2016 29/12

kadr2vert___470img_9697

Жыхарка пасёлку “Акцябрскі” Алена Луцковіч своеасабліва адрэагавала на паведамленьне інспэкцыі МПЗ аб выплаце збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год.

Яна запатрабавала ад падатковай прымяніць да яе канстытуцыйную норму наўпростага дзеяньня аб забароне ў краіне прымусовай працы. Свой пункт гледжаньня яна гатовая адстойваць у судах, а калі спатрэбіцца і на міжнародным узроўні.

Дзяўчына кажа, што раней працавала бухгальтарам у ТАА “Вястункі”. Пасьля таго, як ў 2014 годзе на мясцовых выбарах выставіла сваю кандыдатуру ў дэпутаты, яна страціла працу. Знайсьці працу ў дэпрэсыўным пасёлку практычна немагчыма, таму яна да гэтага часу застаецца без працы. Падатковая прызнала яе так званым дармаедам і запатрабавала аплаціць уведзены прэзыдэнскім Дэкрэтам збор у памеры 20 базавых велічыняў, што складае 360 рублёў.

“У артыкуле 41 Канстытуцыі ўстаноўлена забарона на прымусовую працу. Міжнароднай дамовай нашай краіны таксама забаронена прымушаць да прымусовай альбо абавязковай працы (артыкул 8 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, МПГіПП). Артыкул 2 Канвэнцыі МАП №29 аб прымусовай працы, прымусовай працаю называе любую працу альбо службу, выкананьне якой патрабуюць ад любога чалавека пад пагрозаю пакараньня ды якую дадзеная асоба не ажыцьцяўляе добраахвотна”, – напісала ў падатковую інспэкцыю жыхарка Рудабелкі.

Алена Луцковіч лічыць, паколькі артыкулам 23 Канстытуцыі любое абмежаваньне правоў і свабодаў асобы дапускаецца толькі ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў, – неабходнасьць Дэкрэта аб дармаедах павінна быць абгрунтаваная выключна пералічанымі інтарэсамі.

“З прэамбулы Дэкрэту аб дармаедах мы бачым, што ён прыняты ў мэтах папярэджаньня сацыяльнага ўтрыманства, стымуляваньня працаздольных грамадзянаў да працоўнай дзейнасьці й забеспячэньня выкананьня канстытуцыйнага абавязку грамадзянаў па ўдзелу ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў. Такім чынам, папярэджаньне, стымуляваньне й забесьпячэньне не зьяўляюцца канстытуцыйнымі крытэрамі, якімі дапушчальна абмяжоўваць правы і свабоды асобы”, – дадала ў скарзе А. Луцковіч.

Дзяўчына ўпэўненая, што Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў у краіне прымусовую працу, бо ад грамадзянаў патрабуюць працаваць пад пагрозаю пакараньня.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Алена Луцковіч (Вільня, 2015г.)
Фота: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>