2009 11/04

7e4feaa1-588e-4175-898e-bd8598b95a82_w400_s Алена Залеская была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі й дастаўленая ў АЎС Кастрычніцкага раёну Віцебску, дзе на яе быў складзены пратакол па ч.1 арт. 167-1 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб Адміністратыўных правапарушэньнях. Паводле пратаколу, ёй выстаўлялася віна ў парушэньне ўстаноўленага парадку арганізацыі й правядзеньня вулічнага шэсьця. Дадзены пратакол быў разгледжаны судзьдзём суду Кастрычніцкага раёну горада Віцебску Валянцінай Міхасёвай, якая, разгледзеўшы матэрыялы адміністратыўнае справы, вынесла рашэньне аб пакараньні яе штрафам у памеры 620000 рублёў.

Лічым, што пры разглядзе ў судзе не было ўстаноўлена, што ад пляца Волі ў бок пляца Леніна ў горадзе Віцебску А.Залескай арганізаванае й праведзена вулічнае шэсьце. Больш таго, на наш погляд, нельга лічыць двух побач ідучых мінакоў па тратуары, якія раздаюць афіцыйна зарэгістраваную газэту «Таварыш» пры наяўнасьці пасьведчаньняў грамадзкіх распаўсюджвальнікаў гэтае газэты й раздачу іншых друкаваных матэрыялаў (улётак), прызнаных судом законнымі, як арганізаванае масавае мерапрыемства.

Удзельнікі мерапрыемства ня несьлі й не ўсталёўвалі ані сьцягоў, ані плякатаў, ані транспарантаў альбо іншых прыцягваючых увагу мінакоў вырабленых агітацыйных матэрыялаў. Гэта пацьверджана апэратыўнымі відэаматэрыяламі, якія былі прадстаўленыя супрацоўнікамі міліцыі ў якасьці доказу віны А.Залескай. Зыходзячы з гэтага, на наш погляд, судзьдзя Ў.Міхасёва няправільна кваліфікавала дзеяньні сп-ні. Залескай, як арганізаванае масавае шэсьце грамадзянаў.

У сувязі з тым, што першапачаткова не меркавалася правядзеньне масавых мерапрыемстваў (мітынгу, шэсьця альбо пікету), не было неабходнасьці заяўляць, ва ўстаноўленым законам парадку ў дзяржаўныя ворганы, у кампэтэнцыі якіх знаходзіцца права дазваляць альбо забараняць правядзеньне масавых мерапрыемстваў, а таксама паказваць месца ці фармат іхнага правядзеньня.

Раздача друкаваных матэрыялаў працягвалася ня больш дзесяці хвілінаў, пасьля чаго адбылося затрыманьне супрацоўнікамі міліцыі Кастрычніцкага раённага адзьдзелу міліцыі горада Віцебску. З-за сваёй кароткачасовасьці, дзеяньні ўдзельнікаў не парушылі правоў іншых асобаў, не ўчынілі шкоды грамадзянам альбо гарадзкой гаспадарцы, бо ніхто з грамадзянаў альбо арганізацыяў і ўстаноў горада не зьвярнуўся з пазовам аб пакрыцьці шкоды.

Аднак судзьдзя вынесла неабгрунтаванае, несправядлівае й жорсткае рашэньне аб взыманьні з А.Залескай штрафу ў памеры 620000 рублёў, што параўнальна зь ейнай двухмесяцовай пэнсыяй. Хоць закон прадугледжвае за падобныя правапарушэньні, больш мяккае пакараньне – папярэджаньне. Пры гэтым суд не ўлічыў наступныя акалічнасьці: пэнсыя, якую выплачваюць дзяржаўныя сацыяльныя ворганы, зьяўляецца ейнай адзінай фінансавай крыніцаю; 74 летні ўзрост, адсутнасьць родных і сваякоў у горадзе Віцебску. Для абароны грамадзянскіх правоў мы абскардзілі рашэньне суду Кастрычніцкага раёну горада Віцебску ў Віцебскім абласным судзе ды ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. Аднак гэтыя скаргі не былі задаволеныя. У судах было ўстаноўлена, што ў законе аб масавых мерапрыемствах адсутнічае паняцьце масавага мерапрыемства. З закона не ясна, зь якой колькасьці ўдзельнікаў можна лічыць мерапрыемства масавым. З-за гэтага ўзнікаюць розначытаньні паняцця «масавае мерапрыемства». Такім чынам, неабходна занесьці зьмену ў закон аб масавых мерапрыемствах.

Усе магчымыя спосабы абароны правоў у краіне намі пройдзеныя. Складзеная скарга ў Камітэт па правах чалавеку, якая прызнаная прыймальнай і зарэгістраваная пад №1604.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Елена Залеская была задержана сотрудниками милиции и доставлена в ОВД Октябрьского района г. Витебска, где на ее был составлен протокол по ч.1 ст. 167-1 Кодекса Республики Беларусь об Административных правонарушениях. Согласно протоколу, ей вменялось в вину нарушение установленного порядка организации и проведения уличного шествия. Данный протокол был рассмотрен судьей суда Октябрьского района г. Витебска Валентиной Михасевой, которая, рассмотрев материалы административного дела, вынесла решение о наказании ее штрафом в размере 620000 рублей.

Считаем, что при разбирательстве в суде не было установлено, что от площади Свободы в сторону площади Ленина в г. Витебске Е. Залеской организовано и проведено уличное шествие. Более того, на наш взгляд, нельзя считать двух рядом идущих прохожих по тротуару и раздающих официально зарегистрированную газету «Товарищ» при наличии удостоверений общественных распространителей этой газеты и раздачу других печатных материалов (листовок), признанных судом законными, как организованное массовое мероприятие.

Участники мероприятия не несли и не устанавливали ни флагов, ни плакатов, ни транспарантов или иных привлекающих внимание прохожих изготовленных агитационных материалов. Это подтверждено оперативными видеоматериалами, которые были предоставлены сотрудниками милиции в качестве доказательства вины Е. Залеской. Исходя из этого, на наш взгляд, судья В. Михасева неправильно квалифицировала действия г-жи Залесской, как организованное массовое шествие граждан.
В связи с тем, что изначально не предполагалось проведение массовых мероприятий (митинга, шествия или пикета), не было необходимости заявлять, в установленном законом порядке государственные органы, в ведение которых находится право разрешать или запрещать проведение массовых мероприятий и указывать место и формат их проведения.

Раздача печатных материалов продолжалось не более десяти минут, после чего произошло задержание сотрудниками милиции Октябрьского районного отдела милиции г. Витебска. Из-за своей кратковременности, действия участников не ущемили права других лиц, не нанесли ущерба гражданам или городскому хозяйству, так как никто из граждан или организаций и учреждений города не обратился с иском о возмещении ущерба.

Однако судья вынесла необоснованное, несправедливое и жестокое решение о взымании с Е. Залесской штрафа в размере 620000 рублей, что сравнимо с ее двухмесячной пенсией. Хотя закон предусматривает за подобные правонарушения более мягкое наказание – предупреждение. При этом суд не учел следующие обстоятельства: пенсия, которую выплачивает государственные социальные органы, является ее единственным финансовым источником; 74 летний возраст и отсутствие родных и родственников в г Витебске. Для защиты гражданских прав мы обжаловали решение суда Октябрьского района г. Витебска в Витебском областном суде и в Верховном суде Республики Беларусь. Однако эти жалобы не были удовлетворены. В судах было установлено, что в законе об массовых мероприятиях отсутствует понятие массового мероприятия. Из закона не ясно, с какого количества участников можно считать мероприятие массовым. Из-за этого возникают разночтения понятия «массовое мероприятие». Следовательно, необходимо внести изменение в закон о массовых мероприятиях.

Все возможные способы защиты прав в стране нами пройдены. Составлена жалобы в Комитет по правам человека, которая признана приемлемой и зарегистрирована под №1604.

ДАКУМЭНТЫ:

АРТЫКУЛЫ:

Артыкул па тэме: Прадстаўленьне ўладаў Беларусі ў КПЧ ААН на камэнтар Алены Залескай

Цэтлікі:

One thought on “Стратэгічная цяжба па справе Алены Залескай”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>