Сьветлагорскі актывіст інвалід-калясачнік Юры Ляшэнка зьвярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.
Абараняць сваё права на свабоду выказваньня меркаваньня ў міжнароднай інстанцыі ён будзе пасьля таго, як не знайшоў абароны свайго права ўнутры краіны.
“Я зьяўляюся інвалідам 1-й групы і ў штодзённым жыцьці вымушаны перасоўвацца на інвалідным вазку. У 2014 годзе шматкватэрны жылы дом, на першым паверсе якога я пражываю, падлягаў капітальнаму рамонту таму я пачаў патрабаваць ад гарадзкіх уладаў уладкаваньня майго пад’езда ў доме адмысловым пандусам для інвалідаў, у чым мне было адмоўлена. Гарадзкія чыноўнікі вымусілі мяне пратэставаць, а калі я зьвярнуўся ў райвыканкам па дазвол на пікет, мне і ў гэтым было адмоўлена. Суд Сьветлагорскага раёну, а ўсьлед за ім і вышэйстаячыя судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны і Генэральную пракуратуру пры разглядзе маіх скаргаў адмовіліся кваліфікаваць адмову ў правядзеньні мірнага сходу зыходзячы з нормаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, хоць аргумэнты, выкладзеныя ў маіх скаргах, зьяўляліся дарэчнымі ды важнымі ў частцы міжнародных абавязальніцтваў Беларусі”, – піша ў ААН актывіст.
Юры Ляшэнка просіць Камітэт ААН па Правах Чалавека ўстанавіць парушэньні права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня ды права на мірны сход.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
В ООН по защите прав
Светлогорский активист инвалид-колясочник Юрий Ляшенко сегодня обратился с индивидуальной жалобой в Комитет ООН по Правам Человека. Защищать свое право на свободу выражения мнения в международной инстанции он будет после того, как не нашёл защиты своего права внутри страны.
“Я являюсь инвалидом 1-й группы и в повседневной жизни вынужден передвигаться на инвалидной коляске. В 2014 году многоквартирный жилой дом, на первом этаже которого я проживаю, подлежал капитальному ремонту и в связи с этим я начал требовать от городских властей обустройства моего подъезда в доме специальным пандусом для инвалидов, в чём мне было отказано. Городские чиновники вынудили меня протестовать, а когда я обратился в райисполком за разрешением на пикет, мне и в этом было отказано. Суд Светлогорского района, а вслед за ним и вышестоящие судебные инстанции, включая Верховный и Генеральную прокуратуру при рассмотрении моих жалоб отказались квалифицировать отказ в проведении мирного собрания исходя из норм Международного Пакта о гражданских и политических правах, хотя аргументы, изложенные в моих жалобах, являлись уместными и важными в части международных обязательств Беларуси”, – пишет в ООН активист.
Юрий Ляшенко просит Комитет ООН по Правам Человека установить нарушении права на свободное выражение своего мнения и право на мирное собрание.
Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: 23.34 КоАП, Камітэт ААН, Комитет ООН, Светлагорск, Светлогорск, Юрий Ляшенко, Юрый Ляшэнка