2016 18/05

14 траўня з 12:00 да 13:10 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску праходзіла акцыя “Прашпэкт нацыянальнага сьцягу”, прысьвечаная рэфэрэндуму 14.05.1995 году.

 

Папярэдняя інфармацыя

 

Некалькі дзён папярэдне ў інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра правядзеньне 14 траўня акцыі “Прашпэкт нацыянальнага сьцягу”. Людзей заклікалі прыйсьці зь бела-чырвона-белымі сьцягамі ды ўстаць уздоўж прашпэкту Незалежнасьці.

Вядома, што заяўку на правядзеньне масавага мерапрыемства ў Менгарвыканкам арганізатары не падавалі.

Падчас правядзеньня масавага мерапрыемства 14 траўня 2016 году вочна ды бесперапынна ажыцьцяўлялі грамадзкі кантроль 5 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучаньне ды былі абазначаныя належным чынам.

 

І. Высновы:

 

BLP_dapr_ploshcha_stiagu_2016

1. Адзначаецца мірны характар мерапрыемства цягам усёй акцыі (калі “арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар”). Ва ўдзельнікаў адсутнічала зброя, не выкарыстоўваліся заклікі да гвалтоўных дзеяньняў, яны не перашкаджалі вольнаму праходу мінакоў і не парушалі правілы дарожнага руху.

2. Адсутнасьць заяўкі й дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства ня можа яго абмяжоўваць. Сама існуючая працэдура атрыманьня дазволу на права мірнага сходу супярэчыць міжнародным стандартам,  – Рэкамэндацыя 129.93 Дакладу Рабочай групы па ўнівэрсальным пэрыядычным аглядзе Рады (Савета) па правах чалавека ААН за 2015 год, – і дэвальвуе права на мірныя сходы.

3. Негатыўнай практыкай зьяўляецца затрыманьне журналістаў і складаньне пратаколаў падчас мірнага сходу.

4. Немагчымасьць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў на мерапрыемстве праз адсутнасьць у значнай часткі форменнай вопраткі.

5. Адсутнасьць інфармацыйнай групы ад праваахоўных ворганаў і камунікацыі праваахоўных ворганаў з назіральнікамі.

6. Па незразумелых прычынах міліцыя перакрыла прашпэкт падчас мерапрыемства на працягласьці ад Цырку да перакрыжаваньня з вуліцай Камсамольскай. Часам прапускалі некалькі машынаў ды маршрутныя таксі. Некалькі разоў за час правядзеньня акцыі па праспэкце праехалі машыны камунальных службаў, мыючы асфаль .

 

ІІ. Ход масавага мерапрыемства

 

Падчас масавага мерапрыемства былі зафіксаваныя наступныя факты:

 

  • Масавае мерапрыемства адбывалася 14 траўня з 12:00 да 13:10, на Кастрычніцкай плошчы, часам частка ўдзельнікаў рухалася ды стаяла ўздоўж праспэкту да крамы “Цэнтральны”.
  • Колькасьць ўдзельнікаў складала ад 28 да 32 чалавек у розны час. Удзельнікі трымалі бел-чырвана-белыя сьцягі на флагштоках ды стаялі ланцугом уздоўж прашпэкту Незалежнасьці.
  • Колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў вызначаецца больш складана праз адсутнасьць апазнавальных знакаў на значнай частцы супрацоўнікаў. Так, супрацоўнікаў ДАІ/ДПС было зафіксавана 4 чалавекі на самім прашпэкце, супрацоўнікі ў форме з надпісам “міліцыя” – 8 чалавек, больш 30 чалавек – у цывільнай вопратцы з адметнымі прыкметамі (навушнікі, рацыі). У тым ліку прадстаўнікі кіраўніцтва ГУУС Менгарвыканкаму ды РУУСа былі ў грамадзянскай вопратцы без апазнавальных знакаў.
  • Частка пратаколаў не была складзена поўнасьцю на месцы. Намесьнік начальніка РУУСа ў цівільнай вопратцы падыходзіў да ўдзельніцы акцыі разам зь міліцыянтам ды патрабаваў, каб тая прадставіла свае дакумэнты. Частка ўдзельнікаў атрымала копіі пратаколаў на месцы. Старэйшы участковы інспэктар Цэнтральнага РУУСа Андалюкевіч Дзмітрый Валер’евіч адразу прызначыў удзельнікам дату ды час разгляду справы ў судзе Цэнтральнага раёну ды зафіксаваў гэта ў пратаколе. Пры складаньні пратаколаў грамадзянам не былі патлумачаныя іхныя правы.
  • Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў у форменнай вопратцы ды ў грамадзянскай форме адзеньня не ішлі на кантакт з назіральнікам, не адказвалі на пытаньні, адмаўлялі прыналежнасьць да праваахоўных ворганаў асобаў без форменнай вопраткі.
  • З самага пачатку акцыі на месца ейнага правядзеньня падышлі супрацоўнікі міліцыі ў форме. Падыходзілі да кожнага ўдзельніка акцыі, прадстаўляліся, пыталі дакумэнты, якія сьведчаць асобу ды папярэджвалі пра парушэньне закону ды аб тым, што будуць складаць пратакол аб адміністратыўнам правапарушэньні. Частка ўдзельнікаў адмаўлялася называць асабістыя дадзеныя ды паказваць дакумэнты. Частка ўдзельнікаў прасіла міліцыянтаў зьвяртацца да іх на беларускай мове, але ім было адмоўлена.
  • Вядома, што падчас акцыі былі складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП на: Пальчэўскага, Аксаміт, Нікалайчык, Лукашевіча, Аўтоховіча, Мартысевіча, Вінярскага, Кулакова, Дашкевіча, Багінскую, Бальшова, Захарэвіча ды іншых. Таксама былі складзеныя пратаколы па арт. 23.4 КаАП “Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў” за адмову некаторых удзельнікаў пакінуць месца масавага мерапрыемства.
  • Прысутнічала ня менш 10 прадстаўнікоў СМІ, якія актыўна здымалі акцыю й размаўлялі з удзельнікамі.

 

  • Прысутнічалі перашкоды патрапіць на месца збору на асабістым і грамадзкім наземным транспарце. Без абмежаваньняў працавала мэтро.
  • У цэлым адсутнічалі перашкоды ў працы СМІ. Але каля 13:00 быў затрыманы журналіст “Радыё Свобода” Алег Груздзіловіч. Яго абвінавацілі парушэньні правілаў дарожднага руху за выхад на праезжую частку. Журналіста хутка пасадзілі ў машыну міліцыі ды ўвезьлі ў невядомым накірунку.
  • Адсутнічалі перашкоды ў працы назіральнікаў. Але ажыцьцяўляліся актыўныя відэаздымкі назіральнікаў перад, падчас і пасьля масавага мерапрыемства.
  • Ня менш 6 супрацоўнікаў у грамадзянскай вопратцы ажыцьцяўлялі відэаздымку масавага мерапрыемства.
  • Арганізатары масавага мерапрыемства не былі ніяк абазначаныя.
  • Не зафіксавана заклікаў да гвалтоўных дзеяньняў з боку арганізатараў і ўдзельнікаў. Ужываўся лёзунг: “Жыве Беларусь”.
  • Быў заўважаны адзін плякат з надпісам “21 год таму ў нас забралі сьцяг, герб і мову, а праз два тыдні забіраюць і працу”.
  • Выкарыстоўвалася наступная сымболіка: бела-чырвона-белыя сьцягі, бела-чырвона-белы сьцяг с Пагоняй, бела-чырвона-белыя стужкі.
  • Удзельнікі раздавалі мінакам бела-чырвона-белыя стужкі, адказвалі на пытаньні, камунікавалі з СМІ.
  • Падчас масавага мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі не ўжывалі фізічную сілу.
  • Не было машыны хуткай дапамогі, за Палацам Рэспублікі знаходзіўся аўтазак, на месцы правядзеньня масавага мерапрыемства знаходзіліся супрацоўнікі камунальных службаў і камунальны транспарт.

 

ІІІ. Рэкамэндацыі

 

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

  • Спыніць перасьлед за ўдзел у мірных акцыях, не ажыцьцяўляць практыку затрыманьня журналістаў.
  • Ажыцьцяўляць камунікацыю з назіральнікамі;
  • Строга выконваць патрабаваньні ПВКаАП пры складаньні пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэньні.

 

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

  • Ініцыяваць зьмены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзеньня яго ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Отчет по мониторингу массового мероприятия “Проспект национального флага” в Минске 14 мая 2016 года

 

14 мая с 12:00 до 13:10 на Октябрьской площади в Минске проходила акция “Проспект национального флага”, посвящённая референдуму 14.05.1995 года.

 

Предварительная информация

 

Предварительно за несколько дней в интернете появилась информация о проведении 14 мая акции “Проспект национального флага”. Людей призывали прийти с бело-красно-белыми флагами и встать вдоль проспекта Независимости.

Известно, что заявку на проведение массового мероприятия в Мингорисполком организаторы не подавали.

Во время проведения массового мероприятия 14 мая 2016 года очно и непрерывно осуществляли общественный контроль 5 наблюдателей, которые прошли соответствующее обучение и были обозначены надлежащим образом.

 

I. Выводы:

 

1. Отмечается мирный характер мероприятия в течение всей акции (когда “организаторы имеют мирные намерения и собрание носит ненасильственный характер“). У участников отсутствовало оружие, не использовались призывы к насильственным действиям, они не мешали свободному проходу прохожих и не нарушали правила дорожного движения.

2. Отсутствие заявки и разрешения на проведение массового мероприятия не может его ограничивать. Сама существующая процедура получения разрешения на право мирного собрания противоречит международным стандартам, – Рекомендация 129.93 Доклада Рабочей группы по универсальному периодическому обзору Совета по правам человека ООН 2015 года, – и девальвирует право на мирное собрание.

3. Негативной практикой является задержание журналистов и составление протоколов во время мирного собрания.

4. Невозможность идентифицировать сотрудников правоохранительных органов на мероприятии из-за отсутствия у значительной части форменной одежды.

5. Отсутствие информационной группы от правоохранительных органов и коммуникации правоохранительных органов с наблюдателями.

6. По непонятным причинам милиция перекрыла проспект во время мероприятия на протяжении от Цирка до перекрестка с улицей Комсомольской. Иногда пропускали несколько машин и маршрутные такси. Несколько раз за время проведения акции по проспекту проехали машины коммунальных служб, моя асфальт.

 

II. Ход массового мероприятия

 

Во время массового мероприятия были зафиксированы следующие факты:

 

  • Организаторы массового мероприятия не были никак обозначены.
  • Препятствование работе наблюдателей отсутствовали. Но осуществлялись активные видеосъёмки наблюдателей перед, во время и после массового мероприятия.
  • Присутствовали препятствия с попаданием на место сбора на личном и общественном наземном транспорте. Без ограничений работало метро.
  • Известно, что во время акции были составлены протоколы по ст. 23.34 КоАП на: Пальчевского, Бархата, Николайчик, Лукашевич, Автуховича, Мартысевича, Винярского, Кулакова, Дашкевича, Багинскую, Большова, Захаревича и других. Также были составлены протоколы по ст. 23.4 КоАП РБ “Неповиновение законному распоряжению или требованию должностного лица при исполнении им служебных полномочий” за отказ некоторых участников покинуть место массового мероприятия.
  • С самого начала акции на место её проведения подошли сотрудники милиции в форме. Подходили к каждому участнику акции, представлялись, спрашивали документы, удостоверяющие личность и предупреждали о нарушении закона и о том, что будут составлять протокол а административном правонарушении. Часть участников отказывалась называть личные данные и показывать документы. Часть участников просила милиционеров обращаться к ним на белорусском языке, но им было отказано.
  • Сотрудники правоохранительных органов в форменной одежде и в гражданской форме одежды не шли на контакт с наблюдателем, не отвечали на вопросы, отрицали принадлежность к правоохранительным органам лиц без форменной одежды.
  • Количество участников составляло от 28 до 32 человек в разное время. Участники держали бело-красно-белые флаги на флагштоках и стояли цепью вдоль проспекта Независимости.
  • Массовое мероприятие происходило 14 мая с 12:00 до 13:10, на Октябрьской площади, иногда часть участников двигалась и стояла вдоль проспекта до магазина “Центральный”.
  • Количество сотрудников правоохранительных органов определяется сложнее из-за отсутствия опознавательных знаков на значительной части сотрудников. Так, сотрудников ГАИ/ДПС было зафиксировано 4 человека на самом проспекте, сотрудники в форме с надписью “милиция” - 8 человек, более 30 человек – в гражданской одежде с отличительными признаками (наушники, рации). В том числе представители руководства ГУВД Мингорисполкома и РУВД были в гражданской одежде без опознавательных знаков.
  • Часть протоколов не была составлена ​​полностью на месте. Заместитель начальника РУВД в гражданской одежде подходил к участнице акции вместе с милиционером и потребовал, чтобы та представила свои документы. Часть участников получила копии протоколов на месте. Старший участковый инспектор Центрального РУВД Андалюкевич Дмитрий Валерьевич сразу назначил участникам дату и время рассмотрения дела в суде Центрального района и зафиксировал это в протоколе. При составлении протоколов гражданам не были объяснены их права.
  • Присутствовало не менее 10 представителей СМИ, которые активно снимали акцию и разговаривали с участниками.
  • В целом отсутствовали помехи в работе СМИ. Но около 13:00 был задержан журналист “Радио Свобода” Олег Груздилович. Его обвинили нарушении правил дарожднага движения за выход на проезжую часть. Журналиста быстро посадили в машину милиции и ввезли в неизвестном направлении.
  • Отсутствовали препятствия работе наблюдателей. Но осуществлялись активные видеосъемки наблюдателей перед, во время и после массового мероприятия.
  • Не менее 6 сотрудников в гражданской одежде осуществляли видеосъёмку массового мероприятия.
  • Использовалась следующая символика: бело-красно-белые флаги, бело-красно-белый флаг с Погоней, бело-красно-белые ленты.
  • Не зафиксировано призывов к насильственным действиям со стороны организаторов и участников. Применялся лозунг: “Жыве Беларусь”.
  • Был замечен один плакат с надписью “21 лет назад у нас забрали флаг, герб и язык, а через две недели забирают и работу”.
  • Участники раздавали прохожим бело-красно-белые ленты, отвечали на вопросы, общались со СМИ.
  • Во время мероприятия сотрудники милиции не применяли физическую силу.
  • Не было машины скорой помощи, за Дворцом Республики находился автозак, на месте проведения массового мероприятия находились сотрудники коммунальных служб и коммунальный транспорт.

 

III. Рекомендации

 

Сотрудникам правоохранительных органов:

  • Прекратить преследование за участие в мирных акциях, не осуществлять практику задержания журналистов.
  • Осуществлять коммуникацию с наблюдателями;
  • Строго выполнять требования ПИКоАП при составлении протоколов об административном правонарушении.

Субъектам, обладающим правом законодательной инициативы:

  • Инициировать изменения в законодательство с целью приведения его в соответствие с международными стандартами в области свободы мирных собраний.

 

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фотаздымкі: СontrolBy, NN, TuТ.by
Дапрацоўка фота: BLP, Lićviny-INFA

P/S 

У фотаматэрыялах скарыстаныя здымкі з вулічных акцыяў: 14.05.2016 год – на прашпэкце Неалежнасьці, і 2015г. – падобная акцыя каля Плошчы Свабоды падчас прэзыдэнскай “выбарчай” кампаніі (гл. фоты ад NN.by у матэрыяле). Акцыю падчас выбарчай кампаніі ў 2015 годзе свабодна без перашкодаў і адміністрацыйнага перасьледу правялі актывісты ПБНФ.

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

2 thoughts on “Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Прашпэкт нацыянальнага сьцягу” у Менску 14 траўня 2016 году”

  1. AL Łapicki says:

    Народ у ФБ піша: “фота ў навіне зь пікету Партыя БНФ, каторая ладзіла падобную акцыю ў час прэзыдэнцкай “выбарчай” кампаніі 2015 г. каля Плошчы Свабоды.”

  2. AL Łapicki says:

    Пазначана, што ў фотаматэрыялах скарыстаныя здымкі з 2-х вулічных акцыяў: 14.05.2016 год – на прашпэкце Неалежнасьці, і 2015г. – падобная акцыя каля Плошчы Свабоды падчас прэзыдэнскай “выбарчай” кампаніі (фоты ад NN.by у матэрыяле). Акцыю падчас выбарчай кампаніі ў 2015 годзе свабодна без перашкодаў і адміністрацыйнага перасьледу правялі актывісты ПБНФ.

    Цікава, чаму нельга ўлічыць парады Вэнэцыянскай Камісіі, якая прызнала, што дзейсны спэцыялізаваны Закон аб масавых мерапрыемствах не адпавядае патрабаваньням закону й МПГіПП?

    Чаму нельга прывесьці заканадаўства ў адпаведнасьць з канстытуцыйнымі нормамі й стандартамі адносна права на свабоду мірных сходаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП)?

    Чаму недасканалы й шкодны Закон, супярэчыць патрабаваньням Канстытуцыі дагэтуль дзейнічае й палохае мірных грамадзянаў штрафамі, міліцыяй…? Чаму міліцыя замест аховы падобных мерапрыемстваў павінна займацца адміністрацыйным перасьледам удзельнікаў?

    Няўжо ня бачна, што калі не працуе кепскі закон – усё прыгожа, дэмакратычна й мірна, а калі яго пачынаюць прымяняць… – адбываецца парушэньне неад’емных правоў і свабодаў грамадзянаў, якія нарадзіліся вольнымі й мусяць жыць у вольнай, паважаючая сябе й свой народ краіне, эўрапейскай Беларусі, моцнай сваім адзінствам і прагай да лепшага жыцьця!?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>