Як вядом, уладамі Беларусі зусім нядаўна прыняты плян па рэалізацыі рэкамэндацыяў ААН у сфэры правоў чалавека.
Як паведамляюць Lićviny-INFA, на сайце ўраду апублікаваная Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь № 860 ад 24 кастрычніка 2016 году, якой зацьверджаны міжведамасны плян па выкананьні палажэньняў Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА) на 2016–2019 г.г.
Праграмны дакумэнт, накіраваны на «садзейнічаньне ў выкананьні Беларусьсю ўзятых міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, уключаючы ўдасканаленіне заканадаўства й правапрымяняльнай практыкі».
Плянам прадугледжваецца рэалізацыя шэрагу мэрапрыемстваў, сярод якіх, у прыватнасьці, і такія:
1. Узаемадзеяньне з Камітэтам ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры разгляду індывідуальных паведамленьняў, прадугледжанай Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) ад 16 сьнежня 1966 году;
2. Правядзеньне аналізу прэтэнзіяў, найбольш часта адрасаваных беларускімі грамадзянамі ў Камітэт ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры разгляду індывідуальных паведамленьняў, а таксама прынятых па іх меркаваньняў камітэту ў мэтах магчымага ўліку пры ўдасканаленьні заканадаўства й правапрымяняльнай практыкі ў гэтай сфэры; …
Такім чынам, можна спадзявацца, што беларускія ўлады нарэшце сур’ёзна паставяцца да сваіх абавязальніцтваў і прыслухацюцца да настойлівага голасу нацыянальнай і міжнароднай экспэртнай супольнасьцяў ды ў бліжэйшыя тры гады, насамрэч, пачнуць выпраўляць праўнае становішча ў краіне.
Дзяржава Рэспубліка Беларусь не павінна ствараць перашкоды, бо абавязана служыць надзейным гарантам забесьпячэньня неабходных умоваў для рэалізацыі грамадзянамі краіны сваіх неад’емных правоў і свабодаў у поўнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі канстытуцыйных нормаў ды агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права, прапісаных у МПГіПП.
Для дапамогі чыноўнікам у правядзеньні аналізу найбольш часта адрасаваных у КПЧ ААН прэтэнзіяў ад беларускіх грамадзянаў (гл. п. 2 вышэй) прапануем прыглядзецца да візуальных статыстычных дадзеных.
Адчыніць візуалізацыю ў большым памеры праз datawrapper – ТУТ
п
P/S
З прыведзенай вышэй статыстычнай дыяграмы вынікае, што па артыкулах 19 і 21 МПГіПП – найбольш часта прэтэнзіі ў бок Беларусі выказваліся грамадзянамі адносна парушэньня ўладамі свабоды выказваньняў (47%) і свабоды на мірныя сходы (21%). Разам гэта – 68%. Калі дадаць сюды парушэньне права на свабоду асацыяцяў арт. 22 МПГіПП (9%), то атрымаецца 77% – асноўныя грамадзянскія свабоды, без якіх немагчыма ўстойлівае разьвіцьцё ні грамадзянскай ініцыятывы, ні дэмакратычных інстытуцыяў, ні нармальнай плюралістычнай інфармацыйнай прасторы для рэалізацыі свабоднага й асэнсаванага выбару...
З дыяграмы бачна, што першыя 5-ць правоў парушаліся Рэспублікай Беларусь за 19 год у 97% (!) выпадкаў, па якіх прэтэнзіі грамадзянаў да Беларусі ў іхных індывідуальных паведамленьнях ў КПЧ ААН былі пацьверджаныя й зафіксаваныя – Камітэтам выносіліся адпаведныя рашэньні й рэкамэндацыі для беларускага ўраду, якія дагэтуль не выконваюцца.
Адносна малы аб’ём іншых паведамленьняў у КПЧ ААН не зьмяншае актуальнасьці для Беларусі праблемаў з аховай такіх фундамэнтальных правоў, як права на жыцьцё ды выбарчае права грамадзянаў.
Дадатковы аналіз рашэньняў КПЧ ААН па Беларусі, паказвае, што зафіксаваных Камітэтам парушэньняў правоў грамадзянаў у Беларусі:
– за першыя 10 год (з 1997 па 2007 г.г.) было – 28 (21%),
– за апошніх 9 год (з 2007 па 2016 г.г.) было – 104 (79%).
У гэтым праглядаецца, у тым ліку, і значна ўзросшая адукаванасьць і праўная культура актыўнай часткі грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Бо для падачы паведамленьня ў КПЧ ААН неабходна валодаць адпаведнай настолівасьцю, ведамі й рашучасьцю. Для падачы індывідуальнага пав едамленьня ў Каміэт ААН патрабуецца вычарпаць усе стадыі эфэктыўнай абароны парушанага права на нацыянальным роўні. А тэрмін ад моманту падачы звароту да вынясеньня рашэньня мода быць расцягнуты ад 2-3 да 5-ці й нават 6-ці год.
6
ДАДАТКІ:
1. Інфаграфіка – колькасныя суадносіны відаў парушэньняў, зафіксаваных у рашэньнях КПЧ ААН адносна Беларусі за апошнія 19 год (PDF-фармат).
2. Візуалізацыя рэкамэндацыяў ураду Рэспублікі Беларусь у межах 2-га Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА)
Для Беларускага Праўнага Парталу,
Падрыхтаваў Аляксей Лапіцкі.
Фота – аўтара.
р
P/S
У матэрыяле ў Дадатку №2 таксама скарыстаная візуалізацыя, падрыхтаваная Ігарам Яноўскім.
Цэтлікі: #Belarus, Biełaruś, Miensk, Minsk, ААН, Алексей Лапицкий, Аляксей Лапіцкі, анализ решений КПЧ ООН, аналіз рашэньняў КПЧ АНН, Беларусь, инфографика, інфаграфіка, КПЧ ААН, КПЧ ООН, Международный Пакт о гражданских и политических правах, Менск, Міжнародны Пакт аб Грамадзянскіх і Палітычных правах, міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека, МПГиПП, МПГіПП, ООН, Пастанова Савета міністраў №860 ад 24.10.2016, план реализации рекомендаций ООН, плян рэалізацыі рэкамэндацыяў ААН, Постановление Совета Министров №860 от 24.10.2016, праваабаронцы, правабарона, правозащита, правозащитники., Савет Міністраў Беларусі, Саўмін Рэспублікі Беларусь, Совет Министров Беларуси, Совмин Республики Беларусь, Факультатыўны пратакол да МПГіПП