Не забірай жыцьцё!
2016 07/06

BLP_KADR1_abb_kr2_jk_470_alehmack_Fot_AlLapicki

Рашэньні мясцовых выканкамаў «аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў» супярэчаць як нормам МПГіПП, гэтак і палажэньням нацыянальнага Закону.

Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997г. № 114-З Аб масавых мерапрыемствах, рашэньні мясцовых ворганаў улады, якія рэгулююць парадак арганізацыі й правядзеньня мірных сходаў, – усе гэтыя акты ўтрымліваюць нормы, датычныя свабоды мірных сходаў.

  • Парадаксальна, але з пункту гледжаньня права амаль ўсе гэтыя нормы ў беларускім заканадаўстве не карэлююць паміж сабою.

У гэтым артыкуле я паспрабую патлумачыць чаму, на мой погляд, рашэньні мясцовых ворганаў не адпавядаюць нацыянальнаму Закону “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь». Бо менавіта яны адыгрываюць ключавую ролю пры прыняцьці ўладамі рашэньняў па адмовах у правядзеньні мірных сходаў.

 

Патрабаваньні ў рашэньнях мясцовых ворганаў

 

Умоўна ўсе рашэньні мясцовых ворганаў улады аб парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў можна падзяліць на дзьве катэгорыі:

1) у якіх ад арганізатараў патрабуецца адначасова з падачай заяўкі прад’явіць дамовы з адпаведнымі службамі па ахове грамадзкага парадку, мэдычным абслугоўваньні й прыборцы тэрыторыі;

2) такое патрабаваньне адсутнічае.

Аб’ектам маёй увагі зьяўляецца першая група. Такія рашэньні прынятыя ў Барысаўскім, Акцябрскім, Менскім, Рэчыцкім, Камянецкім, Міорскім, Пухавіцкім раёнах, у г. п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласьці, у Жодзіне, Дуброўне, Талачыне, іншых гарадах Беларусі.

Як правіла, кожнае зь іх вызначае сталыя месцы правядзеньня масавых мерапрыемстваў і парадак аплаты выдаткаў, зьвязаных з правядзеньнем масавых мерапрыемстваў. І ўтрымлівае норму, згодна зь якой копіі дамоваў з арганізацыямі, якія забясьпечваюць ахову грамадзкага парадку, мэдычнае абслугоўваньне, прыборку тэрыторыі, падаюцца арганізатарам “масавых мерапрыемстваў” у раёнвыканкам адначасова з заяваю аб правядзеньні масавага мерапрыемства.

 

Супярэчнасьць з нормамі спэцыялізаванага закону

 

Між тым, у арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» гаворыцца аб тым, што да заявы аб правядзеньні “масавага мерапрыемства” дадаецца толькі адно пісьмовае абавязальніцтва арганізатара, адказнага за арганізацыю й правядзеньне. Таксама ў заяве аб правядзеньні “масавага мерапрыемства” павінны быць пазначаны захады па забесьпячэньні грамадзкага парадку й бясьпекі, мэдычным абслугоўваньні й прыборцы тэрыторыі.

Але ж ніводная норма Закону “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» не абавязвае арганізатара дадаваць да заявы дамовы з арганізацыямі, якія аказваюць пералічаныя паслугі.

 

Супярэчнасьць зь іншым падзаконным актам

 

Яшчэ адным падзаконным нарматыўным актам – “Положением о порядке организации взаимодействия правоохранительных органов, организаторов массовых мероприятий и представителей общественности, выполняющих обязанности по охране общественного порядка, по вопросам охраны общественного порядка и обеспечения общественной безопасности при проведении массовых мероприятий” (зацьверджана пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь 05 сакавіка 2012 г. № 207)

прадугледжана, што ўсе пытаньні, зьвязаныя з аховай грамадзкага парадку й забесьпячэньнем грамадзкай бясьпекі й выпрацоўка адпаведных прапановаў

вырашаюцца пасьля накіраваньня з выканкаму копіі заявы аб правядзеньні масавага мерапрыемства ў тэрытарыяльны ворган унутраных справаў (п. 5).

І толькі пасьля атрыманьня копіі заявы ворганамі ўнутраных справаў сумесна з арганізатарам і прадстаўнікамі выканкаму робіцца абследаваньне месца правядзеньня “масавага мерапрыемства”, па выніках якога ў выканкам уносяцца адпаведныя прапановы, і на іх падставе даецца дазвол на масавае мерапрыемства.

Такім чынам, вынікае, што дамова з ворганамі ўнутраных справаў па забесьпячэньні грамадзкага парадку й бясьпекі, складаньне якой прама не прадугледжана Законам “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь», можа быць заключана толькі па атрыманьні адпаведнага дазволу з боку выканкаму.

 

Працэдурная супярэчнасьць

 

З прычыны таго, што ў арт. 5 Закона “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» не раскрыта значэньне тэрмінаў

“меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массового мероприятия; меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия”,

а нормы “Положения о порядке организации взаимодействия правоохранительных органов, организаторов массовых мероприятий и представителей общественности, выполняющих обязанности по охране общественного порядка, по вопросам охраны общественного порядка и обеспечения общественной безопасности при проведении массовых мероприятий” вызначаюць пэўную працэдуру атрыманьня дазволу на правядзеньне “масавага мерапрыемства” на падставе прапановаў з боку ворганаў правапарадку – у дачыненьні да захадаў па мэдычным абслугоўваньні й прыборцы тэрыторыі пасьля правядзеньня масавага мерапрыемства можа дзейнічаць аналёгія закону (арт. 72 Закону Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. № 361-З “О нормативных правовых актах Республики Беларусь”).

Гэта значыць, што працэдура атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства павінна грунтавацца на прапановах ад установаў, якія забясьпечваюць мэдычнае абслугоўваньне й прыборку тэрыторыі, дадзеных імі ў адказ на атрыманьне копіі заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства, дасланай з выканкаму.

 

Дапушчальныя абмежаваньні правоў і свабодаў

 

Згодна з арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

абмежаваньне правоў і свабодаў асобы дазваляецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў.

У адпаведнасьці з ч. 1 арт. 71 Закону Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. № 361-З “О нормативных правовых актах Республики Беларусь”

у выпадку калізіі паміж нарматыўнымі праўнымі актамі суб’екты правадачыненьняў абавязаныя кіравацца нормай акту, які валодае больш высокай юрыдычнай сілаю.

 

Патрабаваньні не заснаваныя на законе

 

Рашэньні выканкамаў, якія ўтрымліваюць патрабаваньне прад’яўляць адначасова з заявай і копіі дамоваў з арганізацыямі, якія забясьпечваюць ахову грамадзкага парадку, мэдычнае абслугоўваньне, прыборку тэрыторыі:

1. накладаюць на арганізатараў мірных сходаў абавязкі, не прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь»;

2. вызначаюць працэдуру атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства, якая супярэчыць нормам Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» і

“Положения о порядке организации взаимодействия правоохранительных органов, организаторов массовых мероприятий и представителей общественности, выполняющих обязанности по охране общественного порядка, по вопросам охраны общественного порядка и обеспечения общественной безопасности при проведении массовых мероприятий”, зацьверджанага пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь 05 сакавіка 2012 г. № 207.

 

Месцы правядзеньня мерапрыемстваў і крытэр публічнасьці

 

Гэтымі ж рашэньнямі мясцовых ворганаў улады, як ужо гаварылася вышэй, вызначаюцца сталыя месцы правядзеньня “масавых мерапрыемстваў”. Даволі часта такое месца ў раёне (горадзе) адно й знаходзіцца “наводшыбе”. Як такая практыка стасуецца з Законам?

Згодна з арт. 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь»

“масавым мерапрыемствам” лічыцца сход, мітынг, вулічнае шэсьце, дэманстрацыя, пікетаваньне й “іншае масавае мерапрыемства”. Любое зь пералічаных мерапрыемстваў у тэрміналягічным значэньні, замацаваным у Законе № 114-З, вызначаецца крытэрам публічнасьці.

Месцы, усталяваныя для правядзеньня масавых мерапрыемтстваў у адзіным ліку ды ўдалечыні ад людзей, крытэрам публічнасьці не адпавядаюць.

 

Недапушчальнае абмежаваньне

 

Згодна з арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

абмежаваньне правоў і свабодаў асобы дазваляецца толькі ў выпадках,

  • прадугледжаных законам,
  • у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў.

Адпаведна, любые рашэньні, якія ўстанаўліваюць месца правядзеньня масававых мерапраемстваў з парушэньнем крытэра публічнасьці абмяжоўваюць права грамадзянаў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў, у выпадку, не прадугледжаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» і ў супярэчнасьць з патрабаваньнямі арт. 23 Канстытуцыі ды арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).

 

Неабходнасьць выдаленьня супярэчнасьцяў праз адмену неправамерных патрабаваньняў

 

У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 77 Закону Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. № 361-З “О нормативных правовых актах Республики Беларусь”

у выпадку выяўленьня ў нарматыўных праўных актах прабелаў, супярэчнасьцяў актам большай юрыдычнай сілы, а таксама ўнутраных супярэчнасьцяў ці іншых недахопаў нарматворчы ворган абавязаны іх выдаліць.

Выснова:

рашэньні мясцовых выканкамаў аб парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў, якія ўтрымліваюць пералічаныя вышэй абмежаваньні на права грамадзянаў, павінны быць прыведзеныя ў адпаведнасьць зь дзейным заканадаўствам.

 

 

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

«Местные порядки» противоречат действующему законодательству

 

BLP_abb_kr2_jk_470_alehmack_Fot_AlLapicki

Решения местных исполкомов «о порядке проведения массовых мероприятий» противоречат как нормам МПГиПП, так и положениям национального Закона.

Международный Пакт о гражданских и политических правах, Конституция Республики Беларусь, Закон Республики Беларусь от 30 декабря 1997г. № 114-З О массовых мероприятиях, решения местных органов власти, регулирующие порядок организации и проведения мирных собраний, – все эти акты содержат нормы, касающиеся свободы мирных собраний.

  • Парадоксально, но с точки зрения права почти все эти нормы в белорусском законодательстве не коррелируют между собой.

В этой статье я попытаюсь объяснить почему, на мой взгляд, решения местных органов не соответствуют национальному Закону “О массовое мероприятие в Республике Беларусь». Ведь именно они играют ключевую роль при принятии властями решений по отказам в проведении мирных собраний.

 

Требования в решениях местных органов

 

Условно все решения местных органов власти о порядке организации и проведения массовых мероприятий можно разделить на две категории:

1) в которых от организаторов требуется одновременно с подачей заявки предъявить договоры с соответствующими службами по охране общественного порядка, медицинскому обслуживанию и уборке территории;

2) такое требование отсутствует.

Объектом моего внимания является первая група. Такие решения приняты в Борисовском, Октябрьском, Минском, Речицком, Каменецком, Миорским, Пуховичском районах, в г. п. Шарковщина Витебской области, в Жодино, Дубровно, Толочине, других городах Беларуси.

Как правило, каждое из них определяет постоянные места проведения массовых мероприятий и порядок оплаты расходов, связанных с проведением массовых мероприятий. И содержит норму, согласно которой копии договоров с организациями, которые обеспечивают охрану общественного порядка, медицинское обслуживание, уборку территории, предоставляются организаторам “массовых мероприятий” в райисполком одновременно с заявлением о проведении массового мероприятия.

 

Противоречие с нормами специализированного закона

 

Между тем, в ст. 5 Закона Республики Беларусь от 30 декабря 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» говорится о том, что к заявлению о проведении “массового мероприятия” добавляется только одно письменное обязательство организатора, ответственного за организацию и проведение. Также в заявлении о проведении “массового мероприятия” должны быть указаны меры по обеспечению общественного порядка и безопасности, медицинскому обслуживанию и уборке территории.

Но ни одна норма Закона “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» не обязывает организатора добавлять к заявлению договоры с организациями, оказывающими перечисленные услуги.

 

Противоречие с другим подзаконным актом

 

Ещё одним подзаконным нормативным актом – “Положение о порядке организации взаимодействия правоохранительных органов, организаторов массовое мероприятий и Представитель общественности, выполняющих обязанности по охрана общественного порядка, по ВОПРОС ОХРАНЫ общественного порядка и обеспечения общественно безопасности при проведении массовое мероприятий” (утверждено постановлением Совета Министров Республики Беларусь 05 марта 2012 № 207)

предусмотрено, что все вопросы, связанные с охраной общественного порядка и обеспечением общественной безопастности и выработка соответствующих предложений

решаются после направления из исполкома копии заявления о проведении массового мероприятия в территориальный орган внутренних дел (п. 5).

И только после получения копии заявления органами внутренних дел совместно с организатором и представителями исполкома делается обследование места проведения «массового мероприятия”, по итогам которого в исполком вносятся соответствующие предложения, и на их основании даётся разрешение на массовое мероприятие.

Таким образом, следует, что договор с органами внутренних дел по обеспечению общественного порядка и безопасности, составление которого прямо не предусмотрено Законом “О массовое мероприятие в Республике Беларусь», может быть заключён только по получении соответствующего разрешения со стороны исполкома.

 

Процедурное противоречие

 

Ввиду того, что в ст. 5 Закона “О массовое мероприятие в Республике Беларусь» не раскрыто значение терминов

“Меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массового мероприятия; меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведением на ней массового мероприятия”,

а нормы “Положения о порядке организации взаимодействия правоохранительных органов, организаторов массовое мероприятий и представителей общественности, выполняющих обязанности по охране общественного порядка, по вопросам охраны общественного порядка и обеспечения общественно безопасности при проведении массовых мероприятий” определяют определенную процедуру получения разрешения на проведение “массового мероприятия” на основании предложений со стороны органов правопорядка – в отношении мер по медицинскому обслуживанию и уборке территории после проведения массового мероприятия может действовать аналогия закона (ст. 72 Закона Республики Беларусь от 10 января 2000 г. № 361-З “О нормативно правовых актах Республики Беларусь”).

Это значит, что процедура получения разрешения на проведение массового мероприятия должна основываться на предложениях от учреждений, обеспечивающих медицинское обслуживание и уборку территории, данных ими в ответ на получение копии заявления на проведение массового мероприятия, присланной из исполкома.

 

Допустимые ограничения прав и свобод

 

Согласно ст. 23 Конституции Республики Беларусь

ограничение прав и свобод личности допускается только в случаях, предусмотренных законом, в интересах национальной безопасности, общественного порядка, охраны нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц.

В соответствии с ч. 1 ст. 71 Закона Республики Беларусь от 10 января 2000 г. № 361-З “О нормативно правовых актах Республики Беларусь”

в случае коллизии между нормативно-правовыми актами субъекты правоотношений обязаны руководствоваться нормой акта, обладающего более высокой юридической силой.

 

Требования не основаны на законе

 

Решения исполкомов, которые содержат требование предъявлять одновременно с заявлением и копии договоров с организациями, которые обеспечивают охрану общественного порядка, медицинское обслуживание, уборку территории:

1. налагают на организаторов мирных собраний обязанности, не предусмотренные Законом Республики Беларусь от 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовое мероприятие в Республике Беларусь»;

2. определяют процедуру получения разрешения на проведение “массового мероприятия”, противоречащую нормам Закона Республики Беларусь от 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовое мероприятие в Республике Беларусь» и

“Положения о порядке организации взаимодействия правоохранительных органов, организаторов массовое мероприятий и представителей общественности, выполняющих обязанности по охране общественного порядка, по вопросам охраны общественного порядка и обеспечения общественной безопасности при проведении массовых мероприятий”, утверждённого постановлением Совета Министров Республики Беларусь 05 марта 2012 № 207.

 

Места проведения мероприятий и критерий публичности

 

Этими же решениями местных органов власти, как уже говорилось выше, определяются постоянные места проведения “массовых мероприятий”. Довольно часто такое место в районе (городе) одно и находится “на отшибе”. Как такая практика согласуется с Законом?

Согласно ст. 2 Закона Республики Беларусь от 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь»

“Массовым мероприятием” считается собрание, митинг, уличное шествие, демонстрация, пикетирование и “другое массовое мероприятие”. Любое из перечисленных мероприятий в терминологическом значении, закреплённом в Законе № 114-З, определяется критерием публичности.

Места, установленные для проведения массовых мерапрыемтствав в единственном числе и вдали от людей, критерием публичности не соответствуют.

 

Недопустимое ограничение

 

Согласно ст. 23 Конституции Республики Беларусь

ограничение прав и свобод личности допускается только в случаях,

  • предусмотренных законом,
  • в интересах национальной безопасности, общественного порядка, охраны нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц.

Соответственно, любые решения, устанавливающие место проведения масававых мерапраемствав с нарушением критерия публичности ограничивают право граждан на проведение “массовых мероприятий”, в случаях, не предусмотренных Законом Республики Беларусь от 30 сьнежня 1997 г. № 114-З “О массовое мероприятие в Республике Беларусь» и в противоречие с требованиями ст. 23 Конституции и ст. 21 Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП).

 

Необходимость упразднение противоречий через отмену неправомерных требований

 

В соответствии с ч. 2 ст. 77 Закона Республики Беларусь от 10 января 2000 г. № 361-З “О нормативно правовых актах Республики Беларусь”

в случае выявления в нормативных правовых актах пробелов, противоречий актам большей юридической силы, а также внутренних противоречий либо иных недостатков нормотворческий орган обязан их удалить.

Вывод:

решения местных исполкомов о порядке организации и проведения массовых мероприятий, которые содержат перечисленные выше ограничения на право граждан, должны быть приведены в соответствие с действующим законодательством.

 

Алег Мацкевіч,
юрыст ПЦ “Вясна”, выпускнік BISH адукацыйнай праграмы ILIA Сеткі Дамоў Правоў Чалавека пры ДПЧ у Вільні,
спэцыяльна для Беларускага Праўнага Парталу, Prava-BY.INFO

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

3 thoughts on “«Мясцовыя парадкі» супярэчаць дзейснаму заканадаўству”

  1. AL Łapicki says:

    Мясцовыя выканкамы ў гарадах Беларусі кіруюцца ўласнымі неправамоцнымі пастановамі й рашэньнямі, якія супярэчаць нормам права й парушаюць Асноўны Закон краіны.

    А суды пры гэтым быццам не заўважаюць правапарушэньняў і адміністрацыйных злоўжываньняў уладай … У выніку правы актыўных і неабыякавых грамадзянаў у Беларусі – у параўнаньні з грамадзянамі іншых краінаў ААН (удзельніцаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, МПГіПП) – абмяжоўваюцца да поўнай іх фактычнай адмены.

    Самі ж беларусы ў такіх абставінах дыскрымінуюцца зь ідэалягічных меркаваньняў па відавочнай грамадзка-палітычнай прыкмеце. Ім не дазволена тое, што дазволена жыхарам іншых краінаў сябраў ААН і ня толькі з суседняй аб’яднанай Эўропы.

    http://by.prava-by.info/archives/10840

  2. AlehM says:

    Свабода сходаў як індыкатар юрыдычнай кваліфікацыі

    Ці ёсьць у Барысаўскім выканкаме юрысты, зь якімі можна весьці аргумэнтаваную спрэчку ў галіне палітычных і грамадзянскіх правоў? Адказу на гэтае пытаньне няма. А з адказу на зварот па свабодзе мірных сходаў гэта відавочна не вынікае. Разьлічваць на хуткую перамогу ў такіх няпростых справах увогуле не даводзіцца, таму сутнасьць адказу цалкам чаканая. Як і просьценькая аргумэнтацыя адмовы нешта зьмяніць: «…рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 лiпеня 2010 г. № 851 «А парадку правядзення массавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне» прайшло юрыдычную экспертызу…»

    Тэкст адказу цалкам:

    Аб разглядзе звароту

    Ваш зварот, які паступіў у Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт, разгледжаны. Па сутнасці разгляду паведамляем наступнае.

    Рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 лiпеня 2010 г. № 851 «А парадку правядзення массавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне» прайшло юрыдычную экспертызу ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта на адпаведнасць нормам заканадаўства. Парушэнняў і супярэчнасцяў нормам заканадаўства не выяўлена, у сувязі з чым дадзенае рашэнне зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

    У выпадку нязгоды з дадзеным адказам Вы можаце звярнуцца ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт па адрасе: вул. Энгельса 4, г. Мінск, 220030.

    Намеснік старшыні М.В. Булойчык

  3. Alaksiej says:

    Аналягічны адказ (як пад капірку) гучыць на падобныя аргумэнты і з Жодзінскага выканкаму…

    Падобна на тое, што яны кіруюцца каштоўнымі парадамі й мэтадычнымі рэкамэндацыямі ідэолягаў, а не лёгікай права.

    А у астатнім, – пакуль закон не працуе і за парушэньне Канстытуцыі не існуе ніякай адказнасьці, – ім усе гэтыя разважаньні пра юрыдычныя кампэтэнцыі ды сумленнасьць … – проста “па-барабану”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>