2016 21/04

VasilPanasiuk500kadr

Старшыня Менскай гарадзкой Рады (Савету) дэпутатаў Васіль Панасюк адмовіўся выносіць на разгляд Сэсіі дэпутатаў праэкт рашэньня аб вызначэньні месцаў для масавых мерапрыемстваў, падрыхтаваны незалежным юрыстам Тамарай Сідарэнка.

Спадарыня Сідарэнка зьвярнулася з гэтай нагоды са скаргаю ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

  • Праэкт рашэньня аб вызначэньні новых месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Менску быў накіраваны Тамарай Сідарэнка ў Менгарсавет яшчэ напрыканцы студзеня.

Афіцыйнага адказу ад старшыні Рады (Савету) прыйшлося чакаць больш за месяц, бо “зварот патрабаваў дадатковага вывучэньня й праверкі”. У выніку гэткага паглыбленага вывучэньня старшыня Рады Васіль Панасюк прыйшоў да сціслай высновы аб поўнай адпаведнасьці закандаўству дзеючага рашэньня Менабалвыканкаму па месцах для правядзеньня мірных сходаў. Не пабачыўшы падставаў для ўнясеньня зьменаў у існуючы пералік з трох сталых месцаў для рэалізацыі грамадзянамі свайго права на мірныя сходы ў двухмільённым Менску, спадар Панасюк прыняў адзінаасобнае рашэньне аб адсутнасьці неабходнасьці выносіць праэкт на разгляд Сесіі дэпутатаў.

Тамара Сідарэнка палічыла прынятае старшынём Рады рашэньне незаконным ды накіравала адпаведную скаргу ў Раду (Савет) Рэспублікі. У сваёй скарзе юрыстка нагадвае, што яна не прасіла разглядаць ейны зварот асабіста старшынём, а патрабавала вынясеньня ейнага праэкту рашэньня на сэсію дэпутатаў у адпаведнасьці з артыкулам 35 Закону “Аб мясцовым самакіраваньні”. На думку спадарыні Сідарэнкі, старшыня Менгарсавету перавысіў свае паўнамоцтвы ды парушыў артыкул 22 гэтага ж закону, які вызначае кампэтэнцыю старшыні Рады (Савету).

На гэтай падставе Тамара Сідарэнка просіць Раду (Савет) Рэспублікі прызнаць адзінаасобнае рашэньне Васілія Панасюка незаконным і патрабуе абавязаць Менгарсавет разгледзець ейны праэкт рашэньня менавіта на сэсіі дэпутатаў.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

В Совет Республики подана жалоба на отказ Мингорсовета увеличить количество мест для проведения мирных собраний

Kadr-apr_700m_IMG_9749

Тамара Сідарэнка (Фота: А. Лапіцкі)

Председатель Минского городского Совета депутатов Василий Панасюк отказался выносить на рассмотрение сессии депутатов проект решения об определении мест для массовых мероприятий, подготовленный независимым юристом Тамарой Сидоренко.

Госпожа Сидоренко обратилась по этому поводу с жалобой в Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь.

  • Проект решения об определении новых мест для проведения массовых мероприятий в Минске был направлен Тамарой Сидоренко в Мингорсовет ещё в конце января.

Официального ответа от председателя Совета пришлось ждать больше месяца, так как “обращение требовал дополнительного изучения и проверки”. В результате такого углубленного изучения председатель Совета Василий Панасюк пришёл к краткому выводу о полном соответствии законодательству действующего решения Минабалвыканкаму по местам для проведения мирных собраний. Не увидев оснований для внесения изменений в существующий перечень из трех постоянных мест для реализации гражданами своего права на мирные собрания в двухмиллионном Минске, господин Панасюк принял единоличное решение об отсутствии необходимости выносить проект на рассмотрение сессии депутатов.

Тамара Сидоренко посчитала принятое председателем Совета решение незаконным и направила соответствующую жалобу в Совет Республики. В своей жалобе юрист напоминает, что она не просила рассматривать её обращение лично председателем, а требовало вынесения её проекта решения на сессию депутатов в соответствии со статьей 35 Закона “О местном самоуправлении”. По мнению госпожи Сидоренко, председатель Мингорсовета превысил свои полномочия и нарушил статью 22 этого же закона, определяющего компетенцию председателя Совета.

На этом основании Тамара Сидоренко просит Совет Республики признать единоличное решение Василия Панасюка незаконным и требует обязать Мингорсовет рассмотреть её проект решения именно на сессии депутатов.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На адным з фота: Васіль Панасюк, старшыня Менскай абласной Рады дэпутатаў (фота з сайт Менаблвыканкаму)

Цэтлікі: , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>