2016 26/05

BLP_VikStukau_fot_AlLapicki_kadr1_ab_Kr80_700mKrSv_apIMG_5245

Увесну 2016 года сталі частымі выпадкі адміністратыўнага пераследу за прафсаюзныя дзеянні, падобнае назіралася ў 2012 годзе. Беларускія чыноўнікі дэманструюць непавагу да міжнародных стандартаў права ў беларускім заканадаўстве. Працоўныя Беларусі працягваюць актыўна ўжываць міжнародныя механізмы абароны сваіх правоў.

У красавіку ў Беларусі адбылося тры выпадкі адміністрацыйнага перасьледу прафсаюзных актывістаў за іх публічны пратэст супраць самавольства наймальнікаў. У Слоніме за пікет на прахадной завода аштрафавалі сябраў прафсаюзу РЭП. У Полацку за прафсаюзны пікет затрымалі й аштрафавалі двух лідэраў СПБ. У Салігорску вынесьлі папярэджаньне 9 жанчынам актывісткам прафсаюзу БНП за разьмяшчэньня ў Інтэрнэце 14-сэкунднага відэа-паведамленьня супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту (глядзі на відэа ніжэй).

 

 

Адміністратыўны перасьлед прафсаюзаў


Адміністратыўны перасьлед грамадзкіх актывістаў у Беларусі стала ўжо штодзённасьцю.

 

Праваабарончы цэнтар “Вясна” на 24 траўня з пачатку 2016 году

зарэгістраваў

як

перасьлед за грамадзкія акцыі

191

адміністратыўную справу.

 

Аднак перасьледу ў адміністрацыйным парадку актывістаў прафсаюзаў за выкананьне імі сваёй працы ўжо не было даўно. Апошнія затрыманьні былі толькі ў 2011 і 2012 гадах пры вяртаньні лідараў прафсаюзу з камандзіровак падчас перасячэньня мяжы.

Прафсаюзныя акцыі былі ня масавымі – у пікетах удзельнічала каля 10 чалавек у кожным выпадку, калі фіксаваліся нібыта правапарушэньні з боку прафсаюзаў.

 

Меркаваньні бакоў

Мікалай Шарах, намесьнік старшыні СПБ:

– На маю думку, гэта агульная тэндэнцыя паслабленьня павагі да міжнародных стандартаў права на постсавецкай прасторы. Непавагу праяўляюць і Расея, і Беларусь, таму любыя мэханізмы абароны правоў чалавека не спрацоўваюць і не дэманструюць належнага, хуткага й эфэктыўнага, аднаўленьня справядлівасьці ў адносінах да рабочых. І дзяржавы як міжнародныя суб’екты не праяўляюць належнай рашучасьці ў адстойваньні міжнародных стандартаў права. А нормы Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якія адпавядаюць палажэньням Пакту аб сацыяльна-эканамічных правах, ратыфікаванага Беларусьсю, проста не дзейнічаюць ….

У сытуацыі поўнай безадказнасьці дзяржаўныя служачыя пачынаюць праяўляць нахабства ў парушэньні правоў працоўных на аб’яднаньне ў дэмакратычныя прафсаюзы ды забараняюць праводзіць прафсаюзныя мерапрыемствы. А міліцыя ў такіх выпадках перадузята фіксуе законную прафсаюзную дзейнасьць як адміністрацыйныя парушэньні.

Напрыклад, старшы інспэктар Полацкага РАУС Ігар Емяльянаў у рапарце начальству безапеляцыйна сьцьвярджае, што «у дзеяньнях прафсаюзных актывістаў на пікеце прысутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэньня па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь».

Пры гэтым маёр міліцыі Емяльянаў ня ўлічвае іншыя нормы права з заканадаўства Беларусі. Напрыклад тое, што

«прафсаюзы маюць права свабодна арганізоўваць сваю дзейнасьць, а дзяржаўныя органы ўлады ўстрымліваюцца ад усялякага ўмяшальніцтва , здольнага абмежаваць гэтае права альбо перашкодзіць у ягоным законным ажыцьцяўленьні», – прынята Беларусьсю як частка заканадаўства, артыкул 3 Канвэнцыі №87 МАП 1.

 

Мэханізмы абароны

 

У кожным выпадку прыцягненьне актывістаў прафсаюзу да адміністратыўнай адказнасьці за прафсаюзныя акцыі яны асабіста могуць накіраваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Дзеяньні беларускіх уладаў зразумела парушаюць адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (далей Пакт): права на выказванне меркавання – артыкул 19 Пакту, права на мірныя сходы, артыкул 21, і права на аб’яднаньне ў прафсаюз, артыкул 22. Пры абскарджваньні дзеяньняў чыноўнікаў у беларускіх судах прафсаюзьнікаў трэба паказваць на парушэньне гэтых артыкулаў Пакту.

 

У прафсаюзных актывістаў ёсьць яшчэ адзін мэханізм абароны свайго права праз Міжнародную арганізацыю працы (МАП), у гэтым выпадку скаргі падаюцца прафсаюзамі. Яшчэ ў 2000 годзе такім чынам была пададзеная калектыўная скарга ад беларускіх прафсаюзаў на ўрад Беларусі за парушэньне правоў працоўных, парушэньне Канвенцыі №87 аб абароне права на свабоднае аб’яднаньне ў прафсаюзы. МАП штогод разглядае адкрытую справу №2090 супраць Беларусі, якая рэгулярна папаўняецца новымі фактамі парушэньняў правоў працоўных.

Аб усіх фактах затрыманьня й прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці актывістаў за прафсаюзныя акцыі ў 2016 годзе (у тым ліку і ў Полацку) неадкладна праінфармаваны Камітэт па свабодзе аб’яднаньня Міжнароднай арганізацыі працы.

На сэсіі МАП, якая пройдзе з 30 траўня па 10 чэрвеня ў Жэнэве, дадзеныя факты адміністратыўнага перасьледу прафсаюзных актывістаў у Беларусі будуць разгледжаныя ды ўлічаныя.

 

picket_slonim_kamvol1

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

ДОПОЛНИТЕЛЬНАЯ ЗАЩИТА ПРАВ ПРОФСОЮЗНЫХ АКТИВИСТОВ (ФОТО, ВИДЕО, ИНФОГРАФИКА)

 

picket_slonim_kamvol2

Весной 2016 года участились случаи административного преследования за профсоюзные действия, подобное наблюдалось в 2012 году. Беларуские чиновники демонстрируют неуважение к международным стандартам права в беларуском законодательстве. Трудящиеся Беларуси продолжают активно применять международные механизмы защиты своих прав.

В апреле в Беларуси произошло три случая административного приследования профсоюзных активистов за их публичный протест против произвола нанимателей. В Слониме за пикет на проходной завода оштрафовали членов профсоюза РЭП. В Полоцке за профсоюзный пикет задержали и оштрафовали двух лидеров СПБ. В Солигорске вынесли предупреждение 9 женщинам активисткам профсоюза БНП за размещения в Интернете 14-секундного видео-сообщения против повышения пенсионного возраста.

 

 

Административное преследование профсоюзов

Административное преследование общественных активистов в Беларуси стало уже обыденностью.

 

Правозащитный Центр «ВЯСНА» на 31 мая с начала 2016 года

зарегистрировал

как

преследование за общественные акции

191

административное дело.

Однако преследования в административном порядке активистов профсоюзов за выполнение ими своей работы уже не было давно. Последние задержания были только в 2011 и 2012 годах при возвращении лидеров профсоюза с командировок во время пересечении границы.

Профсоюзные акции были не массовыми – в пикетах участвовало порядка 10 человек в каждом случае, когда фиксировались якобы правонарушения со стороны профсоюзов.

 

Мнения сторон

 

Николай Шарах, зампредседателя СПБ:

- По моему мнению, это общая тенденция ослабления уважения к международным стандартам права на постсоветском пространстве. Не уважение проявляют и Россия, и Беларусь, поэтому любые механизмы защиты прав человека не срабатывают и не демонстрируют надлежащего, быстрого и эффективного, восстановления справедливости по отношению к рабочим. И государства как международные субъекты не проявляют должной решительности в отстаивании международных стандартов права. А нормы Международной организации труда (МОТ), которые соответствуют положениям Пакта о социально-экономических правах, ратифицированного Беларусью, просто не действуют….

В ситуации полной безответственности государственные служащие начинают проявлять наглость в нарушении прав рабочих на объединение в демократические профсоюзы и запрещают проводить профсоюзные мероприятия. А милиция в таких случаях пристрастно фиксируетзаконную профсоюзную деятельность как административные нарушения.

Например, старший инспектор Полоцкого РОВД, Игорь Емельянов, в рапорте начальству безапелляционно утверждает, что

«в действиях профсоюзных активистов на пикете присутствует состав административного правонарушения по ст. 23.34 КоАП Республики Беларусь».

При этом майор милиции Емельянов не учитывает другие нормы права из законодательства Беларуси. Например то, что

«профсоюзы имеют право свободно организовывать свою деятельность, а государственные органы власти воздерживаются от всякого вмешательства, способного ограничить это право или воспрепятствовать его законному осуществлению», – принято Беларусью как часть законодательства, статья 3 Конвенции №87 МОТ1.

 

Механизмы защиты

 

В каждом случае привлечения активистов профсоюза к административной ответственности за профсоюзные акции они лично могут направить жалобы в Комитет по Правам Человека ООН. Действия беларуских властей очевидно нарушают сразу несколькох статей Международного Пакта о гражданских и политических правах (далее Пакт): право на выражение мнения – статья 19 Пакта, право на мирные собрания, статья 21, и право на объединение в профсоюз, статья 22. При обжаловании действий чиновников в беларуских судах профсоюзникам надо указывать на нарушение этих статей Пакта.

У профсоюзных активистов есть ещё один механизм защиты своего права через Международную организацию труда (МОТ), в этом случае жалобы подаются профсоюзами. Ещё в 2000 году таким образом была подана коллективная жалоба от беларуских профсоюзов на правительство Беларуси за нарушение прав трудящихся, нарушение Конвенции №87 о защите права на свободное объединение в профсоюзы. МОТ ежегодно рассматривает открытое дело №2090 против Беларуси, которое регулярно пополняется новыми фактами нарушений прав трудящихся.2

Обо всех фактах задержания и привлечения к административной ответственности активистов за профсоюзные акции в 2016 году (в том числе и в Полоцке) немедленно проинформирован Комитет по свободе объединения Международной организации труда.

На сессии МОТ, которая пройдёт с 30 мая по 10 июня в Женеве, данные факты административного преследования профсоюзных активистов в Беларуси будут рассмотрены и учтены.

 

Віктар Стукаў,

выпускнік BISH, актывіст прафсаюзу з горада Полацку

для www.prava-by.info

 

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларуск Праўны Партал.

 

На загалоўным фота Віктар Стукаў, 2016г.

Фота: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

2 thoughts on “ДАДАТКОВАЯ АБАРОНА ПРАВОЎ ПРАФСАЮЗНЫХ АКТЫВІСТАЎ (фота, відэа, інфаграфіка)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>