2016 15/06

Неабходнасць ўзаемадзеяньня грамадзянскай супольнасьці ды ўраду па ўдасканальваньні заканадаўства для прафіляктыкі й недапушчэньня ўзьнікненьня дадатковых праблемаў – сёньня зноў становіцца зразумелай і відавочнай.

 

Выпрацоўка ды ўнясеньне ў парлямэнт прапановаў па зьменах у заканадаўства сталі асабліва актуальнымі пасьля нядаўняга травеньскага рашэньня Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь аб фактычным даданьні да наяўнага пераліку адміністратыўных спагнаньняў яшчэ й пакараньня ў выглядзе «прыпыненьня дзейнасьці юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў».

У юрыстаў і грамадзянаў узьнікла занепакоенасьць, што пры цяперашняй сытуацыі зь вядзеньнем адміністрацыйнага працэсу ў нас у краіне прапанаваныя зьмены заканадаўства не зусім своечасовыя. Яны могуць прывесьці да значнага пагаршэньня ўмоваў гаспадараньня, бюракратычных злоўжываньняў і росту карупцыі.

Існуючы ж сёгодня від адміністратыўнага спагнаньня ў выглядзе “пазбаўленьня права займацца пэўнай дзейнасьцю” – у поўнай меры адпавядае пастаўленым мэтам «прыпыненьня дзейнасьці», пры ўмове яго прымяненьня на разумна кароткі тэрмін альбо да ліквідацыі прычынаў супрацьпраўных паводзінаў.

У сувязі з гэтым, ад грамадзянскай супольнасьці мэтазгодна б было падрыхтаваць і падаць ва ўрад адпаведныя канкрэтныя прапановы (гл. ніжэй).

 

Сутнасьць рашэньня КС і магчымыя наступствы

 
25 мая 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне № Р-1034/2016 “Аб прававым рэгуляваньні прыпыненьня дзейнасьці юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў”1.

Дадзенае рашэньне паклікана ліквідаваць існуючы праўны прабел у адміністратыўным працэсе, калі ворган, які вядзе адміністратыўны працэс, вымушаны прымяніць такую ​​меру, як забарона зьдзяйсьняць вызначаныя дзеяньні альбо ажыцьцяўляць тую ці іншую дзейнасьць у сувязі з наяўнымі адміністратыўнымі правапарушэньняімі, якія працягваюцца.

Напрыклад, выяўленыя парушэньні пажарнай бясьпекі на аб’екце альбо санітарных нормаў на прадпрыемстве грамадзкага харчаваньня, якія немагчыма ліквідаваць аднаразова альбо якія маюць працяглы характар ​​- напрыклад, на прадпрыемстве грамадзкага харчаваньня, якое насяляюць грызуны, і само па сабе накладаньне штрафу на адміністрацыю прадпрыемства абсалютна ніяк не паўплывае на грызуноў, якія як разносілі інфэкцыю, гэтак і працягваюць яе разносіць.

Прадпісаньне аб ліквідацыі прычынаў правапарушэньня (якім зьяўляецца парушэньне санітарнага рэжыму) таксама не заўсёды выконваецца, і штрафы, якія накладаюцца за невыкананьне прадпісаньня, таксама не спрыяюць паляпшэньню санітарнай абстаноўкі.

Акрамя гэтага, у некаторых выпадках ажыцьцяўленьне звычайнай дзейнасьці прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў фіксацыі сьлядоў правапарушэньня й вядзеньню адміністратыўнага працэсу.

Напрыклад, на будоўлі адбыўся няшчасны выпадак, выкліканы парушэньнем правілаў тэхнікі бясьпекі, і далейшае вядзеньне будаўніцтва можа ня даць магчымасьці дасьледваць абставіны й прычыны таго, што адбылося.

Такім чынам, зусім стправедлівым было б ўвядзеньне нормы аб часовым прыпыненьні дзейнасьці ў працэсуальнае заканадаўства аб адміністратыўных правапарушэньнях у якасьці меры па забесьпячэньні адміністратыўнага працэсу2.

У той жа час, Канстытуцыйны Суд мяркуе, што неабходна ліквідацыя праўнай недакладнасьці ў праўным рэгуляваньні “прыпыненьня дзейнасьці юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў” у заканадаўчых актах у тым ліку шляхам ўстанаўленьня ў КоАП адміністратыўнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства.

Іншымі словамі, да наяўнага пераліку спагнаньняў – такіх, як штраф, арышт, канфіскацыя ды іншыя3 - дадасца яшчэ “прыпыненьне дзейнасьці юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў”.

 

Несвоечасовасьць і праблематычнасьць рэалізацыі новаўвядзеньняў

 

Уяўляецца, што прапанаваная навэла заканадаўства не ў поўнай меры зьяўляецца своечасовай пры цяперашняй сытуацыі з вядзеньнем адміністратыўнага працэсу ў нас у краіне.

У адпаведнасьці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністратыўных правапарушэньнях, правам вядзеньня адміністратыўнага працэсу надзелены 78 органаў, разгляду справаў аб адміністратыўных правапарушэньнях – 30 ворганаў. Пры гэтым, якасьць вядзеньня адміністратыўнага працэсу й разгляду справаў, захаваньне пры гэтым правоў асобы, у дачыненьні да якой вядзецца адміністратыўны працэс, кульгае на абодва калена – пра гэта сьведчаць шматразовыя звароты адносна Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У такой сытуацыі ўвядзеньне яшчэ адной разнавіднасьці адміністратыўнага спагнаньня можа абярнуцца шматмільённымі стратамі суб’ектаў гаспадараньня, дзейнасьць якіх будзе прыпыненая пастановаю, якая пасьля будзе прызнаная законнай нават пры шматступенным абскарджваньні й без наяўнасьці дастатковых для таго падставаў.

 

Варыянты прадухіленьня магчымых негатыўных наступстваў

 

Пазбаўленьне права займацца пэўнай дзейнасьцю – існуючы від адміністратыўнага спагнаньня – у поўнай меры адпавядае пастаўленым мэтам прыпыненьня дзейнасьці, пры ўмове ўжываньня дадзенага пакараньня на разумна кароткі тэрмін альбо да ліквідацыі прычынаў супрацьпраўных паводзінаў.

Пры гэтым, “увядзеньне прыпыненьня дзейнасьці як меры забесьпячэньня адміністратыўнага працэсу” ўяўляецца цалкам разумнай і своечасовай мераю,

калі з заканадаўства аб кантрольнай дзейнасьці будуць выключаныя паўнамоцтвы кантрольных ворганаў сваім прадпісаньнем забараняць дзейнасьць і эксплюатацыю аб’екта.

Бо пры ўсёй сваёй недасканаласьці працэсуальнае заканадаўства аб адміністратыўных правапарушэньнях, усё ж, дзейнічае ў пэўным праўным полі, якое рэглямэнтаванае кодэксам і ня можа быць вытлумачана адвольна.

 

Неабходнасьць канкрэтных прапановаў па зьменах заканадаўства

 
Канстытуцыйны Суд сваім рашэньнем прапаноўвае ўраду падрыхтаваць праект закона аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях i iншыя акты заканадаўства, зьвязаныя з праўным рэгуляваньнем “прыпыненьня дзейнасьці юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў”, і ўнесьці падрыхтаваны дакумэнт ва ўстаноўленым парадку ў парлямэнт.

У сувязі з гэтым, мэтазгоднай была б падрыхтоўка і падача ва ўрад прапановаў грамадзянскай супольнасьці па ўдасканаленьні заканадаўства ў апісанай сфэры правапрымяненьняўвядзеньне інстытуту прыпыненьня дзейнасьці юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў у парадку вытворчасьці па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях з тым, каб:

1. – быў устаноўлены закрыты пералік ворганаў, што маюць права прымяняць дадзеную меру забесьпячэньня адміністратыўнага працэсу;
2. – ня ўводзіць дадзеную меру ў якасьці адміністратыўнага спагнаньня, абмежаваўшыся мераю забестпячэнтня адміністратыўнага працэсу;
3. – увесьці ўсе паўнамоцтвы кантрольных ворганаў па вынясеньні пастановаў і прадпісаньняў, якія абмяжоўваюць, забараняюць альбо прыпыняюць дзейнасьць суб’ектаў, у праўнае поле Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях;
4. – захаваць опцыю судовай забароны той ці іншай дзейнасьці ў парадку арт. 7 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу4 Рэспублікі Беларусь – па рашэнні суда ў грамадзянскім судаводстве.

Ўзгодненыя й актыўныя дзеяньні грамадзянскай супольнасьці ў прасоўваньні пазытыўных зьменаў у заканадаўства могуць зьявіцца тым неабходным унёскам, які можна ўнесьці кожнаму ў будаўніцтва дэмакратычнай дзяржавы ды ўмацаваньне вяршэнства закона.

__________________________________________________

1. http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=K91601034&p1=1

2. Арт. 8.1 ПВКаАП прадугледжвае наступныя меры забесьпячэньня адм. працэсу:
1) адміністратыўнае затрыманьне фізічнай асобы;
2) асабісты ператрус затрыманага;
3) накладаньне арышту на маёмасьць;
4) канфіскацыя рэчаў і дакумэнтаў;
5) затрыманьне й прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку;
6) адхіленьне ад кіраваньня транспартным сродкам;
61) блякаваньне колаў транспартнага сродку;
7) прывад;
8) выдаленьне з памяшканьня, у якім разглядаецца справа аб адміністратыўным правапарушэньні.
2. У дачыненьні да юрыдычнай асобы могуць быць ужытыя наступныя меры забесьпячэньня адміністратыўнага працэсу:
1) канфiскацыя дакумэнтаў і маёмасьці, якія належаць юрыдычнай асобе;
2) накладаньне арышту на тавары, транспартныя сродкi ды iншую маёмасьць, якія належаць юрыдычнай асобе.

3. Ст. 6.2 КаАП прадугледжвае наступныя віды адміністрацыйных спагнанняў:
1) папярэджаньне;
2) штраф;
3) папраўчыя работы;
4) адміністратыўны арышт;
5) пазбаўленьне спэцыяльнага права;
6) пазбаўленьне права займацца пэўнай дзейнасьцю;
7) канфіскацыя;
8) дэпартацыя;
9) спагнаньне кошту.

 

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Новое решение Конституционного Суда и общественные предложения по возможным изменениям законодательства

 

Необходимость взаимодействия гражданского сообщества и правительства по совершенстованию законодательства для профилактики и недопущения возникновения дополнительных проблем — сегодня вновь становится понятной и очевидной.

 
Выработка и внесение правительству предложений  по изменеиям в законодательстве стали особенно актуальными после недавнего майского решения Конституционного Суда Республики Беларусь о фактическом добавлении к существующему перечню административных взысканий ещё и наказания в виде «приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей».

У юристов и граждан возникла обеспокоенность, что при нынешней ситуации с ведением административного процесса у нас в стране предложенные изменения законодательства не совсем своевременны. Они могут привести к значительным ухудшениям условий хозяйствования, бюрократическим злоупотреблениям и росту коррупции.

Существующий же сёгодня вид административного взыскания в виде лишения права заниматься определённой деятельностью” — в полной мере отвечает поставленным целям «приостановления деятельности», при условии его применения на разумно короткий срок либо до устранения причин противоправного поведения.

В связи с этим, от гражданского сообщества целесообразным было бы подготовить и подать в правительство соответствующие конкретные предложения (см. ниже).

 

Сущность решения КС и возможные последствия

 

25 мая 2016 г. Конституционный Суд Республики Беларусь принял решение № Р-1034/2016 „О правовом регулировании приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей”1.

Данное решение призвано устранить имеющийся правовой пробел в административном процессе, когда орган, ведущий административный процесс, вынужден применить такую меру, как запрещение совершать определенные действия или осуществлять ту или иную деятельность ввиду имеющихся длящихся административных правонарушений.

Например, обнаруженные нарушения пожарной безопасности на объекте либо санитарных норм на предприятии общественного питания, которые невозможно устранить единовременно либо которые имеют длящийся характер — например, на предприятии общепита обитают грызуны, и само по себе наложение штрафа на администрацию предприятия абсолютно никак не воздействует на грызунов, которые как разносили инфекцию, так и продолжают разносить.

Предписание об устранении причин правонарушения (коим является нарушение санитарного режима) также не всегда выполняется, и налагаемые за невыполнение предписания штрафы также не способствуют улучшению санитарной обстановки.

Помимо этого, в некоторых случаях осуществление обычной деятельности предприятий и предпринимателей (без её приостановления) может воспрепятствовать фиксации следов правонарушения и ведению административного процесса.

Например, на стройке произошел несчастный случай, вызванный нарушением правил техники безопасности, и дальнейшее ведение строительства может не дать возможности исследовать обстоятельства и причины произошедшего.

Таким образом, совершенно стправедливым было бы введение нормы о временном приостановлении деятельности в процессуальное законодательство об административных правонарушениях в качестве меры по обеспечению административного процесса.2

В то же время, Конституционный Суд полагает, что необходимо устранение правовой неопределенности в правовом регулировании “приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей” в законодательных актах в том числе путём установления в КоАП административной ответственности за нарушение законодательства.

Иными словами, к существующему перечню взысканий — таким, как штраф, арест, конфискация и прочие3 — добавится ещё “приостановление деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей“.

 

Несвоевременность и проблематичность реализации нововведений

 

Представляется, что предлагаемая новелла законодательства не в полной мере является своевременной при нынешней ситуации с ведением административного процесса у нас в стране.

В соответствии с Процессуально-исполнительным кодексом об административных правонарушениях, правом ведения административного процесса наделены 78 органов, рассмотрения дел об административных правонарушениях — 30 органов. При этом, качество ведения административного процесса и рассмотрения дел, соблюдение при этом прав лица, в отношении которого ведётся административный процесс, хромает на оба колена — об этом свидетельствуют многократные обращения в отношении Беларуси в Комитет по правам человека ООН.

В такой ситуации введение ещё одной разновидности административного взыскания может обернуться многомиллионными потерями субъектов хозяйствования, деятельность которых будет приостановлена постановлением, которое впоследствии будет признано законным даже при многоступенчатом обжаловании и без наличия достаточных к тому оснований.

 

Варианты предотвращения возможных негативных последствий

 
Лишение права заниматься определённой деятельностью — существующий вид административного взыскания — в полной мере отвечает поставленным целям приостановления деятельности, при условии применения данного вида наказания на разумно короткий срок либо до устранения причин противоправного поведения.

При этом, “введение приостановления деятельности как меры обеспечения административного процесса” представляется вполне разумной и своевременной мерой,

если из законодательства о контрольной деятельности будут исключены полномочия контрольных органов своим предписанием запрещать деятельность и эксплуатацию объекта.

Так как при всём своём несовершенстве процессуальное законодательство об административных правонарушениях, всё же, действует в определенном правовом поле, которое регламентировано кодексом и не может быть истолковано произвольно.

 

Необходимость конкретных предложений по изменению законодательства

 
Конституционный Суд своим решением предлагает правительству подготовить проект закона о внесении дополнений и изменений в Кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях, Процессуально-исполнительный кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях и иные акты законодательства, связанные с правовым регулированием “приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей”, и внести его в установленном порядке в парламент.

В связи с этим, целесообразной была бы подготовка и подача в правительство предложений гражданского общества по совершенствованию законодательства в описанной сфере правоприменения — введение института приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей в порядке производства по делам об административных правонарушениях с тем, чтобы:

1. – был установлен закрытый перечень органов, имеющих право применять данную меру обеспечения административного процесса;
2. – не вводить даную меру в качестве административного взыскания, ограничившись мерой обеспечения административного процесса;
3. – ввести все полномочия контрольных органов по вынесению постановлений и предписаний, ограничивающих, запрещающих или приостанавливающих деятельность суб’ектов, в правовое поле Процессуально-исполнительного кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях;
4. – сохранить опцию судебного запрета той или иной деятельности в порядке ст. 7 Гражданского процессуального кодекса Республики Беларусь — по решению суда в гражданском судопроизводстве.

Согласованные и активные действия гражданского общества в продвижении позитивных изменений в законодательство могут явиться тем необходимым вкладом, который можно внести каждому в строительство демократического государства и укреплению верховенства закона.

Сяргей Магонаў,
юрыст, выпускнік адукацыйнага праекту BISH праграмы ILIA сеткі Дамоў Праваў Чалавека,
спэцыяльна для Беларускага Праўнага Парталу (BLP),
www.prava-by.info

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА.

_________________________________________________________

1. http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=K91601034&p1=1

2. Ст. 8.1 ПИКоАП предусматривает следующие меры обеспечения адм. процесса:
1) административное задержание физического лица;
2) личный обыск задержанного;
3) наложение ареста на имущество;
4) изъятие вещей и документов;
5) задержание и принудительная отбуксировка (эвакуация) транспортного средства;
6) отстранение от управления транспортным средством;
61) блокировка колес транспортного средства;
7) привод;
8) удаление из помещения, в котором рассматривается дело об административном правонарушении.
2. В отношении юридического лица могут быть применены следующие меры обеспечения административного процесса:
1) изъятие документов и имущества, принадлежащих юридическому лицу;
2) наложение ареста на товары, транспортные средства и иное имущество, принадлежащие юридическому лицу.

3. Ст. 6.2 КоАП предусматривает следующие виды административных взысканий:
1) предупреждение;
2) штраф;
3) исправительные работы;
4) административный арест;
5) лишение специального права;
6) лишение права заниматься определенной деятельностью;
7) конфискация;
8) депортация;
9) взыскание стоимости.

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>