2009 16/04

hitler_stalinСапраўды, 30 кастрычніка 2007 году С.Белязека выехаў на аўтобусе з гораду Віцебск для ўдзелу ў грамадзянскае паніхідзе. У гэтай акцыі прынялі ўдзел каля 30 жыхароў Віцебску, чые родныя й блізкія былі растраляныя, закатаваныя ў сталінскіх лагерах сьмерці альбо памерлі ад хваробаў на катаржных працах у 30-х-50-х гадох 20-га стагодзьдзя ў Савецкае Расеі.

Таму, усе тыя, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве, былі аб’яднаныя меркаваньнем аб тым, што камуністычны (сталінскі) рэжым быў рэпрэсыўным, накіраваным на прыгнечаньне палітычнага плюралізму ў савецкім грамадзтве. І гэты мірны сход – грамадзянская паніхіда, даў магчымасьць калектыўна выказаць сваё адмоўнае стаўленьне да рэпрэсыўнага прыгнечаньня іншадумства ва ўсіх ягоных выглядах і праявах. З гэтае прычыны і ён прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве.

Маршрут прадугледжваў паездку на месца растрэлу й пахаваньня рэпрэсаваных грамадзянаў па палітычных матывах у раёне вёскі Поляі Віцебскага раёну з заездам на могільнік вёскі Вароны й на могільнік у раёне вёскі Вэндзь.

Прыбыўшы ў раён вёскі Поляі, аўтобус спыніўся на абочыне дарогі г. Віцебск – г. Ліёзна для таго, каб удзельнікі грамадзянскае паніхіды змаглі прайсьці на месца растрэлу й пахаваньня рэпрэсаваных па палітычных матывах у найбліжэйшы лясны масіў.

Падчас грамадзянскае паніхіды меркавалася ўсталяваньне крыжа, ускладаньне вянкоў і кветак. Падчас выгрузкі атрыбутаў паніхіды (складовыя часткі крыжа, якія неабходна было змацаваць, вянкі, кветкі і г. д.) да прысутных пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі. Старэйшы групы намесьнік начальніка Віцебскага Раённага адзьдзелу нутраных справаў маёр Ліленка кваліфікаваў працэс падрыхтоўкі да грамадзянскае паніхіды як недазволенае масавае мерапрыемства – пікетаваньне й прапанаваў усім прысутным спыніць яго й разыйсьціся.

У дадзены момант З. Белязека знаходзіўся сярод прыбыўшых грамадзянаў і чакаў, калі будзе сабраны крыж, каб затым прайсьці на месца ягонае ўсталяваньня. Ён не трымаў у руках ні плякату, ні сьцягу, ні транспаранту дый іншых сродкаў агітацыі. Адзінае, чым ён выказваў сваё меркаваньне аб былых палітычных рэпрэсыях, гэта знаходжаньнем у групе ўдзельнікаў паніхіды.

Затым З. Белязека й усё прысутныя рушылі ў найбліжэйшы лес – месца растрэлу й пахаваньня рэпрэсаваных грамадзянаў, дзе былі здзейсненыя меркаваныя дзеяньні ў рамках грамадзянскае паніхіды. Аднак, калі ўсе вярнуліся й селі ў аўтобус для пераезду ў іншыя месцы працягу паніхіды (у вёсках Крумкачы й Вэндзь Віцебскага раёну), маёр Ліленка ўвайшоў у аўтобус і абвясьціў, што ён спыняе паніхіду й што ўсе зьяўляюцца затрыманымі як удзельнікі недазволенага масавага мерапрыемства – пікетаваньня. Прысутныя, у тым ліку й З. Белязека, выказалі нязгоду з дадзеным рашэньнем міліцыянта, але падпарадкаваліся ягоным патрабаваньням.

Выкарыстоўваючы наняты імі аўтобус, удзельнікаў даставілі ў Раённы адзьдзел нутраных справаў Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Па прыбыцьці туды на З. Белязеку быў складзены адміністратыўны пратакол аб удзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве – пікетаваньні.

Такім чынам, міліцыяй было прыпынена мерапрыемства – грамадзянская паніхіда. Гэтае незаконнае ўмяшальніцтва ў мірны сход грамадзянаў з боку прадстаўнікоў улады пазбавіла актывістаў права на публічнае выказваньне меркаваньня шляхам удзелу ў жалобным (памінальным) мерапрыемстве.
Маем жаданьне заўважыць, што першапачаткова грамадзянская паніхіда не задумвалася як палітычная, сацыяльная альбо эканамічная акцыя і, такім чынам, удзельнікі дадзенага сходу грамадзянаў не зьвярталіся ў ворганы ўлады для атрыманьня дазволу на ейнае правядзеньне.

Больш таго, адпраўленьне культавых рытуалаў зьяўляецца натуральным для грамадзянаў і не рэгулюецца дзейсным беларускім заканадаўствам. Бо ў гэты час вернікі, якія прылічваюць сябе да хрысьціянскага веравызнаньня, адзначалі Дзень восеньскага памінаньня памерлых – Дзяды.

Грамадзянская паніхіда, у якой прымаў удзел З. Белязека, зьяўлялася мірным сходам грамадзянаў. Яна не несла пагрозы інтэрасам нацыянальнае бясьпекі, грамадзкаму парадку, маральнасьці й здароўю насельніцтва, не абмяжоўвала правы й свабоды іншых асобаў. Аб гэтым сьведчыць тое, што з боку міліцыі дый іншых дзяржаўных ворганаў і ўстановаў, грамадзянскіх асобаў З. Белязеку дый іншым удзельнікам паніхіды не былі прад’яўленыя пазовы аб кампэнсаваньні матэрыяльнае альбо маральнае шкоды.

Усе магчымыя спосабы абароны правоў у краіне пройдзеныя. Складзеная скарга ў Камітэт па правах чалавеку, якая прызнаная прымальнай і зарэгістраваная пад №1772.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Действительно, 30 октября 2007 года С. Белязека выехал на автобусе из города Витебска для участия в гражданской панихиде. В этой акции приняли участие около 30 жителей города Витебска, чьи родные и близкие были расстреляны, замучены в сталинских лагерях смерти или умерли от болезней на каторжных работах в 30-х-50-х годах 20-го века в Советской России. Поэтому, все те, кто принял участие в этом мероприятии, были о6ъединены мнением о том, что коммунистический (сталинский) режим был репрессивным, направленным на подавление политического плюрализма в советском обществе. И это мирное собрание – гражданская панихида, дало возможность коллективно выразить свое отрицательное отношение к репрессивному подавлению инакомыслия во всех ее видах и проявлениях. По этой же причине и он принял участие в этом мероприятии.

Маршрут предполагал поездку на место расстрела и захоронения репрессированных граждан по политическим мотивам в районе деревни Поляи Витебского района с заездом на кладбище деревни Вороны и на кладбище в районе деревни Копти.

Прибыв в район деревни Поляи, автобус остановился на обочине дороги г. Витебск – г. Лиозно для того, чтобы участники гражданской панихиды смогли пройти на место расстрела и захоронения репрессированных по политическим мотивам в близлежащий лесной массив.

Во время гражданской панихиды предполагалось установление креста, возложение венков и цветов. Во время выгрузки атрибутов панихиды (составные части креста, которые необходимо было скрепить, венки, цветы и т.д.) к ним подъехали сотрудники милиции. Старший группы заместитель начальника Витебского Районного отдела внутренних дел майор Лиленко квалифицировал процесс подготовки к гражданской панихиде как неразрешенное массовое мероприятие – пикетирование и предложил всем присутствующим прекратить его и разойтись.

В данный момент С. Белязека находился среди прибывших граждан и ожидал, когда будет собран крест, чтобы затем проследовать на место его установки. Он не держал в руках ни плаката, ни флага, ни транспаранта и иных средств агитации. Единственное, чем он высказывал свое мнение о былых политических репрессиях, это нахождением в группе участников панихиды.

Затем С. Белязека и все присутствующие последовали в близлежащий лес – место расстрела и захоронения репрессированных граждан, где были совершены предполагаемые действия в рамках гражданской панихиды. Однако, когда все вернулись и сели в автобус для следования в другие места продолжения панихиды ( в деревнях Вороны и Копти Витебского района), майор Лиленко вошел в автобус и объявил, что он прерывает панихиду и что все задержаны как участники неразрешенного массового мероприятия – пикетирования. Присутствующие, в том числе и С. Белязека, выразили несогласие с данным решением милиционера, но подчинились его требованиям.

Используя нанятый ими автобус, участников доставили в Районный отдел внутренних дел Витебского района Витебской области. По прибытии туда на С. Белязеку был составлен административный протокол об участии в неразрешенном массовом мероприятии – пикетировании.

Таким образом, милицией было прервано мероприятие – гражданская панихида. Это незаконное вмешательство в мирное собрание граждан со стороны представителей власти лишило активистов права на публичное выражение мнения посредством участия в траурном (поминальном) мероприятии.
Хотим заметить, что изначально гражданская панихида не задумывалась как политическая, социальная или экономическая акция и, следовательно, участники данного собрания граждан не обращались в органы власти для получения разрешения на ее проведение.

Более того, отправление культовых ритуалов является естественным для граждан и не регулируется действующим белорусским законодательством. А ведь в это время верующие, причисляющие себя к христианскому вероисповеданию, отмечали День осеннего поминовения умерших – Деды.

Гражданская панихида, в которой принимал участие С. Белязека, являлась мирным собранием граждан. Она не несла угрозу интересам национальной безопасности, общественному порядку, нравственности и здоровью населению, не ограничивала права и свободы других лиц. Об этом свидетельствует то, что со стороны милиции и других государственных органов и учреждений, гражданских лиц С. Белязеке и другим участникам панихиды не были предъявлены иски об компенсации материального либо морального ущерба.
Все возможные способы защиты прав в стране пройдены. Составлена жалоба в Комитет по правам человека, которая признана приемлемой и зарегистрирована под №1772.

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>