2009 12/04

luter-rose_c-1Упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусь (рэгіструючы ворган), Рэлігійнаму аб’яднаньню Эвангелічна-Лютэранская Царква ў Рэспубліцы Беларусь было вынесена пісьмовае папярэджаньне № 02-03/720 аб парушэньні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыяў».

Разам з тым дзеяньні Ўпаўнаважанага ў справах рэлігій (вынясеньне пісьмовага папярэджаньня) цягнуць для нашага рэлігійнага аб’яднаньня неспрыяльныя прававыя наступствы. Так, паводле часткі другога артыкулу 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыяў», калі парушэньні ня будуць ухіленыя альбо будуць мець месца паўторна на працягу года, рэгіструючы ворган мае права зьвярнуцца ў суд з заяваю аб ліквідацыі рэлігійнай арганізацыі. Пры гэтым рэгіструючы ворган мае права прыняць рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці рэлігійнай арганізацыі да вынясеньня судовага рашэньня.

Разумеючы гэта й не пагадзіўшыся з шэрагам пунктаў пісьмовага папярэджаньня, кіраўніцтвам Рэлігійнага аб’яднаньня Эвангелічна-Лютэранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь было прынята рашэньне абскардзіць іх у судзе, хоць такая працэдура абскарджваньня не прадугледжаная ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыяў».

Кіруючыся арт. 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой гаворыцца, што «кожнаму гарантуецца абарона ягоных правоў і свабодаў кампэтэнтным, незалежным судом у вызначаныя законам тэрміны», мы спачатку зьвярнуліся ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, а затым у Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь для разгляду нашай справы па сутнасьці. Аднак суды адмовілі нам ва ўзбуджэньні справаў у сувязі зь іхнай непадсуднасьцю ці непадустаноўнасьцю.

Такім чынам, выявілася праўная калізыя: Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь у артыкуле 60 гарантуецца абарона правоў і свабодаў у судах, аднак рэалізаваць гэтае права няма магчымасьці, бо ў арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыяй» адсутнічае ўказаньне аб праве рэлігійных арганізацыяў абскардзіць у судах выносімыя ў іхны бок пісьмовыя папярэджаньні.

Неабходна адзначыць, што ў Рэспубліцы Беларусь правам зьвяртацца ў суды, для абскарджваньня пісьмовых папярэджваньняў, вынесеных ім дзяржаўнымі ворганамі, валодаюць грамадзкія арганізацыі, палітычныя партыі. Працэдура рэалізацыі гэтага права прыпісаная ў адпаведных заканадаўчых актах Рэспублікі Беларусь.

Для дазволу выяўленай прававой калізыі мы, кіруючыся арт. 99 Рэспублікі Беларусь, зьвярнуліся з скаргаю да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, у Раду Міністраў Рэспублікі Беларусь (урад) і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (нацыянальны парлямэнт), якія валодаюць правам заканадаўчае ініцыятывы.

Аднак ні Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, ні нацыянальны парлямэнт, ні ўрад дадзеным ім Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь правам заканадаўчае ініцыятывы ў адносінах унясеньня зьменаў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыяў» і ў іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь не скарысталіся. Тым самым гэтыя дзяржаўныя ворганы адмовіліся спрыяць у вырашэньні праўнай калізыі.

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, куды мы гэтак жа зьвярнуліся, у сваім рашэньні толькі пацьвердзіў наўпростае дзеяньне нормы арт. 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое гарантуе права на судовую абарону. Але гэтае рашэньне ніяк не паўплывала на вырашэньне праўнай калізыі.

Нявырашанасьць праўнай калізыі пазбаўляе нас права на справядлівы й публічны разгляд нашай справы кампэтэнтным, незалежным і бесстароннім судом. Акрамя таго, у выпадку закрыцьця нашай арганізацыі, лютэране пазбаўленыя права сумеснага й публічнага адпраўленьня культу, выкананьня рэлігійных і рытуальных абрадаў.

Усе магчымыя спосабы абароны правоў у краіне пройдзеныя. Складзеная скарга ў Камітэт па правах чалавеку, якая прызнаная прыймальнай і зарэгістраваная пад №1749.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Уполномоченным по делам религий и национальностей при Совете Министров Республики Беларусь (регистрирующий орган), Религиозному объединению Евангелическо-Лютеранская Церковь в Республике Беларусь было вынесено письменное предупреждение № 02-03/720 о нарушении Закона Республики Беларусь «О свободе совести и религиозных организаций».

Вместе с тем действия Уполномоченного по делам религий (вынесение письменного предупреждения) влекут для нашего религиозного объединения неблагоприятные правовые последствия. Так, согласно части второй статьи 37 Закона Республики Беларусь «О свободе совести и религиозных организаций», если нарушения не будут устранены либо будут иметь место повторно в течение года, регистрирующий орган имеет право обратиться в суд с заявлением о ликвидации религиозной организации. При этом регистрирующий орган вправе принять решение о приостановлении деятельности религиозной организации до вынесения судебного решения.
Понимая это и не согласившись с рядом пунктов письменного предупреждения, руководством Религиозного объединения Евангелическо-Лютеранской Церкви в Республике Беларусь было приято решение обжаловать их в суде, хотя такая процедура обжалования не предусмотрена в Законе Республики Беларусь «О свободе совести и религиозных организаций».

Руководствуясь ст. 60 Конституции Республики Беларусь, в которой говорится, что «каждому гарантируется защита его прав и свобод компетентным, независимым судом в определенные законом сроки», мы вначале обратились в Верховный Суд Республики Беларусь, а затем в Высший Хозяйственный Суд Республики Беларусь для рассмотрения нашего дела по существу. Однако суды отказали нам в возбуждении дел в связи с неподведомственностью.

Таким образом, обнаружилась правовая коллизия: Конституцией Республики Беларусь в статье 60 гарантируется защита прав и свобод в судах, однако реализовать это право нет возможности, так как в ст. 37 Закона Республики Беларусь «О свободе совести и религиозных организаций» отсутствует указание о праве религиозных организаций обжаловать в судах выносимые в их адрес письменные предупреждения.

Необходимо отметить, что в Республике Беларусь правом обращаться в суды, для обжалования письменных предупреждений, вынесенных им государственными органами, обладают общественные организации, политические партии. Процедура реализации этого права приписана в соответствующих законодательных актах Республики Беларусь.

Для разрешения обнаруженной правовой коллизии мы, руководствуясь ст. 99 Республики Беларусь, обратились с жалобой к Президенту Республики Беларусь, в Совет Министров Республики Беларусь (правительство) и в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь (национальный парламент), которые обладают правом законодательной инициативы.

Однако ни Президент Республики Беларусь, ни национальный парламент, ни правительство данным им Конституцией Республики Беларусь правом законодательной инициативы в отношении внесения изменений в Закон Республики Беларусь «О свободе совести и религиозных организаций» и в иные законодательные акты Республики Беларусь не воспользовались. Тем самым эти государственные органы отказались способствовать в разрешении правовой коллизии.

Конституционный суд Республики Беларусь, куда мы так же обратились, в своем решении лишь подтвердил прямое действие нормы ст. 60 Конституции Республики Беларусь, гарантирующее право на судебную защиту. Но это решение никак не повлияло на разрешение правовой коллизии.

Неразрешенность правовой коллизии лишает нас права на справедливое и публичное разбирательство нашего дела компетентным, независимым и беспристрастным судом. Кроме того, в случае закрытия нашей организации, лютеране лишены права совместного и публичного отправления культа, выполнения религиозных и ритуальных обрядов.

Все возможные способы защиты прав в стране пройдены. Составлена жалобы в Комитет по правам человека, которая признана приемлемой и зарегистрирована под №1749.

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>