2016 24/05

blp_dapr_bfab1d2176a23f3a0d3ec4963fbbf145
Былога старшыню Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Станіслава Шушкевіча будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве – устаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які прайшоў 15 траўня ў менскім сквэры Янкі Купалы.

 

Шушкевіч сказаў, што ў суд 24 траўня ня пойдзе, бо будзе ў гэты дзень у Варшаве, куды запрошаны на канфэрэнцыю.

 

  • З павагай стаўлюся да гэтага чалавека, прапаную яму падаць у суд наступную заяву.

Нават калі я прыняў удзел у мірным сходзе грамадзянаў, падчас якога публічна выказаў свае меркаваньні, супрацоўнік міліцыі, які склаў супраць мяне пратакол аб правапарушэньні, быў абавязаны ацаніць мае дзеяньні зыходзячы ў першую чаргу з патрабаваньняў артыкула 23 Канстытуцыі Беларусі,

а менавіта:

- чаму абмежаваньне майго канстытуцыйнага права бесперашкодна прытрымлівацца й выказваць сваё меркаваньне падчас мірнага сходу ў дадзеным канкрэтным выпадку

“неабходна ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадскага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў”?

У адсутнасьць якіх-небудзь абгрунтаваных тлумачэньняў прадстаўніка праваахоўных ворганаў, якія маглі б апраўдаць ягоныя высновы, выкладзеныя ў пратаколе,

лічу, што абмежаваньне майго канстытуцыйнага права бесперашкодна прытрымлівацца й выказваць сваё меркаваньне з выкарыстаньнем мірнага сходу ў дадзеным канкрэтным выпадку зьяўляецца недапушчальным паводле артыкулаў 23, 33, і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо

не адпавядае “інтарэсам нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў”.

Парушэньне міліцыянтам, які склаў супраць мяне адміністратыўны пратакол, маіх канстытуцыйных правоў пацягнула за сабою й парушэньне нормаў міжнародных дамоваў, удзельніцай якіх зьяўляецца наша краіна.

Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах  (МПГіПП) прызнае права кожнага бесперашкодна прытрымлівацца і выказваць сваё меркаваньне й права на мірныя сходы. Карыстаньне гэтымі правамі накладае асаблівыя абавязкі й асаблівую адказнасьць, і такім чынам спалучана з некаторымі абмежаваньнямі, якія павінны быць устаноўленыя Законам і зьяўляцца неабходнымі:

- для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў;
– на ахову дзяржаўнай бясьпекі, грамадзкага парадку, здароўя ці маралі насельніцтва.

Такім чынам, канстытуцыйныя гарантыі  бесперашкодна прытрымлівацца й выказваць сваё меркаваньне й права на мірныя сходы ў нашай краіне, а роўным чынам дапушчальныя абмежаваньні гэтага права ў поўнай меры адпавядаюць міжнародным абавязкам нашай краіны й

могуць быць абмежаваныя толькі

“ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя й маральнасьці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў“.

Ацэньваючы высновы міліцыянта аб парушэньні з майго боку парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства ў Менску, вызначанага нацыянальным законам “Аб масавых мерапрыемствах”, я прыходжу да высновы, што ў дадзеным канкрэтным выпадку

прымяненьне патрабаваньняў, якiя ўтрымлiваюцца ў ніжэйстаячым у адносінах да Канстытуцыі нарматыўна праўным акце супярэчыць артыкулам 23, 33 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам 19 і 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).

Лічу, што ў дадзеным канкрэтным выпадку супрацоўнік міліцыі ўзяў на сябе адказнасьць за невыкананьне артыкулаў 2, 7, 8, 21, 22, 23, 33 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

ШУШКЕВИЧУ НА ЗАМЕТКУ (правовые аргументы обороны)

Леанід Судаленка, Гомель

Бывшего председателя Верховного Совета 13 созыва Станислава Шушкевича будут судить за участие в несанкционированном мероприятии – учредительном собрании Белорусского национального конгресса, который прошёл 15 мая в минском сквере Янки Купалы.

Шушкевич сказал, что в суд 24 мая не пойдет, так как будет в этот день в Варшаве, куда приглашён на конференцию.

  • С уважением отношусь к этому человеку, предлагаю ему подать в суд следующее заявление.

Даже когда я принял участие в мирном собрании граждан, в ходе которого публично высказал свои соображения, сотрудник милиции, который составил в отношении меня протокол о правонарушении, обязан был оценить мои действия исходя в первую очередь из требований статьи 23 Конституции Беларуси,

а именно:

- почему ограничение моего конституционного права беспрепятственно придерживаться и высказывать свое мнение во время мирного собрания в данном конкретном случае

“необходимо в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц”?

В отсутствие каких-либо обоснованных объяснений представителя правоохранительных органов, оправдывающих его выводы, изложенные в протоколе,

считаю, что ограничение моего конституционного права беспрепятственно придерживаться и высказывать свое мнение с использованием мирного собрания в данном конкретном случае является недопустимым по смыслу статей 23, 33 , и 35 Конституции Республики Беларусь, так как

не отвечает “интересам национальной безопасности, общественного порядка, защите нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц”.

Нарушение милиционером, который составил в отношении меня административный протокол, моих конституционных прав повлекло за собой и нарушение норм международных договоров, участницей которых является наша страна.

Международный Пакт о гражданских и политических правах признает право каждого беспрепятственно придерживаться и высказывать свое мнение и право на мирные собрания. Пользование этими правами налагает особые обязанности и особую ответственность, и таким образом сопряжено с некоторыми ограничениями, которые должны быть установлены Законом и являться необходимыми:

- для уважения прав и репутации других лиц;
– на охрану государственной безопасности, общественного порядка, здоровья или нравственности населения.

Таким образом, конституционные гарантии беспрепятственно придерживаться и высказывать своё мнение и право на мирные собрания в нашей стране, а равным образом допустимые ограничения этого права в полной мере соответствует международным обязательствам нашей страны

и могут быть ограничены только лишь

“в интересах государственной или общественной безопасности, общественного порядка , охраны здоровья и нравственности населения или защиты прав и свобод других лиц”.

Оценивая выводы милиционера о нарушении с моей стороны порядка организации и проведения массового мероприятия, определенного национальным законом “О массовых мероприятиях”, я прихожу к выводу, что в данном конкретном случае

применение требований, содержащихся в нижестоящем по отношению к Конституции нормативно правовом акте противоречит статьям 23, 33 и 35 Конституции Республики Беларусь и статьей 19 и 21 Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГПП).

Считаю, что в данном конкретном случае сотрудник милиции взял на себя ответственность за невыполнение статей 2, 7, 8, 21, 22, 23, 33 и 35 Конституции Республики Беларусь и статей 19 и 21 Международного Пакта о гражданских и политических правах.

 

Леанід Судаленка

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>