Не забірай жыцьцё!
2016 02/05

Мікалай Шарах, Полацак

У Полацку прайшоў пікет у падтрымку намесьніка старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу беларускага Мікалая Шараха – дапаможцы майстра цэху № 7 на прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно», зь якім адміністрацыя адмаўляецца працягваць кантракт.

Акцыя адбылася на пляцоўцы каля кінатэатру «Радзіма». Галоўнай мэтаю пікету было данесьці думку пра несправядлівасьць звальненьня актывіста за-за ягонай грамадзкай і праваабарончай актыўнасьці.

Адміністрацыя напярэдадні ўнесла ў калектыўную дамову незаконныя зьмены, каб знайсьці падставы для непрацягненьня кантракту.

Мікалая Шараха затрымалі ў пад’ездзе ягонага дома, калі ён вяртаўся з акцыі. Пра гэта паведаміў удзельнік пікету Віктар Стукаў, прадстаўнік Свабоднага прафсаюзу беларускага на прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно»:

Пратрымалі тры гадзіны, склалі два пратаколы. Першы – за ўдзел у несанкцыяваным пікеце, другі – за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні.

Разгляд справы Мікалая Шараха прызначаны на 12 траўня. Непасрэдна перад акцыяй быў затрыманы былы палітычны вязень, сябра аргкаміткэту па стварэньні партыі БХД з Новаполацку Андрэй Гайдукоў.

Паводле Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота svaboda.org (дапрацоўка – BLP)

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>