2016 17/05

Антон Суряпін (Фота: Аляксей Лапіцкі)

У 2012 годзе малады беларускі фатограф больш за месяц правёў у СІЗА КДБ Беларусі па абвінавачаньні ў тым, што нібыта дапамагаў арганізатарам “плюшавага дэсанту” нелегальна трапіць у краіну.

.

Пасьля гучнай кампаніі салідарнасьці журналістаў Антона Сурапіна вызвалілі пад падпіску, а потым і навогул зьнялі зь яго абвінавачваньні. Тады хлопец вырашыў дамагацца кампэнсацыі за месяц зьняволеньня.

– Паводле заканадаўства я маю права на кампэнсацыю маральнай шкоды ад дзеяньняў сьледчых. Я вырашыў дамагацца гэтага, як толькі зь мяне зьнялі абвінавачваньні. Але сьледчыя, відавочна, не хацелі, каб гэта адбылося. Яны ўпарта не прадастаўлялі мне неабходных дакумэнтаў. Таму летась, як толькі я вярнуся з войску, мы разам з юрыстамі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” падрыхтавалі позву ў суд. Я запатрабаваў кампэнсацыю ў памеры 190 мільёнаў рублёў, але прадстаўнікі дзяржавы хадайнічалі ў судзе пра спыненьне працэсу, – расказаў Антон Сурапін прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Нягледзячы на гэта, 2 сакавіка 2016 года суд Маскоўскага раёну пастанавіў выплаціць Антону Сурапіну кампэнсацыю ў памеры 8 мільёнаў беларускіх рублёў.

І мы, і Міністэрства фінансаў – адказчык па справе – адразу ж падалі скаргі на гэтае рашэньне ў Менскі гарадзкі суд. І вось нарэшце стала вядома, што касацыйны суд пакінуў рашэньне ў сіле, і цяпер Міністэрства фінансаў мае выплаціць мне гэтыя грошы. У цэлым я задаволены – гэта першы прэцэдэнт за апошнія гады, калі чалавек, прызнаны міжнароднай супольнасцю палітвязьнем, дамогся кампэнсацыі.

Цяпер у мяне два шляхі. Першы – падаваць скаргу у Вярхоўны суд, каб павялічыць памер кампэнсацыі, бо 8 мільёнаў за месяц арышту й амаль год пад падпіскай пра нявыезд – гэта несувымерна. Другі – падаць скаргу ў Генэральную пракуратуру, каб прымусіць КДБ афіцыйна выбачыцца перада мною за тую гісторыю. А яшчэ я вельмі ўдзячны БАЖу і асабіста Алегу Агееву за прафэсійную юрыдычную падтрымку, – дадае Антон Сурапін.

Нагадаем, што 2012 годзе журналіст больш за месяц правёў у сьледчым ізалятары КДБ па справе аб «швэцкіх плюшавых мядзведзіках». Тады Антона Сурапіна зьвінавацілі ў падрыхтоўцы незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы швэдамі, хаця журналіст проста першым разьмясьціў фотаздымкі «плюшавага дэсанту» на сваім сайце. Пра спыненьне крымінальнага перасьледу Антона Сурапіна КДБ афіцыйна аб’явіў у чэрвені 2013 году. Арышт Сурапіна ўзначаліў дзясятку самых абсурдных арыштаў году ў рэйтынгу Аmnesty International.

 

Алег Агееў

Алег Агееў, юрыст БА

Паводле baj.by і Lićviny-INFA
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by,info

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , ,

One thought on “Антон Сурапін адсудзіў у дзяржавы 8 мільёнаў кампэнсацыі за месяц у СІЗА КДБ (дакумэнт)”

  1. AL Łapicki says:

    Калі б судовая сыстэма сапраўды запрацавала, і гэты ПЕРШЫ ПРЭЦЭДЭНТ распачаў НОВУЮ СУДОВУЮ ПРАКТЫКУ, то, думаецца, перад парушэньнем гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі любы правапарушальнік ад улады моцна б задумаўся…

    А калі б яшчэ адказнасьць была пэрсанальнай, то жадаючых парушаць Асноўны Закон краіны й кіравацца “правільнай ідэалягічнай мэтазгоднасьцю” стала б яшчэ меней.

    Падобная практыка натуральным чынам здолела б утварыць неабходную сыстэму процідзеяньняў і супрацьвагаў любым падобным учынкам з боку безадказных на сёньня прадстаўнікоў і ворганаў улады, неабходную для эфэктыўнай абароны правоў і свабодаў КОЖНАГА ГРАМАДЗЯНІНА.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>