2016 25/04

k72sd8ih470

Сёньня праваабаронца Леанід Судаленка зьвярнуўся з індывідуальнаю скаргаю ў Камітэт ААН па Правах Чалавека.

 

  • Справа ў Камітэце зноў ініцыяваная супраць Ашмянскай мытні, якая год таму, 24 траўня 2015 году, у пункце пропуску “Каменны Лог” правяла асабісты дагляд і канфіскавала ў гомельчука ноўтбук ды друкаваныя носьбіты інфармацыі.

 

Унутры краіны праваабаронца выкарыстаў усе магчымыя сродкі праўнай абароны, улучна зь Вярхоўным Судом і Генэральнай пракуратураю.

Нагадаем, у траўні Леанід Судаленка на аўтамашыне вяртаўся ў Беларусь зь летувіскай сталіцы, дзе прымаў удзел у форуме некамэрцыйнага права. На памежным пераходзе “Каменны Лог” яму без тлумачэньня прычынаў учынілі асабісты дагляд, паглыбленую праверку аўтамабіля й багажу. Праваабаронца не пагадзіўся з адвольнай канфіскацыяй ноутбука й зьвярнуўся ў Ашмянскі раённы суд са скаргаю, бо лічыў гэта абмежаваньнем ўласнага права на свабоду атрыманьня, захоўваньня й распаўсюду інфармацыі. Кампутар і друкаваную прадукцыю мытня вярнула пасьля экспэртызы, ня выявіўшы ў іх нічога экстрэмісцкага, але праваабаронца вырашыў змагацца за свае правы да канца.

 

“Адабраньне на дзяржаўнай мяжы ноутбуку інакш як дзікунствам назваць нельга. Менавіта аб гэтым я казаў мытнікам, прапаноўваў забраць у мяне яшчэ й мабільны тэлефон, бо мая мадэль выконвае тыя ж функцыі кампутара”,

– узгадвае свае “прыгоды” на дзяржаўнай мяжы праваабаронца.

 

“На дадзены момант у Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана дастатковая колькасць беларускіх справаў аб парушэньні правоў на захоўваньне й распаўсюд інфармацыі. Камэнтуючы гэтыя скаргі, беларускі Ўрад на міжнароднай арэне ўжо шмат гадоў паўтарае адно й тое ж – маўляў заяўнікі не зьвярталіся да пракурора. Па сваёй справе я вырашыў адбіць гэты апошні аргумэнт чыноўнікаў з МЗС, хаця гэта, паўтараюся, не зьяўляецца абавязковым. Паглядзім, што потым яны яшчэ прыдумаюць”,

– падкрэсліў праваабаронца.

 

Трэба адзначыць, па скарзе Леаніда Судаленкі Камітэт ААН па правах чалавека раней разглядаў справу супраць Ашмянскіх мытнікаў (справа №2114/2011, гл. у дадатку), калі напярэдадні прэзыдэнскіх выбараў 2010 году ў тым жа пункце пропуску “Каменны Лог” мытнікі канфіскавалі дзесяць асобнікаў Інструкцыі для кароткачасовых назіральнікаў. Тады міжнародныя экспэрты прызналі дзеяньні мытнікаў не адпавядаючымі міжнародным дамоўленасьцям краіны й заклікалі Ўрад Беларусі не паўтараць падобных парушэньняў у будычыні.

 

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Белорусское правосудие против ООН. Чья возьмёт? (документы)

 

Сегодня правозащитник Леонид Судаленко обратился с индивидуальной жалобой в Комитет ООН по Правам Человека.

 

  • Дело в Комитете снова инициировано против Ошмянской таможни, которая год назад, 24 мая 2015 г., в пункте пропуска “Каменный Лог” провела личный досмотр и конфисковала у гомельчанина ноутбук и печатные носители информации.

 

Внутри страны правозащитник использовал все возможные средства правовой защиты, включая Верховны Суд и Генеральную прокуратуру.

Напомним, в мае Леонид Судаленко на автомашине возвращался в Беларусь из литовской столицы, где принимал участие в форуме некоммерческого права. На пограничном переходе “Каменный Лог” ему без объяснения причин устроили личный досмотр, углубленную проверку автомобиля и багажа. Правозащитник не согласился с произвольной конфискацией ноутбука и обратился в Ошмянский районный суд с жалобой, так как считал это ограничением своего права на свободу получения, хранения и распространения информации. Компьютер и печатную продукцию таможня вернула после экспертизы, не обнаружив в них ничего экстремисцкого, но правозащитник решил бороться за свои права до конца.

 

“Изъятие на государственной границе ноутбука иначе как варварством назвать нельзя. Именно об этом я говорил таможенникам, предлагал забрать у меня ещё и мобильный телефон, потому что моя модель выполняет те же функции компъютера»,

– вспоминает свои “приключения” на государственной границе правозащитник.

“На данный момент в Комитете ООН по правам человека зарегистрировано достаточное количество белорусских дел о нарушении прав на хранение и распространение информации. Комментируя эти жалобы, белорусское Правительство на международной арене уже много лет повторяет одно и то же – мол заявители не обращались к прокурору. По своему делу я решил отбить этот последний аргумент чиновников из МИД, хотя это, повторяюсь, не является обязательным. Посмотрим, что потом они ещё придумают”,

– подчеркнул парвозащитник.

 

Следует отметить, по жалобе Леонида Судаленко Комитет ООН по правам человека ранее рассматривал дело против Ошмянский таможенников (дело №2114/2011, см. в приложении), когда накануне президентских выборов 2010 года в том же пункте пропуска “Каменный Лог” таможенники изъяли десять экземпляров Инструкции для кратковременных наблюдателей. Тогда международные эксперты признали действия таможенников не соответствующим международным соглашениям страны и призвали правительство Беларуси не повторять подобных нарушений в будущем.

 

ДАДАТКІ:

 

 

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Парўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Беларускае правасудзьдзе супраць ААН. Чыя возьме? (дакумэнты)”

  1. Ales` says:

    Ініцыяваная новая справы ў КПЧ ААН з Гомеля…

    Падумалася, што Леаніду прыйшлося цярпець чарговыя пакуты падчас зусім нядяўняга вяртаньня зь Вільні дадому… Аказалася, што гэта леташняя справа. “Дзякуючы стабільна эфэктыўнай” беларускай праваахоўнай сыстэме, справа з правапарушэньнем, якое чарговы раз не было заўважанае ў беларускіх судах, зноў дабралося да Камітэту ААН і будзе ўсебакова разглядацца на высокім экспэртным міжнародным роўні…

    Часам прыходзіцца думаць, што гэта ўжо банальная хранічная хвароба… Высокапастаўлены беларускі чыноўнік проста жыць ня можа, калі ня выставіць на шырокі публічны агляд сьведчаньні ўласнай праваахоўна-судовай ды адміністрацыйнай непаўнавартасьці … у выглядзе чарговы раз сапсаванай бялізны…

    Гэта ўсё толькі нагадвае пра адсутнасьць у кіраўніцтва дзяржавы БЕЛАРУСЬ элемэнтарных прыкметаў канстытуцыйнай праўнай сьвядомасьці й міжнародна-дамоўнай дабрасумленнасьці. Ва ўмовах адсутнасьці незалежнай ды эфэктыўнай судовай сыстэмы гэта прыводзіць да грубых сыстэматычных парушэньняў грамадзянскага права і да бяспраўнага стану грамадзтва цалкам.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>