2016 21/04

BLP_dapr_500_marhotka-sal-3

Салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у Камітэт па Правах Чалавека ААН контараргумэнты на камэнтар беларускага ўраду па ягонай скарзе аб парушэньні права на свабоду мірных сходаў і свабоднае выказваньне меркаваньня.

Нагадаем, у сьнежні 2014 году намесьнік старшыні па ідэалягічнае працы Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў мясцовым прадстаўнікам Беларускага Гэльсынскага Камітэту правядзеньне на Цэнтральнай плошчы горада пікету, прымеркаванага да міжнароднага Дня правоў чалавека.

Аднаўленьня сваіх правоў спадар Мархотка спрабаваў дамагчыся ў судзе Салігорскага раёну й Менскім абласным судзе, пасьля чаго накіраваў скаргу ў Камітэт па Правах Чалавека ААН.

- У сваім камэнтары па маёй скарзе ў КПЧ Урад Беларусі працягвае сьцьвярджаць, што забарона пікету, прысьвечанага міжнароднаму Дню правоў чалавека, адпавядала нацыянальнаму заканадаўству і, маўляў, таму аніякага парушэньня права на мірныя сходы не было.

Аднак раней Камітэт, напрыклад, у справе “Палякоў супраць Беларусі” ужо адзначаў, што палажэньні нацыянальнага заканадаўства ўтрымліваюць надзвычай цяжкія патрабаваньні кшталту неабходнасьці заручыцца трыма асобнымі пісьмовымі абавязальніцтвамі з боку трох розных адміністрацыйных ворганаў, што робіць права на мерапрыемства ілюзорным, – кажа Леанід Мархотка.

– У справе нашага суайчыньніка Уладзімера Сякеркі Камітэт нагадваў, што “дзяржава мусіць кіравацца мэтай садзеяньня ў ажыцьцяўленьні дадзенага права, замест таго, каб імкнуцца залішне альбо непамерна яго абмежаваць.

Нацыянальная ж судовая сыстэма Рэспублікі Беларусь не змагла абгрунтаваць, для дасягненьня якіх мэтаў уведзены абмежаваньні на маё права на свабоду выказваньня меркаваньня й правядзеньне мірнага сходу.

Адносна аргумэнтаў беларускага ўраду аб недопиустимости скаргі для разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН праваабароцна Леанід Мархотка заявіў наступнае:

- У адпаведнасьці са стандартамі Камітэту, сродкі праўнай абароны павінныя быць ня толькі даступнымі, але й эфэктыўнымі, то бок здольнымі прадставіць заяўніку кампэнсацыю нанесенай шкоды й даць разумныя шанцы на посьпех.

Камітэт неаднаразова падкрэсліваў, што распаўсюджаны ў постсавецкіх краінах перагляд справаў у парадку нагляду, – на які ў сваім камэнтары спасылаецца беларускі ўрад, – не прызнаецца Камітэтам у якасьці эфэктыўнага сродку праўнай абароны. Прыведзеная ўрадам статыстыка аб задаволеных у парадку нагляду пратэстах таксама ня можа быць абаснаванай, бо не адлюстроўвае колькасьць пратэстаў па справах, зьвязаных з рэалізацыяй грамадзянамі права на мірныя сходы.

Свой камэнтар з гэтымі ды іншымі аргумэнты Леанід Мархотка ўжо накіраваў у Камітэт па Правах Чалавека ААН.

Праваабаронца спадзяецца, што ўрэшце яго скарга будзе прынятая Камітэтам да разгляду.

 

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Правозащитник Леонид Мархотко направил в Комитет ООН свои котраргументы на комментарий беларуского правительства

 

Солигорский правозащитник Леонид Мархотко направил в Комитет по Правам Человека ООН контраргументы на комментарий белорусского правительства по его жалобе о нарушении права на свободу мирных собраний и свободное выражение мнения.

Напомним, в декабре 2014 году заместитель председателя по идеологической работе Солигорского райисполкома Николай Маскевич запретил местным представителям Белорусского Хельсинкского Комитета проведение на Центральной площади города пикета, приуроченного к международному Дню прав человека.

Восстановления своих прав господин Мархотко пытался добиться в суде Солигорского района и Минском областном суде, после чего направил жалобу в Комитет по Правам Человека ООН.

- В своем комментарии по моей жалобе в КПЧ Правительство Беларуси продолжает утверждать, что запрет пикета, посвященного международному Дню прав человека, соответствовал национальному законодательству и, мол, поэтому никакого нарушения права на мирные собрания не было.

Однако ранее Комитет, например, в деле “Поляков против Беларуси” уже отмечал, что положения национального законодательства содержат чрезвычайно тяжелые требования вроде “необходимости заручиться тремя отдельными письменными обязательствами со стороны трёх различных административных органов, что делает право на мероприятие иллюзорным”, – говорит Леонид Мархотка.

– В деле нашего соотечественника Владимира Секерки Комитет напоминал, что “государство должно руководствоваться целью содействия в осуществлении данного права, вместо того, чтобы стремиться излишне либо непомерно его ограничить”.

Национальная же судебная система Республики Беларусь не смогла обосновать, для достижения каких целей введены ограничения на моё права на свободу выражения мнения и проведение мирного собрания.

Относительно аргументов белорусского правительства о неприемлимости жалобы для рассмотрения в Комитете по правам человека ООН правозащитник Леонид Мархотко заявил следующее:

- В соответствии со стандартами Комитета, средства правовой защиты должны быть не только доступными, но и эффективными, то есть способными представить заявителю компенсацию нанесенного ущерба и дать разумные шансы на успех.

Комитет неоднократно подчёркивал, что распространенный в постсоветских странах пересмотр дел в порядке надзора, – на который в своем комментарии ссылается белорусское правительство – не признаётся Комитетом в качестве эффективного средства правовой защиты. Приведенная же правительством статистика о удовлетворённых в порядке надзора протестах также не может быть обоснованной, так как не отражает количество протестов по делам, связанных с реализацией гражданами права на мирные собрания.

Свой комментарий с этими и другими аргументами Леонид Мархотко уже направил в Комитет по Правам Человека ООН.

Правозащитник надеется, что в конце концов его жалоба будет принята Комитетом к рассмотрению.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , ,

One thought on “Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у Камітэт ААН свае контараргумэнты на камэнтар беларускага ўраду”

  1. Ales` says:

    Урад Беларусі працягвае не заўважаць аргумэнтацыю КПЧ ААН і праваабаронцаў, а чыноўнікі мясцовых выканкамаў і судзьдзі, проста, дзейнічаюць па заведзенай і адпрацаванай гадамі звычцы – практычна аўтаматычна.

    Разбэшчанае неабмежаванай уладаю й безадказнасьцю чынавенства – піша пад капірку свае ідэалягічна заштампаваныя “правільныя правілы” замест бязьдзейснага ў краіне Асноўнага Закону і такім чынам паказвае грамадзтву найяскравейшы прыклад дапатопна дзікунскага канстытуцыйна-праўнага нігілізму.

    Пакуль не адбудзецца асэнсаваньня таго, што такім чынам зусім неправамерна арганізавана ц мэтанакіравана ў краіне рэалізуецца негалосны мараторый на выкарыстаньне грамадзянамі іхнага неад’емнага канстытуцыйнага права – пакуль сыстэма правасудзьдзя не атрымае дазволу, нарэшце, “стаць з галавы на ногі”…, а з-за “шэрых палітычных хмараў” не праб’ецца “казачна цудоўны прамень раптоўнага ўсеагульнага прасьвятленьня”… – цяжка разьлічваць на належны, паважны й адкрыты дыялёг уладаў … для кансалідацыі ўсіх наяўных стваральных сілаў беларускага грамадзтва (!)

    Без добрай палітычнай волі ды адпаведнага клімату…, без зьмены існуючых блізарукіх … падыходаў цяжка разьлічваць на РАЗУМЕНЬНЕ й ВЫКАНАНЬНЕ дзяржаваю сваіх міжнародных ды канстытуцыйных абавязальніцтваў па забесьпячэньні агульнапрызнаных стандартаў ПРАВА у галіне ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА для беларускага народа й кожнага беларуса.

    Якія ж яшчэ “ПІЛЮЛІ” павінна “ПРАГЛЫНУЦЬ”… гэтая “ненажэрная бюракратычная пачвара”?

    Колькі аргумэнтаў павінна пачуць тутэйшая “упёртая рагамі ў плот” незгаворлівая намэнклятура, каб нарэшце задумацца пра неабходнасьць аздараўленьня праўнай сытуацыі ў краіне ды рэанімацыі канстытуцыйнага правапарадку як галоўнай умовы для атрыманьня стабільнай бясьпекі ды ўстойлівага разьвіцьця грамадзтва, усяго “дзяржаўнага арганізму”?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>