Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт дазволіў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ правесьці 6 лістападу шэсьце да Лошыцкага яра, аднаго зь месцаў масавых расстрэлаў у сталінскія часы.
Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.
КХП-БНФ традыцыйна праводзіць гэтае шэсьце праз тыдзень пасьля акцыі «Дзяды» ў Курапатах. Яно таксама прымеркаванае да дня памінаньня памерлых, які ў каталіцкай традыцыі адзначаецца 2 лістападу.
Беленькі паведаміў, што заяўка арганізацыі на правядзеньне акцыі разглядалася ў Мінгарвыканкаме 31 кастрычніка. У адрозненьне ад папярэдніх падобных рашэньняў мясцовых улад у ёй гэтым разам няма пункту аб аплаце заяўнікамі паслугаў міліцыі, хуткай дапамогі й камунальных службаў.
«Я накіраваў праэкт дагавору на бясплатнай аснове на падставе Грамадзянскага кодэксу», — удакладніў Юрась Беленькі.
Паводле слоў палітыка, пачатак збору ўдзельнікаў шэсьця пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы каля ДК «Лошыцкі». У 12.30 запланаваны пачатак шэсьця уздоўж вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра, дзе да 15.00 заяўлены мітынг.
Летась з-за непагадзі ў шэсьці прынялі ўдзел каля 50 чалавек, у асноўным прадстаўнікі КХП-БНФ.
***
Нагадаем, што практыка прымусу да заключэньня платных дамоваў альбо неправамернага штрафаваньня арганізатараў мерапрыемстваў, гарантаваных па арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаваю, – у прыватнасьці таго ж Юрася Беленькага ў 2014 годзе, – абаснавана крытыкуецца праваабаронцамі (гл. камэнтар у матэрыяле Аляксея Лапіцкага), бо зьяўляецца парушэньнем патрабаваньняў як дадзенай канстытуцыйнай нормы, гэтак і міжнародных стандартаў права, выкладзеных у арт. 21 і арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).
Акрамя адзначанага прымус да заключэньня дамовы недапушчальны. Гэта супярэчыць патрабаваньням Грамадзянскага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, бо вядзе да парушэньня галоўных прынцыпаў “добраахвотнасьці, лягічнасьці й разумнасьці” пры заключэньні любых дамоваў.
Пра колькась жа парушэньняў уладамі Рэспублікі Беларусь свабоды рэалізацыі грамадзянамі дадзеных канстытуцыйных правоў на “мірныя сходы” і “выказваньне меркаваньняў” кажа красамоўная візуалізацыя адпаведных дадзеных па прэтэнзіях грамадзянаў за апошнія 19 гадоў, што скіроўваліся індывідуальнымі зваротамі ў Камітэт па Правах Чалавека ААН (КПЧ ААН), дзе ў 68 % такіх зваротаў фіксаваліся парушэньні Беларусьсю арт. 19 і арт. 21 МПГіПП.
Актуальная візуалізацыя –
рашэньні КПЧ ААН па Беларусі
Source: Belarusian Legal Portal & CCPR Created with Datawrapper
а
ДАДАТКІ:
1. Зварот па заключэньне дамовы на бязвыплатнай падставе:
2. Сумеснае заключэньне Венэцыянскай камісіі й БДІПЧ/АБСЭ (CDL-AD (2012) 006 – рас. (PDF-файл)
3. “Кіруючыя прынцыпы АБСЭ па свабодзе мірных сходаў” – рас. (PDF-файл)
Паводле BelaPan і Lićviny-INFA
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Фота, інфаграфіка: Аляксей Лапіцкі (“Дзяды- 2014”, Менск)
Цэтлікі: "мясцовыя парадкі" правядзеньня масавых мерапрыемстваў, бесплатные договора, бясплатныя дамовы, дамовы зь міліцыяй (мэдыкамі й камунальнікамі) на бязвыплатнай аснове, договора с милицией (медиками и коммунальниками) на безвозмездной основе, КХП-БНФ, Менгарвыканкам, Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, местные порядки проведения массовых мероприятий, Мингорисполком, Минский городской исполнительный комитет, Мінгарвыканкам, положительные примеры, праваабаронцы, правозащитники., реализация права на мирные собрания (ст. 21 МПГиПП и ст. 35 Конституции Беларуси), реализация права на свободу высказывания мнений (ст. 19 МПГиПП и ст. 33 Конституции Беларуси), рэалізацыя права на мірныя сходы (арт.19 МПГіПП і арт.35 Канстытуцыі Беларусі), рэалізацыя права на свабоду выказваньня меркаваньняў (арт. 19 МПГіПП і арт. 33 Канстытуцыі Беларусі), станоўчыя прыклады, Юрась Беленький, Юрась Беленькі