2017 05/01

У цяперашні час інклюзія зьяўляецца адным з асноўных напрамкаў разьвіцьця адукацыі ў многіх краінах сьвету, мэта якога – рэалізацыя права кожнага чалавека на якасную адукацыю без дыскрымінацыі.

То бок гэта такая арганізацыя адукацыйнага працэсу, пры якой усе дзеці, незалежна ад іх фізычных, інтэлектуальных, моўных, культурна-этнічных ды іншых асаблівасьцяў, навучаюцца сумесна з сваімі аднагодкамі ў агульнай сыстэме адукацыі, па месцы жыхарства.

«Забесьпячэньне якаснай адукацыі для ўсіх працягвае заставацца адным з найбуйнейшых выклікаў нашага часу. Аднак, на аснове дзейснага заканадаўства ды эфэктыўнай палітыкі, можна пабудаваць інклюзіўны сьвет. Гэта – наша агульны абавязак ператварыць гэтыя мары, канцэпцыі й прыхільнасьць ідэям у адчувальную рэальнасьць».

Генэральны дырэктар ЮНЭСКА, Каічыра Мацуура, травень 2007 году

 

Інклюзія ды правы чалавека

У аснове інклюзіўных падыходаў у адукацыі ляжаць, перш за ўсё, важнейшыя міжнародныя праўныя акты, якія датычацца правоў чалавека й недапушчальнасьці дыскрымінацыі:

  • Усеагульная Дэклярацыя правоў чалавека (ААН, 1948), Канвэнцыя аб правах дзіцяці (ААН, 1989), Саламанская дэклярацыя аб прынцыпах, палітыцы й практычных дзеяньнях у сфэры адукацыі асобаў з асаблівымі патрэбамі (Сусьветная канфэрэнцыя па адукацыі асобаў з асаблівымі патрэбамі, Саламанка, Гішпанія, 1994), Дакарская рамачная праграма дзеяньняў па адукацыі для ўсіх (Сусьветны форум па адукацыі, Дакар, Сенегал, 2000 г.), Канвэнцыя аб правах людзей зь інваліднасьцю (ААН, 2006) ды іншыя.

Так, напрыклад, Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека (арт. 26) замацоўвае права ўсіх на абавязковую бясплатную пачатковую адукацыю, «даступную для ўсіх на аснове здольнасьцяў кожнага».

Пры гэтым: «Адукацыя павiнна быць накiраваная да поўнага разьвiцьця чалавечай асобы i да павелiчэньня павагi да правоў чалавека ды асноўных свабодаў»1. А Канвэнцыя аб правах людзей зь інваліднасьцю накладае абавязальніцтва для дзяржавы забяспечыць рэалізацыю права на адукацыю праз інклюзію (арт. 24) 2.

Зьяўляючыся сябрам міжнароднай супольнасьці, Рэспубліка Беларусь ня можа стаяць у баку ад гэткіх глябальных пераўтварэньняў. І ў нашай краіне ўжо пачалі адбывацца трансфармацыі сыстэмы адукацыі, пакліканыя ўключыць дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі (дзяцей зь інваліднасьцю, дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі здароўя, дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця) у агульнаадукацыйны працэс.

Больш за тое, восеньню 2016 года Беларусь ратыфікавала Канвэнцыю ААН “Аб правах людзей зь інваліднасьцю”. Такім чынам нашая краіна прыняла на сябе абавязальніцтвы прытрымлівацца прынцыпаў і стандартаў інклюзіўнай адукацыі, устаноўленых у дадзеным міжнародным дакумэнце.

 

Аднак ці прывядуць зьмены, што адбываюцца сёньня ў Рэспубліцы Беларусь, да інклюзіі?

Для таго, каб пераход да інклюзіўнай адукацыі з самага пачатку ішоў па разумным шляху, яго мэты, канцэпцыі і палажэньні павінны быць узгодненыя з міжнароднымі стандартамі. У адваротным выпадку можа адбыцца падмена паняцьцяў, і ў выніку будзе разьвівацца «фармальная» інклюзія, якая захоўвае прынцыпы сэгрэгацыі, адзьдзяленьня дзяцей, якія не адпавядаюць «норме» і якая не прыводзіць «… да поўнага разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, а таксама пачуцьця годнасьці й самапавагі ды ўзмацненьня павагі правоў чалавека, асноўных свабодаў і чалавечай разнастайнасьці».

 

Праўныя асновы інклюзіўнай адукацыі ў Беларусі

Магчымасьць рэалізацыі інклюзіўнага падыходу ўжо закладзеная ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі.

Так, артыкул 49 Канстытуцыі Беларусі абвяшчае:

“Кожны мае права на адукацыю. Гарантуюцца даступнасьць і бясплатнасьць агульнай сярэдняй і прафэсійна-тэхнічнай адукацыі. Сярэднюю спэцыяльная й вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасьці са здольнасьцямі кожнага».

Таксама даступнасьць адукацыі гарантуецца артыкулам 23 Закона аб правах дзіцяці, Кодэксам аб адукацыі.

У 2015 годзе Загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2015/07/22 №608 была зацьверджаная Канцэпцыя разьвіцьця інклюзіўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, у якой вызначаны прыярытэтныя напрамкі і мэханізмы разьвіцьця інклюзіўнай адукацыі навучэнцаў з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця ў Рэспубліцы Беларусь3 (далей - Канцэпцыя).

Таксама зацьверджана Дзяржаўная праграма «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 20162020 гады4, у якой вызначаныя асноўныя напрамкі й падрабязна распісаныя меры рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сфэры адукацыі ды моладзевай палітыкі, адной зь якіх вызначана забесьпячэньне разьвіцьця інклюзіўнай адукацыі.

Ключавыя моманты нацыянальнай Канцэпцыі

Канцэпцыя прызнае, што разьвіцьцё інклюзіўнай адукацыі – няпросты працэс, і вызначае шэраг важных крокаў, якія павінны быць прынятыя для дасягненьня гэтае мэты, а менавіта:
- стварэньне заканадаўчай базы па інклюзіўнай адукацыі;
- правядзеньне дасьледаваньняў па розных аспэктах інклюзіўнай адукацыі ў мэтах выпрацоўкі палітыкі, праграмаў і разьвіцьця практыкі ў гэтай сфэры;
- стварэньне адаптыўнага адукацыйнага асяродзьдзя ў адукацыйных установах;
- фармаваньне талерантнасьці ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
- перагляд праграмаў падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі й павышэньня кваліфікацыі педагагічных кадраў;
- падвышэньне ролі й адказнасьці законных прадстаўнікоў вучняў з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.

Варта адзначыць, што гэтыя элемэнты рэформаў у галіне інклюзіўнай адукацыі не разыходзяцца зь міжнароднай практыкай.

*

Прабелы

Аднак гэты дакумэнт, які фактычна вызначае стратэгію разьвіцьця інклюзіўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зьмяшчае ў сабе недапрацаваныя моманты, якія ў выніку могуць прывесьці да таго, што інклюзія стане фармальнай, а не рэальна дзейснай, эфэктыўнай арганізацыяй адукацыйнага працэсу.


Так, з самой назвы вынікае, што 
  • Канцэпцыя тычыцца толькі асобнай катэгорыі дзяцейз асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця. У той час як інклюзія мяркуе падтрымку й іншым вучням з адмысловымі адукацыйнымі патрэбамі:
- адораным і таленавітым дзецям;
- дзецям з парушэньнямі паводзінаў, дэвіянтнымі паводзінамі;
- дзецям, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасьці ды сем’і мігрантаў, бежанцаў, вымушаным перасяленцам;
- дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы.
  • Вызначэньне мэтавай групы ў дакумэнце носіць абмежавальны характар.

Асобы з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця вызначаюцца ў ёй як

«асобы, якія маюць фізычныя ды (альбо) псыхічныя парушэньні, якія абмяжоўваюць іхную сацыяльную дзейнасьць і (альбо) перашкаджаюць у атрыманьні адукацыі без стварэньня для гэтага спэцыяльных умоваў».

У той час як Канвэнцыя аб правах людзей зь інваліднасьцю замацоўвае іншы, сацыяльны падыход да разуменьня інваліднасьці:

«Інваліднасьць зьяўляецца вынікам узаемадзеяньня, якое адбываецца паміж людзьмі, што маюць парушэньні здароўя з наяўнымі бар’ерамі ў адносінах і асяродзьдзі, і якое замінае іхнаму поўнаму ды эфэктыўнаму ўдзелу ў жыцьці грамадзтва нароўні зь іншымі».
То бок Канвэнцыя прадугледжвае, што меры, неабходныя для таго, каб навакольнае асяродзьдзе было скарэктаванае адпаведным чынам (напрыклад, з дапамогай асыстыўных (дапаможных) прыладаў, сурдаперакладчыка, дапаможнага персаналу), павiнны разглядацца не як спэцыяльныя, а як унівэрсальныя.
  • У Канцэпцыі сьцісла згадваецца аб правах чалавека, але не робіцца акцэнту на важнасьці абароны правоў чалавека, іхнай унівэрсальнасьці й непадзельнасьці, не падкрэсліваюцца такія прынцыпы інклюзіі, як недыскрымінацыя, забесьпячэньне найлепшых інтарэсаў дзіцяці, спрыяльныя ўмовы разьвіцьця дзіцяці й права дзіцяці быць пачутым ды ўспрынятым сур’ёзна ў адпаведнасьці з сваім узростам.
  • Таксама дакумэнт не ўтрымлівае канкрэтных спасылак на міжнародныя акты, якія датычацца інклюзіўнай адукацыі, такія як Дакарская рамачная праграма дзеяньняў па адукацыі для ўсіх, Канвэнцыя ААН аб правах дзіцяці, Сусьветная дэклярацыя правоў чалавека.

Акрамя таго, нацыянальная Канцэпцыя

  • не ўключае вельмі важнага для ўкараненьня інклюзіўнай адукацыі палажэньня, якое патрабуе, каб разьмяшчэньне навучэнцаў у спэцыяльных школах было рэкамэндаванае толькі ў тым выпадку, калі разьмяшчэньне ў звычайных клясах з адпаведным укамплектаваньнем вучэбнага месца не адказвае адукацыйным патрэбам навучэнца.

Адсутнасьць такой нормы можа прывесьці да таго, што асобным катэгорыям дзяцей не будуць стварацца ўмовы, неабходныя для ўключэньня ў агульнаадукацыйны працэс.

Праўная нявызначанасьць у пытаньні індывідуальнага суправаджэньня

Ва ўжо згаданай Дзяржаўнай праграме «Адукацыя й моладзевая палітыка» на 20162020 гады таксама ўтрымліваюцца недапрацаваныя палажэньні.

Так, напрыклад, гэтым дакумэнтам прадугледжана забесьпячэньне пэдагагічнага суправаджэньня як адна зь мераў па ўключэньні дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі ў агульнаадукацыйны працэс. І гэта адпавядае прынцыпам індывідуалізацыі ды адаптацыі.

Ужо былі ўнесены зьмены ў кваліфікацыйны даведнік – Пастановай Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 2016/06/06 26 былі ўнесены зьмены ў кваліфікацыйныя характарыстыкі пасадаў «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» і «Выхавальнік» - Разьдзел «2. Спэцыялісты» Дадатку да пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28 красавiка 2001 г. №53 «Аб зацьверджаньні кваліфікацыйнага даведніка пасадаў служачых».
Так, былі пашыраны службовыя абавязкі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ды выхавальнікаў установаў адукацыі для працы як з групай навучэнцаў, гэтак і з навучэнцамі з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця, якiя маюць патрэбу ў пэрсанальным суправаджэньні.
Аднак у тэксьце Пастановы пры дэталізацыі службовых абавязкаў “выхавальніка дашкольнай адукацыі” і “выхавацеля” тэрмін «суправаджаемы выхаванец» вызначаецца наяўнасьцю ў дзіцяці аўтызм-парушэньняў. У той жа час дзіця з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця, які мае патрэбу ў пэрсанальным суправаджэньні, можа як мець аўтызм-парушэньні, гэтак і ня мець такіх.
  • Падобная неадназначнасьць тэрміналёгіі Пастановы прыводзіць да супярэчлівай правапрымяняльнай практыкі.

Нават калі ёсьць аб’ектыўная неабходнасьць пэрсанальнага суправаджэньня дзіцяці з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця для яго ўключэньня ў агульны адукацыйны працэс – пры адсутнасьці ў дыягназе дзіцяці парушэньняў на аўтызм становіцца немагчымым ўвядзеньне ў штатны расклад установы адукацыі службовай адзінкі «выхавальнік дашкольнай адукацыі» альбо «выхавальнік», і як сьледства дзіця пазбаўляецца права на атрыманьне адукацыі ў агульнай клясе.

______________

Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусь пачынаецца складаны натуральны этап разьвіцьця сыстэмы адукацыі – пераход да інклюзіўнай мадэлі якаснай адукацыі для ўсіх. І відавочна, што гэта працяглы працэс, які запатрабуе значных намаганьняў з боку дзяржавы й грамадзтва.

  • Аднак, пры распрацоўцы стратэгіі разьвіцьця важна разумець, што фармальны падыход да вырашэньня праблемы будзе зьяўляцца новай, схаванай формай дыскрымінацыі.

Бо калі дзіцяці прадастаўляецца доступ да агульнай адукацыйнай сыстэмы, якая ня мае ўмоваў для забесьпячэньня ягоных асаблівых патрэбаў у навучаньні, у рэчаіснасьці, парушаецца ягонае права на якасную адукацыю. І ў гэтым выпадку становішча дзіцяці ня толькі не паляпшаецца, але пагаршаецца.

_________________________________________________________________________________________

1 – Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека – http://www.un.org/ru/documents/decl_conv/declarations/declhr.shtml
2 – Канвэнцыя аб правах людзей зь інваліднасьцю – http://www.un.org/ru/documents/decl_conv/conventions/disability.shtml
3 - Канцэпцыя разьвіцьця інклюзіўнай адукацыі асобаў з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця ў Рэспубліцы Беларусь – http://www.asabliva.by/ru/main.aspx?guid=2951
4 - ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАГРАМА «Адукацыя й моладзевая палітыка» на 2016 – 2020 гады – http://www.government.by/upload/docs/file2b2ba5ad88b5b0eb.PDF

 

Катерина Домаева, студэнтка праэкту BISH адукацыйнай праграмы ILIA сеткі Дамоў Правоў Чалавека
пры Беларускім ДПЧ імя Б.Звоскава (Вільня),
сябра Цэнтару «Леванія».

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Беларусь: на пути к инклюзивному образованию

Кацярына Дамаева, студэнтка праекту BISH

________________________________________________

В настоящее время инклюзия является одним из основных направлений развития образования во многих странах мира, цель которого – реализация права каждого человека на качественное образование без дискриминации.

Т. е. это такая организация образовательного процесса, при которой все дети, независимо от их физических, интеллектуальных, языковых, культурно-этнических и других особенностей, обучаются совместно со своими сверстниками в общей системе образования, по месту жительства.

«Обеспечение качественного образования для всех продолжает оставаться одним из крупнейших вызовов нашего времени. Однако, на основе действенного законодательства и эффективной политики, можно построить инклюзивный мир. Это – наша общая обязанность превратить эти мечты, концепции и приверженность идеям в ощутимую реальность».

Генеральный директор ЮНЕСКО, Коичиро Мацуура, май 2007 года

Инклюзия и права человека

В основе инклюзивных подходов в образовании лежат, прежде всего, важнейшие международные правовые акты, касающиеся прав человека и недопустимости дискриминации:

  • Всеобщая Декларация прав человека (ООН, 1948), Конвенция о правах ребенка (ООН, 1989), Саламанкская декларация о принципах, политике и практических действиях в сфере образования лиц с особыми потребностями (Всемирная конференция по образованию лиц с особыми потребностями, Саламанка, Испания, 1994), Дакарская рамочная программа действий по образованию для всех (Всемирный форум по образованию, Дакар, Сенегал, 2000), Конвенция о правах людей с инвалидностью (ООН, 2006) и другие.

Так, например, Всеобщая Декларация прав человека (ст. 26) закрепляет право всех на обязательное бесплатное начальное образование, «доступное для всех на основе способностей каждого». При этом: «Образование должно быть направлено к полному развитию человеческой личности и к увеличению уважения к правам человека и основным свободам»1. А Конвенция о правах людей с инвалидностью налагает обязательство для государства обеспечить реализацию права на образование через инклюзию (ст. 24)2.

Являясь членом международного сообщества, Республика Беларусь не может стоять в стороне от столь глобальных преобразований. И в нашей стране уже начали происходить трансформации системы образования, призванные включить детей с особыми образовательными потребностями (детей с инвалидностью, детей с ограниченными возможностями здоровья, детей с особенностями развития) в общеобразовательный процесс.

Более того, осенью 2016 года Беларусь ратифицировала Конвенцию ООН о правах людей с инвалидностью, таким образом, приняв обязательство следовать принципам и стандартам инклюзивного образования, установленным в данном международном документе.

 

Однако приведут ли происходящие сегодня в Республике Беларусь изменения к инклюзии?

Для того, чтобы переход к инклюзивному образованию с самого начала шёл по разумному пути, его цели, концепции и положения должны быть согласованы с международными стандартами. В противном случае может произойти подмена понятий, и в результате будет развиваться «формальная» инклюзия, сохраняющая принципы сегрегации, отделения не соответствующих «норме» детей и не приводящая «… к полному развитию человеческого потенциала, а также чувства достоинства и самоуважения и к усилению уважения прав человека, основных свобод и человеческого многообразия».

 

Правовая основа инклюзивного образования в Беларуси

Возможность реализации инклюзивного подхода уже заложена в рамках действующего законодательства Республики Беларусь в области образования.

Так, статья 49 Конституции Беларуси гласит:

«Каждый имеет право на образование. Гарантируются доступность и бесплатность общего среднего и профессионально-технического образования. Среднее специальное и высшее образование доступно для всех в соответствии со способностями каждого».

Также доступность образования гарантируется статьей 23 Закона о правах ребенка, Кодексом об образовании.

В 2015 году Приказом Министра образования Республики Беларусь от 22.07.2015 №608 была утверждена Концепция развития инклюзивного образования в Республике Беларусь, в которой определены приоритетные направления и механизмы развития инклюзивного образования обучающихся с особенностями психофизического развития в Республике Беларусь3 (далее – Концепция).

Также утверждена Государственная программа «Образование и молодежная политика» на 2016 – 2020 годы4, в которой определены основные направления и подробно расписаны меры реализации государственной политики в области образования и молодежной политики, одним из которых определено обеспечение развития инклюзивного образования.

 

Ключевые моменты национальной Концепции

Концепция признает, что развитие инклюзивного образования — непростой процесс, и определяет ряд важных шагов, которые должны быть предприняты для достижения этой цели, а именно:

- создание законодательной базы по инклюзивному образованию;
– проведение исследований по различным аспектам инклюзивного образования в целях выработки политики, программ и развития практики в данной сфере;
– создание адаптивной образовательной среды в образовательных учреждениях;
– формирование толерантности у всех участников образовательного процесса;
– пересмотр программ подготовки, переподготовки и повышения квалификации педагогических кадров;
– повышение роли и ответственности законных представителей учащихся с особыми образовательными потребностями.

Следует отметить, что эти элементы реформ в области инклюзивного образования согласуются с международной практикой

Пробелы

Однако данный документ, который фактически определяет стратегию развития инклюзивного образования в Республике Беларусь, содержит в себе непроработанные моменты, которые в результате могут привести к тому, что инклюзия станет формальной, а не реально действующей, эффективной организацией образовательного процесса.

Так, из самого названия следует, что

  • Концепции касается только отдельной категории детейс особенностями психофизического развития. В то время как инклюзия предполагает поддержку и другим учащимся с особыми образовательными потребностями:

- одаренным и талантливым детям;

– детям с нарушениями поведения, девиантным поведением;

– детям, представляющим национальные меньшинства и семьи мигрантов, беженцев, вынужденным переселенцам;

– детям, находящимся в социально опасном положении.

  • Определение целевой группы в документе носит ограничительный характер.

Лица с особенностями психофизического развития определяются в ней как

«лица, имеющие физические и (или) психические нарушения, которые ограничивают их социальную деятельность и (или) препятствуют получению образования без создания для этого специальных условий».

В то время как Конвенция о правах людей с инвалидностью предполагает иной, социальный подход к пониманию инвалидности:

«Инвалидность является результатом взаимодействия, которое происходит между имеющими нарушения здоровья людьми и отношенческими и средовыми барьерами и которое мешает их полному и эффективному участию в жизни общества наравне с другими».

То есть Конвенция предполагает, что меры, необходимые для того, чтобы окружающая среда была скорректирована соответствующим образом (например, с помощью ассистивных (вспомогательных) устройств, сурдопереводчиков, вспомогательного персонала), должны рассматриваться не как специальные, а как универсальные.

  • В Концепции вкратце упоминается о правах человека, но не делается акцент на важности защиты прав человека, их универсальности и неделимости, не подчеркиваются такие принципы инклюзии как недискриминация, обеспечения наилучших интересов ребёнка, благоприятные условия развития ребенка и право ребенка быть услышанным и воспринятым серьёзно в соответствии со своим возрастом.
  • Также документ не содержит конкретных ссылок на международные акты, касающиеся инклюзивного образования, такие как Дакарская рамочная программа действий по образованию для всех, Конвенция ООН о правах ребенка, Всемирная декларация прав человека.

Кроме того, национальная Концепция

  • не включает очень важного для внедрения инклюзивного образования положения, которое требует, чтобы размещение учащихся в специальных школах было рекомендовано только в том случае, если размещение в обычных классах с соответствующим укомплектованием учебного места не отвечает образовательным потребностям учащегося.

Отсутствие такого положения может привести к тому, что отдельным категориям детей не будут создаваться условия, необходимые для включения в общеобразовательный процесс.

Правовая неопределенность в вопросе индивидуального сопровождения

В уже упомянутой Государственной программе «Образование и молодежная политика» на 20162020 годы также содержатся непроработанные положения.

Так, например, данным документом предусмотрено обеспечение педагогического сопровождения как одна из мер по включению детей с ограниченными возможностями в общеобразовательный процесс. И это соответствует принципам индивидуализации и адаптации.

И уже были внесены изменения в квалификационный справочник – Постановлением Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 06.06.2016 № 26 были внесены изменения в квалификационные характеристики должностей «Воспитатель дошкольного образования» и «Воспитатель»Раздел 2. «Специалисты» Приложения к постановлению Министерства труда Республики Беларусь от 28 апреля 2001 г. № 53 «Об утверждении квалификационного справочника должностей служащих».

Так, были расширены должностные обязанности “воспитателей дошкольного образования” и “воспитателей” учреждений образования для работы как с группой обучающихся, так и с обучающимися с особенностями психофизического развития, которые нуждаются  в персональном сопровождении.

Однако в тексте Постановления при детализации должностных обязанностей “воспитателя дошкольного образования” и “воспитателя” термин «сопровождаемый воспитанник» определяется наличием у ребёнка аутистических нарушений. В то время как ребенок с особенностями психофизического развития, нуждающийся в персональном сопровождении, может как иметь аутистические нарушения, так и не иметь таковых.

  • Подобная неоднозначность терминологии Постановления приводит к противоречивой правоприменительной практике.

Даже если есть объективная необходимость персонального сопровождения ребенка с особенностями психофизического развития для его включения в общий образовательный процесс – при отсутствии в диагнозе ребенка аутистических нарушений становится невозможным введение в штатное расписание учреждения образования должностной единицы «воспитатель дошкольного образования» или «воспитатель», и как следствие ребенок лишается права на получение образования в общем классе.

 

______________

Таким образом, в Республике Беларусь начинается сложный естественный этап развития системы образования – переход к инклюзивной модели качественного образования для всех. И очевидно, что это длительный процесс, который потребует значительных усилий со стороны государства и общества.

  • Однако, при разработке стратегии развития важно понимать, что формальный подход к решению проблемы будет являться новой, скрытой формой дискриминации.

Ведь если ребенку предоставляется доступ к общей образовательной системе, не имеющей условий для обеспечения его особых потребностей в обучении, в действительности, нарушается его право на качественное образование. И в этом случае положение ребенка не только не улучшается, но ухудшается.

______________________________________________________________________________________

1 – Всеобщая декларация прав человека – http://www.un.org/ru/documents/decl_conv/declarations/declhr.shtml
2 - Конвенция о правах людей с инвалидностью – http://www.un.org/ru/documents/decl_conv/conventions/disability.shtml
3 – Концепция развития инклюзивного образования лиц с особенностями психофизического развития в
Республике Беларусь – http://www.asabliva.by/ru/main.aspx?guid=2951
4 – ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПРОГРАММА «Образование и молодежная политика» на 2016 – 2020 годы – http://www.government.by/upload/docs/file2b2ba5ad88b5b0eb.PDF

Дадаткі:

1. Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека (бел. – PDF)

2. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАГРАМА «Адукацыя й моладзевая палітыка» на 2016 – 2020 гады

 

Катерина Домаева,
студентка проекта BISH образовательной программы ILIA сети Домов Прав Человека при ДПЧ имя Б.Звоскава (Вильнюс), член центра «Левана».

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

 

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>