2016 03/06

Szarach2_uz-kr_700rm_fotAllApicki_IMG_5254Мікалай Шарах (г.Полацак, травень 2016г. Фота: Аляксея Лапіцкага)

Прафсаюзныя актывісты Полацку падалі скаргу ў Віцебскі суд на неаб’ектыўнае рашэньне полацкіх судзьдзяў Юліі Коласаўскай і Віталя Лапко. Разгляд скаргаў у Віцебску адбудзецца 15 чэрвеня.

Прафсаюзныя лідары просяць віцебскі суд адмяніць штрафы (5 і 6 мільёнаў беларускіх рублёў) і спыніць справу за адсутнасьцю правапарушэньня.

  • На думку рабочых з свабоднага прафсаюзу полацкія судзьдзі аднабока й неаб’ектыўна разглядалі справу аб прафсаюзным пікеце, які адбыўся 28 красавіка ў міжнародны дзень памяці загінуўшых на вытворчасьці рабочых.

Судзьдзя Каласоўская не разабралася ў аргумэнтах абароны. У сваім рашэньні яна сьцьвярджала, што старшыня прафсаюзу Стукаў прасіў суд не ўлічваць нормы нацыянальнага заканадаўства.

Віктар Стукаў, Полацак (Фота: Аляксей Лапіцкі)

- Гэта абсурд, бо гаварылася што суд ня можа спасылацца на палажэньні толькі Беларускага нутранага заканадаўства ў якасьці апраўданьня ў невыкананьні міжнароднай дамовы. Гэта ёсьць агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права. Гэта азначае, што суды ў Рэспубліцы Беларусь абавязаныя кіравацца поўным наборам праўных нормаў з заканадаўства Беларусі з улікам прыярытэту праўных нормаў зь міжнародных дамоваў. Як гэта і запісана ў адміністрацыйным заканадаўстве.

Неаб’ектыўнасьць судзьдзі Лапко бачная з такога запісу ў судовым рашэньні, – «Бязгрунтоўныя й довады Шараха аб парушэньні ягонага права на абарону. Пры азнаямленьні яго з працэсуальнымі дакумэнтамі, што пацьверджана подпісамі Шараха, якіх-небудзь хадайніцтваў аб удзеле абаронцы ім заяўлена не было. Ня хадайнічаў ён пра гэта і пры разглядзе справы».

З скаргі Мікалая, – “Паказаньні сьведкаў міліцыянтаў Скарабагатага ды Богумірскага пра тое, што я адмовіўся ад паслугаў абаронцы непраўдзівыя, і ў гэтым суд лёкка мог пераканацца, калі б задаволіў заяўленае мною хадайніцтва аб выпатрабаваньні аўдыёзапісу з кабінэту РАЎС, дзе праводзілася апытаньне. У прадастаўленьні мне абаронцы было адмоўлена Скарабагатым, які сьцвярджаў, што яго прадстаўляюць толькі па крымінальных справах».

  • Не прадастаўленьне абаронцы зьяўляецца парушэньнем ня толькі нутранага заканадаўства Беларусі, але й міжнароднай дамовы, Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму, калі віцебскі суд не адменіць штрафы актывістам прафсаюзу 15 чэрвеня, тады скаргі на ўрад Беларусі ўжо будуць накіраваныя ў Камітэт па Правах Чалавека пры ААН у Жэнэву.

Міліцыянты ў судзе адкрыта казалі няпраўду, але судзьдзя Лапко прымаў іхныя словы на веру й не зьвяртаў увагі на паказаньні сьведак абароны.

Kadr_700rm_ap-kr_fotAlLapicki_IMG_5222Микалай Шарах, Полацак (Фота: Аляксей Лапіцкі)

«Паказаньні сьведкаў міліцыянтаў Скарабагатага й Богумірскага аб тым, што імі прад’яўленыя пасьведчаньні да затрыманьня мяне, а таксама сьведкі Лясковай (той, што бачыла затрыманьне) супярэчаць ня толькі маім сьцьверджаньням, але й сьведчаньням сьведкі Лясковай, якая пісьмова пацьвердзіла, што пра маё затрыманьне работнікамі міліцыі, яна даведалася пазьней, а не ў момант затрыманьня. А сьведка Скарабагаты, пры гэтым, сьцвярджаў, што прад’явіў ёй сваё пасьведчаньне, калі яна выйшла з кватэры»(!?), – заявіў Мікалай Шарах.

На сэсіі МАП, якая праходзіць як раз у гэты час, з 30 траўня па 10 чэрвеня ў Жэнэве, дадзены выпадак і падобныя факты адміністратыўнага перасьледу прафсаюзных актывістаў у Беларусі таксама будузь разглядацца ды ўлічвацца.

 

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Штрафы лидерам профсоюза обжалованы

 

Профсоюзные активисты Полоцка подали жалобу в Витебский суд на необъективное решение полоцких судей Юлии Колосовской и Виталия Лапко. Рассмотрение жалоб в Витебске состоится 15 июня. Профсоюзные лидеры просят витебский суд отменить штрафы (5 и 6 миллионов беларуских рублей) и прекратить дело за отсутствием правонарушения.

  • По мнению рабочих из свободного профсоюза полоцкие судьи однобоко и необъективно рассматривали дело о профсоюзном пикете, состоявшемся 28 апреля в международный день памяти погибших на производстве рабочих.

Судья Колосовская не разобралась в аргументах защиты. В своём решении она утверждала, что председатель профсоюза Стуков просил суд не учитывать нормы национального законодательства.

- Это абсурд, говорилось что суд не может ссылаться на положения только Беларуского внутреннего законодательства в качестве оправдания для невыполнения международного договора. Это общепризнанный принцип международного права. Суды в Республике Беларусь обязаны руководствоваться полным набором правовых норм из законодательства Беларуси с учётом приоритета правовых норм международных договоров. Как это и записано в административном законодательстве.

Необъективность судьи Лапко видна из такой записи в решении суда, – «Несостоятельны и доводы Шараха о нарушении его права на защиту. При ознакомлении его с процессуальными документами, что подтверждено подписями Шараха, каких-либо ходатайств об участии защитника им заявлено не было. Не ходатайствовал он об этом и при рассмотрении дела».

Из жалобы Николая, – «Показания свидетелей милиционеров Скоробогатого и Богумирского о том, что я отказался от услуг защитника неправдивы и в этом суд легко мог убедиться, если бы удовлетворил заявленное мною ходатайство об истребовании аудиозаписи из кабинета РОВД, где проводился опрос. В предоставлении мне защитника было отказано Скоробогатым, утверждавшим, что его предоставляют только по уголовным делам».

  • Не предоставление защитника является нарушением не только внутреннего законодательства Беларуси, но и международного договора, Пакта о гражданских и политических правах. Поэтому если витебский суд не отменит штрафы активистам профсоюза 15 июня, то жалобы на правительство Беларуси уже будут направлены в Комитет по Правам Человека при ОНН в Женеву.

Милиционеры в суде открыто говорили неправду, но судья Лапко принимал их слова на веру и не обращал внимания на показания свидетелей защиты.

«Показания свидетелей милиционеров Скоробогатого и Богумирского о том, что ими до моего задержанияими предъявлены удостоверения мне, а также свидетелю Лесковой (видевшей задержание) противоречат не только моим утверждениям, но и показаниям свидетеля Лесковой, которая письменно подтвердила, что о моём задержании работниками милиции, она узнала позднее, а не в момент задержания. А свидетель Скоробогатый, при этом, утверждал, что предъявил ей своё удостоверение, когда она вышла из квартиры», – заявил Николай Шарах.

На сессии МОТ, которая проходит как раз в это время, с 30 мая по 10 июня в Женеве, данный случай и подобные факты административного преследования профсоюзных активистов в Беларуси также будузь рассматриваться и учитываться.

 

Віктар Стукаў,

старшыня завадзкога прафсаюзу,

спэцыяльна для Prava-By.INFO

3 чэрвеня 2016 г.

 

Падрыхтаваў Алеьс ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

www.prava-by.info

 

Фота: Аляксея Лапіцкага, Lićviny-INFA

 

 

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>