2016 25/05

BLP_dapr_700_242bc60c66d60c6efae735aec3f21643

Як супрацьстаяць закрытасьці мясцовых прадстаўнічых ворганаў улады й абараняць сваё права на атрыманьне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi.

На апошнюю сэсію Полацкай раённай Рады (Савету) дэпутатаў 23 сакавіка не дапусьцілі прадстаўнікоў беларускіх грамадзкіх арганізацыяў. Такая практыка пазбаўляе выбарнікаў магчымасьці атрымліваць інфармацыю й зьдзяйсьняць грамадзкі кантроль за працай дэпутатаў.

  • Парушэньне свайго права на атрыманьне інфармацыі пасьля вычарпаньня ўсіх эфэктыўных нацыянальных сродкаў абароны па ўнутрыдзяржаўнай судовай працэдуры грамадзяне могуць абскардзіць у міжнароднай інстанцыі. Для грамадзянаў Беларусі адзінай такой інстанцыяй сёгодня зьяўляецца Камітэт па Правах Чалавека (КПЧ) ААН у Жэнэве.

Прысутнасьць выбарніка на сэсіі Рады (Савету) дэпутатаў магчымая толькі з дазволу ягонага старшыні. Аднак старшыня Полацкай раённай Рады (Савету) адказвае на пісьмовыя звароты фразай: «вашая прысутнасьць не мэтазгодная».

Гэта робіць працу «прадстаўнікоў народа» на сэсіях цалкам закрытай для шэраговага выбарніка.

 

Полацкія спажыўцы тавараў безабаронныя

Відавочна не адэкватным рашэньнем зьяўляецца адмова ў допуску на сэсію старшыні Полацкай гарадзкой арганізацыі абароны правоў спажыўцоў падчас разгляду дэпутатамі пытаньня аб стане гандлёвага абслугоўваньня насельніцтва й выкананьні ў горадзе ды раёне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў». Але такое рашэньне аўтаматычна прымаецца. Узьнікае думка, што полацкія ўлады хочуць схаваць недахопы па арганізацыі гандлю ў рэгіёне.

Сытуацыю з выкананьнем закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў» у Полацку й ​​раёне, разгледжаную на паседжаньні сэсіі Радаў (Саветаў) дэпутатаў, можна вызначыць як жудасную. Але на дадзены момант у рэгіёне няма таварыства абароны спажыўцоў, і выканаўчая ўлада ніяк не садзейнічае ў рэгістрацыі гэтага грамадзкага аб’яднаньня.

 

Экалягічныя пытаньні таксама хаваюцца

«Прынцып немэтазгоднасьці» допуску выбарнікаў на сэсіі гарадзкой Рады (гарсавету) ўжываецца і ў дачыненьні да іншых актыўных грамадзянаў, наўпрост зацікаўленых у вырашэньні пытаньняў, якія абмяркоўваюцца дэпутатамі.

Прадстаўніку экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка» забарона быў агучана як раз пры разглядзе пытаньня пра экалагічную абстаноўку ў полацкім рэгіёне.

Па гэтым пытаньні сваё меркаваньне сябра «Зялёнай сеткі» выказаў на асабістым прыёме ў Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

 

Парушэньне закона

Забарона прысутнічаць на сэсіях пры разглядзе актуальных пытаньняў пазбаўляе выбарнікаў магчымасьці атрыманьня неабходнай інфармацыі аб працы дэпутатаў, іхных пазыцыях і актыўнасьці, довадах і меркаваньнях, спосабах і сутнасьці прымаемых рашэньняў.

Практыка закрытасьці працы падсправаздачных сваім выбарнікам дэпутатаў прадстаўнічай улады горада вядзе да парушэньня Закону Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі ды абароне інфармацыі», у прыватнасьці артыкула 6 у ім:

«Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманьне, захоўваньне й распаўсюд поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi пра дзейнасьць дзяржаўных ворганаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыцьцi, стане навакольнага асяродзьдзя ў парадку, устаноўленым гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь».

 

Магчымасьць і права на зварот у КПЧ

Таксама ў гэтым законе пазначана, што «заканадаўства аб інфармацыі, інфарматызацыі ды абароне інфармацыі грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона, актаў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, iншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

«Калi мiжнароднай дамоваю Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаныя гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднай дамовы».

Закрытасьць працы прадстаўнічых ворганаў улады ў Полацку й ​​рэгіёне з-за пазыцыі старшыні раённай Рады (Савета) дэпутатаў Язэпа Грыбовіча прадастаўляе магчымасьць выбарніку на абскарджваньне падобных забаронаў, у тым ліку ў судах. Пры адсутнасьці належнай абароны ў нацыянальных судах законнага права грамадзянаў на атрыманьне неабходнай інфармацыі аб працы Радаў (Саветаў) пасьля працэдуры абскарджваньня ў касацыйнай інстанцыі можна скарыстацца правам звароту ў КПЧ ААН для аднаўленьня парушанага права ў адпаведнасьці з артыкулам 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).

  • Права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня ўключае, у тым ліку, і права свабодна атрымліваць любую неабходную для нармальнага функцыянавання грамадства інфармацыю.

 

 

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

 

Сессии депутатов как «закрытый клуб по интересам»?

 

BLP_dapr-700_8c1c6210f1bf91045eacb18beaed6743

Как противостоять закрытости местных представительских органов власти и защитить своё право на получение полной, достоверной и своевременной информации.

На последнюю сессию Полоцкого районного Совета депутатов 23 марта не допустили представителей беларуских общественных организаций. Такая практика лишает избирателей возможности получать информацию и осуществлять общественный контроль за работой депутатов.

  • Нарушение права на получение информации после исчерпания всех эффективных национальных средств защиты по внутригосударственной судебной процедуре граждане могут обжаловать в международной инстанции. Для граждан Беларуси единственной такой инстанцией сёгодня является Комитет по Правам Человека (КПЧ) ООН в Женеве.

Присутствие избирателя на сессии Совета депутатов возможно только с разрешения его председателя. Однако председатель Полоцкого районного Совета отвечает на письменные обращения фразой: «ваше присутствие не целесообразно».

Это делает работу «представителей народа» на сессиях полностью закрытой для рядового избирателя.

 

BLP_dapr_700_IMG_9565Фото-А.Марцинкевича

 

Полоцкие потребители товаров беззащитны

Явно не адекватным решением является отказ в допуске на сессию председателя Полоцкой городской организации защиты прав потребителей во время рассмотрения депутатами вопроса о состоянии торгового обслуживания населения и исполнении в городе и районе Закона Республики Беларусь “О защите прав потребителей». Но такое решение автоматически принимается. Возникает мысль , что полоцкие власти хотят скрыть недостатки по организации торговли в регионе

Ситуацию с выполнением закона Республики Беларусь «О защите прав потребителей» в городе Полоцке и районе, рассмотренную на заседании сессии Советов депутатов, можно определить как удручающую. Но на данный момент в регионе нет общества защиты потребителей, и исполнительная власть не содействует в регистрации этого общественного объединения.

 

Экологические вопросы тоже скрываются

«Принцип нецелесообразности» допуска избирателей на сессии горсовета применяется и в отношении других общественно активных граждан, прямо заинтересованных в решении обсуждаемых депутатами вопросов.

Представителю экологической организации «Зеленая сеть» запрет был озвучен как раз при рассмотрении вопроса об экологической обстановке в полоцком регионе.

По этому вопросу своё мнение член «Зелёной сети» высказал на личном приёме у Министра природных ресурсов и охраны окружающей среды.

Нарушение закона

Запрет присутствовать на сессиях при рассмотрении актуальных вопросов лишает избирателей возможности получения необходимой информации о работе депутатов, их позициях и активности, доводах и мнениях, способах и сущности принимаемых решений.

Практика закрытости работы подотчётных своим избирателям депутатов представительской власти города ведёт к нарушению закона Республики Беларусь «Об информации, информатизации и защите информации», в частности статьи 6 в нём:

«Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации о деятельности государственных органов, общественных объединений, о политической, экономической, культурной и международной жизни, состоянии окружающей среды в порядке, установленном настоящим Законом и иными актами законодательства Республики Беларусь».

 

Возможность и право на обращения в КПЧ

Также в данном законе указано, что «законодательство об информации, информатизации и защите информации основывается на Конституции Республики Беларусь и состоит из настоящего Закона, актов Президента Республики Беларусь, иных актов законодательства Республики Беларусь».

«Если международным договором Республики Беларусь установлены иные правила, чем те, которые предусмотрены настоящим Законом, то применяются правила международного договора».

Закрытость работы представительских органов власти в Полоцке и регионе из-за позиции председателя раённого Совета депутатов Иосифа Грибовича предоставляет возможность избирателю на обжалование подобных запретов, в том числе в судах. При отсутствиии должной защиты в национальных судах законного права граждан на получение необходимой информации о работе Советов после процедуры обжалования в кассационной инстанции можно воспользоваться правом обращения в КПЧ ООН для восстановления нарушеного права в соответствии со статьёй 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГПП).

  • Право на свободное выражение своего мнения включает, в том числе, и право свободно получать любую необходимую гражданам для нормального функционирования общества информацию.

Багдан Юрскі для Prava-By.Info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота:

1) паседжаньне раённай Рады дэпутатаў;
2) паседжаньне ідэолягаў в выканкаме;
3) старшыня раённай Рады дэпутатаў г.Полацку, Язэп Грыбовіч.

Фота: А.Марцінкевіча

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , ,

One thought on “Сэсіі дэпутатаў як «закрыты клюб па інтарэсах»?”

  1. AL Łapicki says:

    КРАІНА ЯК КЛЮБ ДЛЯ НАМЭНКЛЯТУРЫ …

    За вулічныя сустрэчы грамадзянаў і публічнае выказваньне меркаваньняў – адміністрацыйна караюць. Выбары кантралююць і дэпутатаў практычна прызначаюць. На паседжаньні мясцовых Радаў і ўстановаў улады не пускаюць. Інфармацыю фільтруюць і даюць порцыямі – няпоўную й несваечасовую (калі навогул даюць).

    Як у такіх умовах рэалізоўваць свае грамадзянскія правы й свабоды, быць грамадзянінам, удзельнічаць у абмеркаваньнях праблемных пытаньняў, уплываць на прыняцьцё рашэньняў, удзельнічаць у разьвіцьці грамадзтва ды ўмацаваньні краіны?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>