2016 21/05

BLP_dapr_8E84D20F-BCA5-4BC4-8CF2-25CF255CCF9C_cx0_cy6_cw0_w700m_r1_s_r1

20.05.2016 старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі АГП Мікалай Казлоў зьвярнуўся з скаргаю ў Камітэт ААН па Правах Чалавека, пералічваючы факты сыстэматычнага перасьледу беларускай уладай за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах у Менску.

Ён просіць прызнаць парушэньне ягоных правоў на выказваньне меркаваньня ды мірныя сходы, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх ды палітычных правах.

Толькі за апошнія два месяцы суд Цэнтральнага раёна Менску чатыры разы прыцягваў змагара з фальсыфікацыяй выбараў, былога міліцыянта Мікалая Казлова да буйных грашовых штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах. Агульная сума штрафаў ўжо склала каля 40 млн. рублёў.

7 красавіка судзьдзя Натальля Вайцяховіч выпісала яму максымальны штраф у 50 базавых велічыняў (10,5 млн.руб) за тое, што ён “без дазволу Менгарвыканкаму прыняў удзел у пікеце, трымаючы ў руках расьцяжку з надпісам “Свабоду Саўчанка!”. Ейная калега Тацяна Рак у сакавіку двойчы не даравала АГПэшніка, выпісаўшы яму па 10,5 млн.руб. за тое, што ён “падчас несанкцыянаванага пікету выкрыкваў лёзунгі “Жыве Беларусь у першым выпадку й за лёзунгі па адмене прэзыдэнскага Указу №222 у другім. Судьдзя гэтага ж суду Вольга Дубаневіч 27 красавіка была да апазыцыянэра менш строгая – за лёзунгі Жыве Беларусь прысудзіла яму “толькі” 8,4 млн. рублёў штрафу.

Мікалай Казлоў абскардзіў у Менскім гарадзкім судзе ўсе штрафы, аднак вышэйстаячы суд падтрымаў высновы раённых судьдзяў, тым самым устанавіўшы абмежаваньні ягонага права на выказваньне меркаваньня й на мірныя сходы.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае партыйцам у падрыхтоўцы індывідуальных скаргаў у КПЧ ААН адзначае, менавіта на судьдзях кожны раз ляжыць абавязак даказаць, для дасягненьня якіх мэтаў яны абмяжоўваюць правы. У кейсах М.Козлова гэтыя патрабаваньні не выкананыя. Практыка ды юрыспрудэнцыя Камітэту па Правах Чалавека ў такіх выпадках заўсёды канстатуе парушэньне правоў грамадзянаў.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Активист ОГП обратился в КПЧ ООН

 

20.05.2016 председатель Минской городской организации ОГП Николай Козлов обратился с жалобой в Комитет ООН по Правам Человека, перечисляя факты систематического преследования белорусской властью за участие в несанкционированных пикетах в Минске.

Он просит признать нарушение его прав на выражение мнения и мирные собрания, гарантированных Международным Пактом о гражданских и политических правах.

Только за последние два месяца суд Центрального района Минска четыре раза привлекал борца с фальсификацией выборов, бывшего милиционера Николая Козлова к крупным денежным штрафам за участие в несанкционированных пикетах. Общая сумма штрафов уже составила около 40 млн.рублей.

7 апреля судья Наталья Войтехович выписала ему максимальный штраф в 50 базовых величин (10,5 млн.руб) за то, что он “без разрешения Мингорисполкома принял участие в пикете, держа в руках растяжку с надписью” Свободу Савченко!. Её коллега Татьяна Рак в марте дважды не простила АГПэшника, выписав ему по 10,5 млн.руб. за то, что он “во время несанкционированного пикета выкрикивал лозунги” Жыве Беларусь в первом случае и за лозунги по отмене президентского Указа №222 во втором. Судья этого же суда Ольга Дубаневич 27 апреля была к  оппозиционеру менее строгой – за лозунги Жыве Беларусь присудила ему «только» 8,4 млн.рублей штрафа.

Николай Козлов обжаловал в Минском городском суде все штрафы, однако вышестоящий суд поддержал выводы районных судей, тем самым установил ограничения его права на выражение мнения и на мирные собрания.

Правозащитник Леонид Судаленко, который помогает партийцам в подготовке индивидуальных жалоб в КПЧ ООН отмечает, именно на судьях каждый раз лежит обязанность доказать, для достижения каких целей они ограничивают права. В кейсах Н.Козлова эти требования не выполнены. Практика и юриспруденция Комитета по Правам Человека в таких случаях всегда констатирует нарушения прав граждан.

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: старшыня Менскай гарадской арганізацыі АГП Мікалай Казлоў.

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

One thought on “Актывіст АГП зьвярнуўся ў КПЧ ААН”

  1. AL Łapicki says:

    Партыец шукае праўды ў ААН!

    У роднай Беларусі справядлівы й незалежны суд замест абароны канстытуцыйнага права ёсьць звычайным інструмэнтам адміністрацыйнага ўціску й дыскрымінацыі па палітычных матывах!

    Наконт дыскрымінацыі гэта не перабольшаньне – у Беларусі ёсьць свае праўладныя арганізацыйныя структуры (фактычна партыя ўлады – “Белая Русь” і БРСМ), якія праводзяць любыя мерапрыемствы ў любых месцах у абыход дыскрымінацыйнага Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэсупубліцы Беларусь”.

    Ёсьць “правільныя грамадзяне”, канстытуцыйныя правы якіх сапраўды гарантуюцца (праўладна-партыйная дзяржнамэнклятура) і ўсе астатнія, для якіх дзенічае негалосны мараторый на рэалізацыю ўласных грамадзка-палітычных правой і свабодаў.((

    І ў гэтым на сёньня ёсьць уся наша сумная антыканстытуцыйная ды антынародная па сваёй сутнасьці рэальнасьць!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>