямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (далей – Закон). У ім апісваецца парадак узгадненьня масавага мерапрыемства, парадак разгляду дзяржаўным ворганам вашай заявы, парадак правядзеньня, патрабаваньні да грамадзкай бясьпекі й гэтак далей. З-за таго, што зь нядаўніх часоў, дадзены Закон даступны толькі на платнай аснове, можаце зпампаваць тэкст у канцы гэтага артыкула ў актуальным стане на 14 красавіка 2016 году.

Азнаёміўшыся з тэкстам Закона вы зможаце ўстанавіць, што для арганізацыі масавага мерапрыемства вам трэба:

- Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;
– На працягу папярэдняга году не парушыць парадак арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства;
– Падаць заяву ў мясцовы выканаўчы камітэт (з указаньнем мэты, віду масавага мерапрыемства, месца, крыніцы фінансаваньня й да т.п. у адпаведнасьці з арт. 5 Закона);
– Падаць заяву як мінімум за 15 дзён да мяркуемай даты правядзеньня;
– Аплаціць паслугі міліцыянтаў, мэдычных работнікаў і прыбіральшчыкаў не пазьней за 10 дзён пасьля мерапрыемства;
– Да атрыманьня дазволу не паведамляць нікуды аб тым, што мерапрыемства будзе.

Таксама варта памятаць, што нават калі вы і выканалі ўсе патрабаваньні, то вам усё роўна можна адмовіць, таму што канчатковае рашэньне прымае выканкам.

Акрамя гэтага, калі вам усё ж і дазволілі сабрацца, то падчас правядзеньня вы, як арганізатар, павінны будзеце выканаць велізарны сьпіс патрабаваньняў. Пералічваць іх у артыкуле надта доўга, дастаткова азнаёміцца ​​з арт.арт 10-12 Закона. Вы вымушаныя, нягледзячы на ​​тое, што аплацілі паслугі міліцыянтаў, забясьпечваць выкананьне ўмоваў i парадку правядзеньня масавага мерапрыемства, бясьпеку грамадзянаў

І менавіта за парушэньне гэтых палажэньняў вы можаце быць прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці ў адпаведнасьці з арт.23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь да 15 сутак арышту.

 

Практыка прымяненьня

 

Каго толькі ў Беларусі не прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасьці па гэтым артыкуле.

 

Акрамя пазначаных вышэй раварыстаў да адказнасьці былі прыцягнутыя: мяккія цацкі разам зь іхнымі гаспадарамі, журналісты, якія фатаграфаваліся з плюшавым мядзьведзем, маці зь дзецьмі, якая трымала плякат супраць сьмяротнага пакараньня, першыя ўдзельнікі маўклівых акцыяў у 2011 годзе, за экскурсію, за арганізацыю дабрачыннага абеду.

 

Фотакарэспандэнтка Юля Дарашкевіч

Ня варта быць юрыстам, каб пасьля прачытаньня ўсіх гэтых артыкулаў зразумець, што Закон прымяняецца вельмі шырока і ў дачыненьні да вялікай колькасьці выпадкаў.

 

 

Адпаведнасьць Закона міжнародным нормам

 

Яшчэ 20 сакавіка 2012 году Бюро па дэмакратычных інстытуцыях і правах чалавека сумесна з Венэцыянскай камісіяй зрабілі заключэньне на прадмет адпаведнасьці міжнародным стандартам Закона.

У прыватнасьці ў гэтым заключэньні ўтрымліваецца наступнае:

“Закон аб масавых мерапрыемствах характарызуецца падрабязным празьмерным рэгуляваньнем працэдурных аспэктаў правядзеньня сходаў. Закон стварае склады парадак выкананьня жорсткай і працаёмкай працэдуры атрыманьня дазволу, у той жа час пакідае найбольшую свабоду дзеяньняў адміністрацыйным ворганам для прымяненьня Закона. Гэтая працэдура не адлюстроўвае пазытыўнае абавязальніцтва дзяржавы забясьпечваць і заахвочваць ажыцьцяўленьне права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказваньня меркаваньняў”.

Пасьля фіксацыі экспэртамі 119 пунктаў яны прыходзяць да наступных высноваў:

1. Уключыць ключавы прынцып прэзумпцыі на карысьць правядзеньня сходаў, у тым ліку, шляхам адмены існуючай сыстэмы запыту дазволу ад дзяржаўных уладаў для правядзеньня сходаў, замяніўшы яе сыстэмаю, заснаванай на прынцыпе апавяшчэньня аб сходзе;

2. Перагледзець усе палажэньні Закону аб аўтаматычных забаронах, у тым ліку палажэньні, датычныя часу й месца правядзеньня мірных сходаў, а таксама прадугледзець у Законе магчымасьць правядзеньня спантанных сходаў, адначасовых сходаў і контар-дэманстрацыяў;

3. Забясьпечыць яснае вызначэньне сходу ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі, а таксама забясьпечыць тое, што вызначэньне не выключае некаторыя віды сходу;

4. Гарантаваць выкарыстаньне ўсімі людзьмі свайго права на свабоду сходаў у Беларусі. Закон павінен прадугледжваць ажыцьцяўленьне гэтага права грамадзянамі й неграмадзянамі, усімі катэгорыямі людзей, у тым ліку непаўнагадовымі ды мігрантамі; і ўсе гэтыя катэгорыі асобаў павінныя карыстацца правам на свабоду мірных сходаў ня толькі як удзельнікі, але й як арганізатары ды інш.

Улічваючы сувэрэнітэт дзяржаваў, БДІПЧ і Венэцыянская камісія не прапаноўваюць самі фармулёўкі закону, падаючы нашай дзяржаве самастойна зьмяніць Закон.

Тэма свабоды сходаў, напэўна, адна з самых разпрацаваных ў галіне міжнароднага права Правоў чалавека.

Асноватворным дакумэнтам для зьмяненьняў у гэтай галіне для Беларусі маглі б стаць “Кіруючыя прынцыпы па свабодзе мірных сходаў”, падрыхтаваныя БДІПЧ і Венэцыянскай камісіяй. Гэта лепшыя практыкі краінаў у пытаньні рэгуляваньня свабоды сходаў, заснаваныя на досьведзе краінаў, рэгіёну АБСЭ.

Калі азнаёміцца з гэтым дакумэнтам, можна знайсьці вялікую колькасць неадпаведнасьцяў.

У прыватнасьці, у Беларусі немагчымы спантанны сход (15 дзён трэба чакаць разгляду). Немагчымая таксама і контардэманстрацыя, што звычайна ёсьць нармальнай праяваю грамадзкага жыцьця.

Калі дзяржава абавязана абараняць нашыя правы, то чаму мы павінны плаціть за паслугі міліцыянтаў другі раз, і чаму нашых асігнаваньняў у выглядзе падаткаў недастаткова?

Ды й сам прынцып дазволу з боку дзяржавы сходу ставіцца ў гэтым дакумэнце пад сумнеў.

Чаму мы павінныя прасіць у дзяржавы дазвол?

Ўзгадненьня некаторых момантаў – так, але не дазволу ж!

Асобнай увагі патрабуе практыка Камітэту ААН па Правах чалавека – квазісудовага воргану, які дзейнічае ў рамках першага Факультатыўнага пратаколу Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Беларусь гэты Пакт і першы пратакол падпісала й ратыфікавала, што прымушае яе як мінімум прыслухоўвацца да рашэньняў гэтага воргану.

Дык вось, сярод усіх рашэньняў Камітэту, у якіх ён прызнае парушэньне Рэспублікай Беларусь права канкрэтнага грамадзяніна, велізарная колькасьць парушэньняў менавіта свабоды сходаў.

Адно з самых апошніх рашэньняў (анг.) па справе Судаленка супраць Беларусі (2016-2010), у якім Камітэт прызнаў парушэньні правоў на свабоду сходаў і выказваньне меркаваньняў.

Леанід Судаленка проста прасіў дазволіць яму ў Дзень Правоў чалавека сабрацца на галоўнай плошчы Гомеля, а не на задворках.

І падобных рашэньняў у дачыненьні да Беларусі можна налічыць не адзін дзясятак.

Засмучае ж тое, што Беларусь спрэс адмаўляецца выконваць свае абавязальніцтвы па міжнароднай дамове.

Чаму закон да гэтага часу такой?

Закон за ўсю гісторыю незалежнасьці зьмяняўся 11 разоў.

І калі супаставіць даты зьмяненьняў і тыя палітычныя падзеі, якія праходзілі тады ў краіне, можна паміжволі прыйсьці да здагадкі пра тое, што закон зьмяняўся ў сілу палітычнае каньюнктуры і, што ўжо дастаткова відавочна, – заўсёды ў бок абмежаваньня свабоды сходаў.

На думку аўтара,

наяўнасьць менавіта такога закону, менавіта з тымі палажэньнямі, ёсьць наўмысным абмежаваньнем свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з мэтай не дапусьціць праявы пратэстных настрояў у грамадзтве. І, на жаль, ніякія меры, прынятыя як нутранымі, гэтак і зьнешнімі актарамі палітычнага працэсу ня змогуць прывесьці да паляпшэньня гэтага закону.

Калі ж такое адбудзецца, дык толькі ва ўмовах існаваньня зусім іншай палітычнай сыстэмы Беларусі.

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Почему в Беларуси плохой закон о собраниях?

 

Любой беларус, хоть немного интересующийся гражданско-политическими делами страны, не мог не встретить новости о задержаниях за нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий (ст. 23.34 КоАП).

Причём, такие задержания происходили иногда совершенно за безобидные поступки: как это было, например, с активистами, организовавшими совместное катание на санках в Слониме или яркое совместное катание на велосипедах.
Если вы захотели собраться вместе для выражения своих общественно-политических взглядов, то вы должны руководствоваться положениями Закона Республики Беларусь “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” (далее – Закон). В нём описывается порядок согласования массового мероприятия, порядок рассмотрения государственным органом вашего заявления, порядок проведения, требования к общественной безопасности и так далее. Так как с недавних пор, данный Закон доступен только на платной основе, то можете скачать текст в конце этой статьи в актуальном состоянии на 14 апреля 2016 года.

Ознакомившись с текстом Закона вы сможете установить, что для организации массового мероприятия вам нужно:

- Быть гражданином Республики Беларусь;
– В течение предыдущего года не нарушить порядок организации или проведения массового мероприятия;
– Подать заявление в местный исполнительный комитет (с указанием цели, вида массового мероприятия, места, источника финансирования и т.п. в соответсвии с ст. 5 Закона);
– Подать заявление как минимум за 15 дней до предполагаемой даты проведения;
– Оплатить услуги милиционеров, медицинских работников и уборщиков не позднее 10 дней после мероприятия;
– До получения разрешения не сообщать никуда о том, что мероприятие будет.

Также стоит помнить, что даже если вы и исполнили все требования, то вам все равно можно отказать, потому как окончательное решение принимает исполком.

Кроме этого, если вам всё-таки и разрешили собраться, то во время проведения вы, как организатор, должны будете соблюсти огромный список требований. Перечислять их в статье очень долго, достаточно ознакомиться со ст.ст. 10-12 Закона.

Вы вынуждены, несмотря на то, что оплатили услуги милиционеров,

обеспечивать соблюдение условий и порядка проведения массового мероприятия, безопасность граждан

И именно за нарушение этих положений вы можете быть привлечены к административной ответственности в соответствии со ст.23.34 Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь до 15 суток ареста.

 

Практика применения

Журналістка Ірына Козьлік

Кого только в Беларуси не привлекали к административной ответственности по этой статье. Кроме обозначенных выше велосипедистов, к ответственности были привлечены: мягкие игрушки вместе с их хозяевами, журналисты, фотографирующиеся с плюшевым медведем, мама с детьми, держащая плакат против смертной казни, первые участники молчаливых акций в 2011 году, за экскурсию, за организацию благотворительного обеда.

Не стоит быть юристом, чтобы после прочтения всех этих статей понять, что Закон применяется очень обширно и в отношении большого количества случаев.

Соответствие Закона международным нормам

 

Еще 20 марта 2012 года Бюро по демократическим институтам и правам человека совместно с Венецианской комиссией сделали заключение на предмет соответствия международным стандартам Закона.

В частности в этом заключении содрежится следующее:

“Закон о массовых мероприятиях характеризуется подробным чрезмерным регулированием процедурных аспектов проведения собраний. Закон создаёт сложный порядок соблюдения жесткой и трудоёмкой процедуры получения разрешения, в то же время оставляя большую свободу действий административным органам для применения Закона. Эта процедура не отражает позитивное обязательство государства обеспечивать и поощрять осуществление права на свободу мирных собраний и на свободу выражения мнений”.

После фиксации экспертами 119 пунктов они приходят к следующим выводам:

1. Включить ключевой принцип презумпции в пользу проведения собраний, в том числе, путём отмены существующей системы запроса разрешения от государственных властей для проведения собраний, заменив ее системой, основанной на принципе уведомления о собрании;

2. Пересмотреть все положения Закона об автоматических запретах, в том числе положения, касающиеся времени и места проведения мирных собраний, а также предусмотреть в Законе возможность проведения спонтанных собраний, одновременных собраний и контр-демонстраций;

3. Обеспечить ясное определение собрания в соответствии с международными стандартами, а также обеспечить то, что определение не исключает некоторые виды собрания;

4. Гарантировать использование всеми людьми своего права на свободу собраний в Беларуси. Закон должен предусматривать осуществление этого права гражданами и негражданами, всеми категориями людей, в том числе несовершеннолетними и мигрантами; и все эти категории лиц должны пользоваться правом на свободу мирных собраний не только как участники, но и как организаторы и др.

Учитывая суверенитет государств, БДИПЧ и Венецианская комиссия не предлагают сами формулировки закона, предоставляя нашему государству самостоятельно изменить Закон.

Тема свободы собраний, наверное, одна из самых разработанных в области международного права Прав человека.

Основополагающим документом для изменений в этой области для Беларуси могли бы стать “Руководящие принципы по свободе мирных собраний”, подготовленные БДИПЧ и Венецианской комиссией. Это лучшие практики стран в вопросе регулирования свободы собраний, составленные на опыте стран, региона ОБСЕ.

Ознакомившись с этим документом, вы сможете найти огромное количество несоответствий.

В частности, в Беларуси невозможно спонтанное собрание (15 дней нужно ждать рассмотрения). Невозможна также и контрдемонстрация, что является нормальным проявлением общественной жизни.

Если государство обязано защищать наши права, то почему мы должны плалить за услуги милиционеров второй раз, и почему наших ассигнований в виде налогов недостаточно?

Да и сам принцип разрешения со стороны государства собрания ставится в этом документе под сомнение.

Почему мы должны просить у государства разрешение?

Согласование некоторых моментов – да, но не разрешения же!

Отдельного внимание требует практика Комитета ООН по Правам человека – квазисудебного органа, который действует в рамках первого Факультативного протокола Международного Пакта о гражданских и политическах правах.

Беларусь этот Пакт и первый протокол подписала и ратифицировала, что заставляет её как минимум прислушиваться к решениями этого органа.

Так вот, среди всех решений Комитета, в которых он признаёт нарушение Республикой Беларусь права конкретного гражданина, огромное количество нарушений именно свободы собраний.

Одно из самых последних решений (анл.) по делу Судаленко против Беларуси (2016 – 2010), в котором Комитет признал нарушение прав на свободу собраний и выражения мнений.

Леонид Судаленко просто просил позволить ему в День Прав человека собраться на главной площади Гомеля, а не на задворках.

И подобных решений в отношении Беларуси можно насчитать не один десяток.

Огорчает же то, что Беларусь напрочь отказывается выполнять свои обязательства по международному договору.

Почему закон до сих пор такой?

 

0000005999_470

Закон за всю историю независимости менялся 11 раз.

И если сопоставить даты изменений и те политические собыятия, которые проходили тогда в стране, можно невольно прийти к догадке о том, что закон менялся в силу политической конъюнктуры и, что уже достаточно очевидно, – всегда в сторону органичения свободы собраний.

По мнению автора,

наличие именно такого закона, именно с теми положениями, есть умышленное ограничение свободы граждан Республики Беларусь с целью недопустить проявления протестных настроений в обществе. И, к сожалению, никакие меры, предпринятые как внутренними, так и внешними акторами политического процесса не смогут привести к улучшению этого закона.

Если же такое произойдёт, то только в условиях существования совершенно другой политической системы Беларуси.

ДАДАТКІ:

 

Міхась Мацкевіч, супрацоўнік Lawtrend,
выпускнік BISH/EHREL праграмы ILIA пры Беларускім ДПЧ імя Барыса Звоскага,
спэцыяльна для Беларускага Праўнага Пратлу.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
www.prava-by.info

Фота: Tut.by, NN.by

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

3 thoughts on “Чаму ў Беларусі дрэнны закон аб сходах?”

  1. AL Łapicki says:

    У любога закона ёсьць асноўная мэта, яна прапісаная ў ягонай прэамбуле й цалкам адпавядае па сутнасьці канкрэтнай канстытуцыйнай норме. Дык і ў гэтым законе ёсьць такая дакладная й ясная тэлеалягічная мэта – яна зусім не супярэчыць міжнароднаму стандарту.

    Гэта азначае, што кожны артыкул Закону павінен тлумачыцца й прачытвацца выключна ў межах вызначаных гэтай мэтаю канкрэтных пазытыўных задачаў і адпаведных абавязкаў дзяржавы адносна права, гарантаванага грамадзянам Беларусі Асноўным Законам краіны і падпісаным ёй МІжнародным Пактам…

    Таму любыя трактоўкі й прачытаньні, якія (з падачы выканкамаўскіх ідэолягаў) дапускаюцца ў беларускіх судах і супярэчаць гэтай мэце – зьяўляюцца надуманымі, неправамернымі й ня могуць скарыстоўвацца для законнай матывацыі ці абаснаваньня забаронаў мірных сходаў у судах.

    Яны служаць ІНШАЙ незаконнай і неправамернай МЭЦЕ!

    Але, нягледзячы на гэта, насуперак лёгіцы права, падобная практыка забаронаў і перашкодаў у рэалізацыі прва робіцца сыстэматычна ў адміністрацыйна-судовых працэсах.

    Гэта толькі чарговы раз даказвае, што ў Беларусі няма незалежнай судовай сыстэмы й няма правасудзьдзя.

    Бо рашэньні прымаюцца накарысьць фактычна кіруючых судамі ідэолягаў з выканкамаў па штучна створаных і супярэчных Канстытуцыі, а таму ня маючых законнай сілы правілах, узятых з такіх жа неправамерных і супярэчных Канстытуцыі ды й самому спэцыялізаванаму Закону падзаконных актаў…

  2. Ales` says:

    А тут ад Насты Лойкі сьпіс праблемных момантаў і парпановаў па зьменах у закон…https://docs.google.com/document/d/1ftC0dygijegtXwwE3UtPzbqy38LOVAgflIGlhbW4ydM/edit?pref=2&pli=1

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>