2016 15/06

Раней неаднаразова пісалася ўжо пра неадпаведнасьць беларускага Закона “Аб масавых мерапрыемствах” міжнародным стандартам свабоды сходаў. Але працэс імплемэнтацыі іх у шырокім сэнсе складае асноўную тэму для вялікага дасьледваньня. У сувязі з гэтым хацелася прывесьці тут толькі адну з формаў магчымага ўплыву, а менавіта – мэтад грамадзкага кантролю за мірнымі сходамі.

РПГА “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтар “Вясна” ўжо цягам некалькіх гадоў праводзяць сыстэматычнае назіраньне за масавымі мерапрыемствамі ў Менску на падставе распрацаванай мэтадалёгіі  маніторынгу, якая ўключае ў сябе набор і навучаньне назіральнікаў:

  • прынцыпам грамадзкага кантролю,
  • стандартам мірных сходаў і мэтадалёгіі назіраньня;
  • запаўненьню анкетаў назіраньня падчас непасрэднага кантролю;
  • апрацоўку анкетаў і напісаньне маніторынгавай справаздачы.

Навошта

Грамадзкі кантроль сам па сабе добры мэтад зьмены праўнай рэальнасьці, таму што, з аднаго боку, ён накіраваны на кантроль у сфэры рэалізацыі правоў чалавека, а зь іншага – мае шырокі асьветніцкі й выхаваўчы характар для ўсіх актараў. Пра яго трошкі апавядаецца ў артыкуле з блёгу аўтаркі па спасылцы.

Ажыцьцяўленьне назіраньня менавіта за масавымі мерапрыемствамі, як і любы іншы від грамадзкага кантролю, уключае ў сябе некалькі важных функцыяў:

1. Прысутнасьць назіральнікаў – прэвентыўная функцыя парушэньня стандартаў мірных сходаў бакамі падчас масавых мерапрыемстваў;
2. Маніторынг – збор фактычнай інфармацыі падчас рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў у Беларусі;
3. Мэдыяцыя ў канфліктных сытуацыях.

У чым асаблівасьць статусу

Для ажыцьцяўленьня назіраньня ня трэба ніякага спэцыяльнага дазволу. Назіральнікам можа быць любы чалавек, які зьбірае маніторынгавую інфармацыю, мае падобны статус да праваабаронцы, пра гэта нам кажуць “Кіруючыя прынцыпы АБСЭ па свабодзе мірных сходаў”.

 

Якія правілы для назіральнікаў

Назіральнікам можа быць кожны, але толькі пры ўмове адпаведнага навучаньня і, самае істотнае, калі чалавек падзяляе прынцыпы назіраньня, кіруецца імі. А гэта ёсьць:

  • незалежнасьць і палітычная нейтральнасьць;
  • апісаньне фактаў, а не меркаваньняў;
  • неўмяшальніцтва ў падзею, за якой назіраюць;
  • прыхільнасьць да прынцыпаў права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеяньняў і дыскрымінацыйных практыкаў;
  • карэктныя паводзіны.

Згодна з нашым падыходам, назіральнікі ўяўляюць сабою “трэці” нэўтральны бок паміж удзельнікамі й прадстаўнікамі праваахоўных ворганаў, не прымаюць загадзя чыйсьці бок, але аб’ектыўна назіраюць. Пра ролю праваахоўнікаў пры правядзеньні масавых мерапремстваў раю паглядзець асобны артыкул.

Практычны эфэкт

За гады назіраньня за мірнымі сходамі мы пэрыядычна бачым зьмены ў практыцы іхнага правядзеньня. Пасьля кожнай вялікай акцыі ў выніку назіраньня пішацца справаздача. Вось прыклад выніковага матэрыялу на Беларускім Праўным Партале па акцыі Чарнобыльскі шлях – 2016 з нашай справаздачы па назіраньні.

Для нас кожнае назіраньне – нагода зноў прывесьці неадпаведнасьць заканадаўства й практыкі да міжнародных стандартаў. Таксама важна выпрацоўваць канкрэтныя рэкамэндацыі, якія, бываюць выпадкі, нават часам выконваюцца. Прынамсі, сваю начытанасьць супрацоўнікі міліцыі, бывае, таксама дэманструюць. Праз прысутнасьць назіральнікаў не адбылося некалькі адвольных затрыманьняў, часам зьяўляецца інфармацыйная група ад супрацоўнікаў міліцыі й г.д.

Як стаць назіральнікам

Назіраць адасоблена можа кожны. Але каб далучыцца да агульнай каманды назіральнікаў, мы прапаноўваем прайсьці профільны відэакурс. А больш матэрыялаў па тэме можна паглядзець па спасылцы: http://humane.by/civilcontrol3.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Общественный контроль за массовыми мероприятиями в Беларуси как способ влияния на практику и имплементацию международных стандартов (документ)

 

Ранее неоднократно писалось уже о несоответствии белорусского Закона “О массовых мероприятиях” международным стандартам свободы собраний. Но процесс имплементации их в широком смысле составляет основную тему для большого исследования. В связи с этим хотелось привести здесь только одну из форм возможного влияния, а именно – метод общественного контроля за мирными собраниями.

РПОО «Белорусский Хельсинкский Комитет» и Правозащитный центр «Весна» уже на протяжении нескольких лет проводят систематическое наблюдение за массовыми мероприятиями в Минске на основании разработанной методологии мониторинга, которая включает в себя набор и обучение наблюдателей:

  • принципам общественного контроля,
  • стандартам мирных собраний и методологии наблюдения;
  • заполнению анкеты наблюдения во время непосредственного контроля;
  • обработку анкет и написание мониторингового отчёта.

Зачем

Общественный контроль сам по себе хороший метод изменения правовой реальности, потому что, с одной стороны, он направлен на контроль в сфере реализации прав человека, а с другой – имеет широкий просветительский и воспитательный характер для всех акторов. О нём немного рассказывается в статье из блога автора по ссылке.

Осуществление наблюдения именно за массовыми мероприятиями, как и любой другой вид общественного контроля, включает в себя несколько важных функций:

1. Присутствие наблюдателей – превентивная функция нарушения стандартов мирных собраний сторонами во время массовых мероприятий;
2. Мониторинг – сбор фактической информации во время реализации права на свободу мирных собраний в Беларуси;
3. Медиация в конфликтных ситуациях.

В чём особенность статуса

Для осуществления наблюдения не надо никакого специального разрешения. Наблюдателем может быть любой человек, который собирает мониторинговую информацию, имеет подобный статус правозащитника, об этом нам говорят “Руководящие принципы ОБСЕ по свободе мирных собраний”.

Какие правила для наблюдателей

Наблюдателям может быть каждый, но только при условии соответствующего обучения и, самое существенное, если человек разделяет принципы наблюдения, управляется ими. А это есть:

  • независимость и политическая нейтральность;
  • описание фактов, а не мнений;
  • невмешательство в событие, за которым наблюдают;
  • приверженность к принципам права: отказ от любых форм насильственных действий и дискриминационных практик;
  • корректное поведение.

Согласно нашим подходом, наблюдатели представляют собой “третью” нейтральную сторону между участниками и представителями правоохранительных органов, не принимают заранее чью-либо сторону, но объективно наблюдают. О роли правоохранителей при проведении массовых мероприятиях советую посмотреть отдельную статью.

Практический эффект

За годы наблюдения за мирными собраниями мы периодически видим изменения в практике их проведения. После каждой большой акции в результате наблюдения пишется отчет. Вот пример итогового материала на Белорусском Правовом Портале по акции “Чарнобыльскі шлях – 2016″  с нашего отчёта по наблюдению.

Для нас каждое наблюдение – повод снова привести несоответствие законодательства и практики к международным стандартам. Также важно вырабатывать конкретные рекомендации, которые, бывают случаи, даже иногда выполняются. По крайней мере, свою начитанность сотрудники милиции, бывает, также демонстрируют. Вследствие присутствия наблюдателей не произошло несколько произвольных задержаний, иногда является информационная группа от сотрудников милиции и т.д.

Как стать наблюдателем

Наблюдать обособленно может каждый. Но чтобы присоединиться к общей команде наблюдателей, мы предлагаем пройти профильный видеокурс. А больше материалов по теме можно посмотреть по ссылке: http://humane.by/civilcontrol3.

 

ДАДАТКІ:

 

Наста Лойка,
юрыст ПЦ “Вясна”, спэцыяльна для
Беларускага Праўнага Парталу,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>