На працягу апошняга часу гарадзенскія актывісты падалі некалькі заявак на пікеты. Адной з такіх заявак была заяўка Ежы Грыгенчы аб правядзеньні пікету пра новыя тарыфы ЖКГ. Усе заяўкі былі па сацыяльных праблемах і падаваліся для правядзеньня ў дазволеных для гэтага мясцовымі ўладамі месцах. Аднак па ўсіх іх былі атрыманыя адмовы.
Аснова для ўсіх адмоваў – адсутнасьць дамоваў зь міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнікамі.
Падпісанага заяўнікам абавязальніцтва на аплату патрабуемых уладамі ўсіх гэтых “паслугаў”, калі пікет будзе дазволены, для Гарадзенскага гарвыканкаму аказалася недастатковым.
Як патлумачыў у гутарцы ідэоляг, ён праглядае ўсе заяўкі на наяўнасьць суправаджальных дакумэнтаў, а менавіта дамоваў з камунальнай службай, міліцыяй і хуткай дапамогаю, і пры іх адсутнасьці дае стандартны адказ.
Такая ж стандартная матывацыя прыводзіцца і ў афіцыйнай забароне на правядзеньне мерапрыемтсва, якая падпісаная намесьніцай старшыні выканкаму Зояй Кулеш.
ПАТРАБУЕМАЯ ЎЛАДАМІ ПРАЦЭДУРА – НЕВЫКАНАЛЬНАЯ, ЯЕ ПАПРОСТУ НІДЗЕ НЯМА Ў ЗАКАНАДАЎСТВЕ!
– Адмова мне ў правядзеньні пікету па пытаньні новых тарыфаў ЖКГ была па фармальнай прыкмеце – да заяўкі не прыкладзеныя дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогаю ды Спэцаўтагаспадаркаю. Аднак, працэдура заключэньня дамоваў з гэтымі арганізацыямі нідзе ў заканадаўстве не прапісаная.
Ды й як можна заключыць дамову на паслугу, якая яшчэ не дазволеная выканкамам?
– Вельмі шкада, што дзяржаўныя ўлады выкарыстоўваюць усе магчымыя фармальныя прычыны для адмоваў у ажыцьцяўленьні майго права на правядзеньне мірнага масавага мерапрыемства. Бо любое абмеркаваньне з шырокім колам зацікаўленых асобаў носіць канструктыўны характар і дапамагае розным бакам быць пачутымі, – пракамэнтаваў дадзеную сытуацыю адзін з заяўнікаў, Ежы Григенча.
-
У артыкуле 10 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» гаворыцца пра тое, што
арганізатар масавага мерапрыемства абавязаны зьдзейсьніць аплату паслугаў па ахове грамадзкага парадку, выдаткаў, зьвязаных зь мэдычным абслугоўваньнем ды ўборкаю тэрыторыі, у адпаведнасьці з рашэньнем мясцовага выканаўчага й распарадчага воргану, на тэрыторыі якога праводзілася масавае мерапрыемства не пазьней за 10 дзён пасьля правядзеньня масавага мерапрыемства.
Нідзе ў дадзеным Законе, як і рашэньнях мясцовых ворганаў улады не зьмяшчаецца норма, згодна зь якой дамовы павінны быць заключаныя да падачы заяўкі ў мясцовы выканкам. Ды й выканкамам даецца права на камунікацыю з заяўнікамі да вынясеньня рашэньня па заяўцы на правядзеньне масавага мерапрыемства, падчас якой можна было б высьветліць і вырашыць усе пытаньні па дамовах.
Аднак ні разу грамадзкія актывісты не запрашаліся ў выканкам у ходзе разгляду іхных заявак, нягледзячы на тое, што практыка падобных забаронаў сыстэматычна парушае іхнае канстытуцыйнае права!
У Гродне паўтараецца сытуацыя з адмовамі ў правядзеньні пікетаў, якую мы можам назіраць і па ўсёй краіне. Нядаўна падобны выпадак быў у Воршы.
Тарыфы ЖКГ шмат у чым вызначаюцца цэнтралізавана, але ёсьць шэраг пазыцыяў, якія разлічваюцца й прымаюцца мясцовымі ўладамі.
Таму актуальнае для грамадзянаў пытаньне камунальных пляцяжоў павінна адкрыта й зацікаўлена абмяркоўвацца на любых ўзроўнях.
*
*
(ПЕРАКЛАД,РАС.)
НЕТ ДОГОВОРА – НЕТ КОНСТИТУЦИОННОГО ПРАВА?!
На протяжении последнего времени гродненские активисты подали несколько заявок на пикеты. Одной из таких заявок была заявка Ежи Григенча на проведение пикета о новых тарифах ЖКХ. Все заявки были по социальным проблемам и подавались для проведения в разрёшенных для этого местными властями местах. Однако по всем им были получены отказы.
Основа для всех отказов – отсутствие договоров с милицией, скорой помощью и коммунальщиками.
Подписанного заявителем обязательства на оплату требуемых властями всех этих “услуг”, если пикет будет разрешён, для Гродненского горисполкома оказалось недостаточным.
Как пояснил в беседе идеолог, он просматривает все заявки на наличие сопроводительных документов, а именно договоров с коммунальной службой, милицией и скорой помощью, и при их отсутствии дает стандартный ответ.
Такая же стандартная мотивация приводится и в официальном запрете на проведение мероприятия, который подписан заместителем председателя исполкома Зоей Кулеш.
ТРЕБУЕМАЯ ВЛАСТЯМИ ПРОЦЕДУРА – НЕВЫПОЛНИМАЯ, ЕЁ ПОПРОСТУ НИГДЕ НЕТ В ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВЕ!
– Отказ мне в проведении пикета по вопросу новых тарифов ЖКХ был по формальному признаку – к заявке не приложены договоры с милицией, скорой помощью и Спецавтохозяйством. Однако, процедура заключения договоров с этими организациями нигде в законодательстве не прописана.
Да и как можно заключить договор на услугу, которая ещё не разрешена исполкомом?
– Очень жаль, что государственные власти используют все возможные формальные причины для отказов в осуществлении моего права на проведение мирного массового мероприятия. Ведь любое обсуждение с широким кругом заинтересованных лиц носит конструктивный характер и помогает разным сторонам быть услышанными, – прокомментировал данную ситуацию один из заявителей, Ежи Григенча.
-
В статье 10 Закона “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» говорится о том, что
организатор массового мероприятия обязан совершить оплату услуг по охране общественного порядка, расходов, связанных с медицинским обслуживанием и уборкой территории, в соответствии с решением местного исполнительного и распорядительного органа, на территории которого проводилось массовое мероприятие не позднее 10 дней после проведения массового мероприятия.
Нигде в данном Законе, как и решениях местных органов власти не содержится норма, согласно которой договоры должны быть заключены до подачи заявки в местный исполком. Да и исполкомом предоставляется право на коммуникацию с заявителями до вынесения решения по заявке на проведение массового мероприятия, в ходе которой можно было бы выяснить и решить все вопросы по договорам.
Однако ни разу общественные активисты не приглашались в исполком в ходе рассмотрения их заявок, несмотря на то, что практика подобных запретов систематически нарушает их конституционное право!
В Гродно повторяется ситуация с отказами в проведении пикетов, которую мы можем наблюдать и по всей стране. Недавно подобный случай был в Орше.
Тарифы ЖКХ во многом определяются централизованно, но есть ряд позиций, которые рассчитываются и принимаются местными властями.
Поэтому актуален для граждан вопрос коммунальных платежей должна открыто и заинтересованно обсуждаться на любых уровнях.
Аляксандра Василевіч,
выпускніца ВISH праграмы ILIA
пры Беларускім ДПЧ імя Барыса Звоскага
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
ФОТАВЫЯВЫ:
1) Аляксандра Василевіч (аўтарка), фотадапрацоўка BLP,
2) Зоя Кулеш (намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму) – фота
3) Ежы Грыгенча, жыхар Гародні, фота з рэсурсу harodniaspring.org
Цэтлікі: "мясцовыя парадкі" правядзеньня масавых мерапрыемстваў, Аляксандра Васілевіч, гарвыканкам, Гародня, горисполком, Гродно, Ежи Григенчя, Ежы Грыгенча, ЖКГ, ЖКХ, Зоя Кулеш, медики, милиция, міліцыя, мэдыкі, парушэньне права, перашкоды ў рэалізацыі канстытуцыйнага права, платныя дамовы, свабода выказваньня меркаваньня (арт.19 МПГіПП), свабода мірных сходаў (арт. 21 МПГіПП)
ДЗІЎНА! АЛЕ сёньня цырульніца мне пра свабоду мірных сходаўмне так упэўнена разпавядала…, быццам курс адмысловай юрыдычнай падрыхтоўкі прайшла!))
– Гэта нашае КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ ПРАВА, гарантаванае дзяржаваю…! Чаму ж тады за выказваньне свайго меркаваньня без дазволу чыноўніка людзей бязбожна штрафуюць?!…
– Так, безумоўна! Але чаму, пры гэтым, за саму магчымасьць атрымаць дазвол, напрыклад на той жа пікет, чыноўнікам таксама трэба ЗАПЛАЦІЦЬ?! Патрабуемыя імі для дазволу мірнага сходу дамовы з дзяржустановамі міліцыі, мэдыкаў ды камунальнікаў – ПЛАТНЫЯ! А само такое патрабаваньне – невыканальнае, бо ёсьць праўным абсурдам і супярэчыць статутам саміх да гэтых дзяржустановаў, нормам ГК, Канстытуцыі ды Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).
Як “правільны ідэоляг” спрабуе прадаваць грамадзянам скрадзенае ў іх жа канстытуцыйнае права! Вакол прыхаваныя ўладным імунітэтам злодзеі, спэкулянты й рэкеціры…! А дзе ж праваахоўная сыстэма?! Таксама прыхаваная? Ці проста накрылася медным тазам…?!
За што толькі ні прымушаюць плаціць беларуса!
Такое ўражаньне, што ў Беларусі замест сапраўднай барацьбы з карупцыяй ды злоўжываньнем уладнымі паўнамоцтвамі – папросту узаконены дзяржаўны рэкет (!?). І хоць у Канстытуцыі дзяржава нашая называецца дэмакратычнай ды сацыяльнай…, насамрэч тут пануе аўтарытарны дзяржкапіталізм, а дзяржкапіталісты (вялікія і маленькія) упарта не жадаюць самастойна рабіць рэформаў уласнай кіруючай сыстэмы, каб яна магла трансфармавацца ў нешта менш затратнае ды больш цывілізаванае…
Для таго, каб утрымоліваць свае гіпэртрафіявана разьвітыя ворганы… кіраваньня, “законнымі” тут лічацца любыя фіскальныя мэтады… Іншым словам – “абдзіралаўка”. А крыніцаю для пабораў даўно ўжо стала выключна прыватная грамадзянская кішэня…
А мы та думалі, што дзяржава – для народу!
А тут, аказваецца, вось як усё занядбана…((
Актуальнае па тэме – http://by.prava-by.info/archives/10902