2016 08/06

mot_2016

Камітэт па нормах ды стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) зьвярнуў увагу беларускіх уладаў на неабходнасьць прывесьці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі канвэнцыі № 29 МАП, якая абвяшчае забарону на прымусовую працу.

Такое заключэньне прыняў Камітэт па выніках разгляду беларускага пытаньня на 105 сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы, якая прайшла 6 чэрвеня ў Жэнэве.

2 чэрвеня афіцыйная ўрадавая дэлегацыя Беларусі прадставіла Камітэту краінавы даклад, у якім аспрэчыла абвінавачваньне ў тым, што ў краіне практыкуецца прымусовая праца.

Аднак, ў заключэньні Камітэту па нормах ды стандартах МАП адзначаецца, што ён

«з цікавасьцю адзначыў тлумачэньне ўрада аб прынятых мерах па адмене Дэкрэта Прэзыдэнта № 9 «Аб дадатковых мерах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці» ад 7 сьнежня 2012 году Указам Прэзыдэнта № 182. Тым ня менш, Камітэт з глыбокай заклапочанасьцю адзначыў магчымае выкарыстаньне прымусовай працы, у тым ліку сысканьнем збораў з беспрацоўных, у ходзе дзеяньня іншых законаў і дэкрэтаў Прэзыдэнта».

 

Сярод іншага, Камітэт настойліва заклікаў урад Беларусі «гарантаваць, каб наступныя Дэкрэты ды нацыянальнае заканадаўства знаходзіліся ў поўнай адпаведнасьці з Канвэнцыяй № 29, у тым ліку:

  • Дэкрэт Прэзыдэнта № 3 ад 2 красавіка 2015 году “Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства”;
  • Закон № 104-3 ад 4 студзеня 2010 году “Аб працэдуры й парадку накіраваньня грамадзянаў у лячэбна-працоўныя прафілякторыі ды аб умовах знаходжаньня ў іх”;
  • Дэкрэт Прэзыдэнта № 5 “Аб узмацненьні патрабаваньняў да кіруючых кадраў ды работнікаў арганізацыяў”;
  • Дэкрэт Прэзыдэнта № 18 ад 24 лістапада 2006 году “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у “праблемных сем’ях”.

 

У сваю чаргу важна адзначыць, што на рашэньне МАП у некаторай меры паўплывалі праваабаронцы з FIDH і Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якія прадставілі свой сумесны даклад «Паўсюднае парушэньне працоўных правоў ды прымусовая праца ў Беларусі» ў Камітэт па нормах і стандартах.

Акрамя таго, гэты ж даклад быў прадстаўлены і ў Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, які ў сваю чаргу яшчэ ў лістападзе 2013 году, шмат у чым абапіраючыся на высновы праваабаронцаў, рэкамэндаваў Беларусі адмовіцца ад выкарыстаньня прымусовай працы й забясьпечыць належную абарону правоў працоўных.

***

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) – спэцыялізаваная агенцыя сыстэмы ААН, якая ставіць мэтаю прасоўваньне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасьці, міжнародна прызнаных правоў чалавека ды правоў у сфэры працы. Створаная ў 1919 годзе, МАП распрацоўвае міжнародныя працоўныя нормы ў форме канвэнцыяў ды рэкамэндацыяў, устанаўліваючы мінімальныя стандарты ў галіне асноватворных працоўных правоў.

  • Рэспубліка Беларусь зьяўляецца сябрам МАП 1954 й ратыфікавала , у тым ліку 8 ​​асноватворных.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

МОТ: Беларуси необходимо привести национальное законодательство в соответствие с Конвенцией №29

Комитет по нормам и стандартам Международной организации труда (МОТ) обратил внимание белорусских властей на необходимость привести национальное законодательство в соответствие с требованиями конвенции № 29 МОТ, которая гласит запрет на принудительный труд.

Такое заключение принял Комитет по результатам рассмотрения белорусского вопроса на 105 сессии Международной конференции труда, которая прошла 6 июня в Женеве.

2 июня официальный правительственная делегация Беларуси представило Комитету страновой доклад, в котором опровергла обвинение в том, что в стране практикуется принудительный труд.

Однако, в заключении Комитета по нормам и стандартам МОТ отмечается, что он

«с интересом отметил объяснение правительства о принятых мерах по отмене Декрета Президента № 9« О дополнительных мерах по развитию деревообрабатывающей промышленности» от 7 декабря 2012 года Указом Президента № 182. Тем не меньше, Комитет с глубокой озабоченностью отметил возможное использование принудительного труда, в том числе взиманием сборов с безработных, в ходе действия других законов и декретов Президента».

 

Среди прочего, Комитет настоятельно призвал правительство Беларуси «гарантировать, чтобы следующие Декреты и национальное законодательство находились в полном соответствии с Конвенцией № 29, в том числе:

  • Декрет Президента № 3 от 2 апреля 2015 года “О предупреждении социального иждивенчества”;
  • Закон № 104-3 от 4 января 2010 года “О процедуре и порядке направления граждан в лечебно-трудовые профилактории и об условиях нахождения в них»;
  • Декрет Президента № 5 “Об усилении требований к руководящим кадрам и работников организаций”;
  • Декрет Президента № 18 от 24 ноября 2006 года “О дополнительных мерах по государственной защите детей в” проблемных семьях”.

В свою очередь важно отметить, что на решение МОТ в некоторой мере повлияли правозащитники из FIDH и Правозащитного центра “Весна”, которые представили свой совместный доклад «Повсеместное нарушение трудовых прав и принудительный труд в Беларуси» в Комитет по нормам и стандартам.

Кроме того, этот же доклад был представлен и в Комитет ООН по экономическим, социальным и культурным правам, который в свою очередь еще в ноябре 2013 года, во многом опираясь на выводы правозащитников, рекомендовал Беларуси отказаться от использования принудительного труда и обеспечить надлежащую защиту прав рабочих.

***

Международная организация труда (МОТ) – специализированное агентство системы ООН, которое ставит целью продвижение принципов социальной справедливости, международно признанных прав человека и прав в сфере труда. Созданная в 1919 году, МОТ разрабатывает международные трудовые нормы в форме конвенций и рекомендаций, устанавливая минимальные стандарты в области основополагающих трудовых прав.

  • Республика Беларусь является членом МОТ с 1954 года и ратифицировала 49 её конвенций, в том числе 8 основополагающих.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>