На апошняй сесіі Камітэта ААН па правах чалавека разглядалася скарга намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктара Карняенкі.
Па словах актывіста Руху “За Свабоду”, праваабаронцы Рамана Кісляка, Камітэт ААН прызнаў, што выкладзеныя ў скарзе на краіну Беларусь факты парушэньня правоў з боку дзяржавы Беларусь сапраўды мелі месца.
Падчас прэзыдэнскіх выбараў у 2006 годзе ў Віктара Карняенкі, які зьяўляўся даверанай асобаю кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча, па рашэньні суда Жлобінскага раёну былі сканфіскаваныя 28 тысячаў асобнікаў легальных агітацыйных матэрыялаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча, што склала чвэрць усёй афіцыйнай агітацыйнай прадукцыі й магло паўплываць на вынікі выбараў. Суд пакараў Віктара Карняенку штрафам у 155 тысячаў рублёў за нібыта парушэньне заканадаўства аб выбарах (арт. 167-3 КоАП) і пастанавіў зьнішчыць надрукаваныя матэрыялы.
Усе нутраныя сродкі юрыдычнае абароны былі вычарпаныя. Беларускія ўлады абмежавалі права Віктара Карняенкі на свабоду распаўсюду агітацыйнай інфармацыі, пакаралі яго за зьмест агітацыйных матэрыялаў і не забясьпечылі яму роўнай абароны перад Законам з прычыны палітычных перакананьняў. Віктар Карняенка мусіў зьвярнуцца з скаргай на Рэспубліку Беларусь у Камітэт ААН.
Паводле Віктара Карняенкі, беларускія ўлады дапусьцілі парушэньне правоў, прадугледжаных у п.1 артыкула 14, п.2 артыкула 19, артыкуле 26 і парушэньне артыкула 25 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
По словам активиста Движения “За Свободу”, правозащитника Романа Кисляка, Комитет ООН признал, что изложенные в жалобе на страну Беларусь факты нарушения прав со стороны государства Беларусь действительно имели место.
Во время президенских выборов в 2006 году у Виктора Карнеенко, который являлся доверенным лицом кандидата в президенты Александра Милинкевича, по решению суда Жлобинского района были конфоскованы 28 тысяч экземпляров легальных агитационных материалов в поддержку Александра Милинкевича, что составило четверть всей официальной агитационной продукции и могло повлиять на итоги выборов. Суд наказал Виктора Корнеенку штрафом в 155 тысяч рублей за якобы нарушение законодательства о выборах (арт. 167-3 КОАП) и постановил уничтожить напечатанные материалы.
Все внутренние средства юридической защиты были исчерпанны. Беларуские власти ограничили право Виктора Корнеенко на свободу распространения агитационной информации, наказали его за зьмест агитационных материалов и не обеспечили ему равной защиты перед Законом вследствие политических убеждений. Виктор Корнеенко вынужден был обратиться с жалобой на Республику Беларусь в Комитет ООН.
Согласно Виктора Корнеенко, беларуские власти допустили нарушение прав, предусмотренных в п.1 статьи 14, п.2 статьи 19, статье 26 и нарушение статьи 25 Международного пакта о гражданских и политических правах.
Цэтлікі: Скаргі