2017 18/04
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі (г. Жодзіна)

Канцэпцыя – забарані, прымусь, адбяры … – і будзе “пану” шчасьце – нязьменна легальна рэалізуецца ў Беларусі дзесяцігодзьдзямі…

У якасьці “пана” – выступае нязьменны десяцігодзьдзямі адміністрацыйна-камандны кіруючы рэжым (дзяржава), а ў якасьці дыскрымінуемых … – грамадзяне Беларусі – актыўныя ды ініцыятыўныя, звычайныя – уся грамадзянская супольнасьць.

Пры гэтым Канстытуцыя, ня гледзячы на аўтарытэтныя заўвагі, – мала таго, што не стала настольнай кнігаю кожнага дзяржчыноўніка, але яшчэ й фактычна пазбавілася высокага статусу Асноўнага Закону краіны.

Напрыклад, спэцыялізаваныя нацыянальныя законы падобныя на Закон аб масавых мерапрыемствах, у прэамбуле якіх, звычайна, ясна пазначаюцца абавязковыя для выкананьня канкрэтныя нормы Канстытуцыі, – утрымліваюць такі парадак рэалізацыі дадзенай нормы, які выпустошвае ўсю ейную імпэратыўную праўную сутнасьць.

Аднак, варта ведаць кожнаму, што любая падобная неадпаведная трактоўка палажэньняў у дзейсным спэцыялізаваным законе – неправамерная, бо яна супярэчыць асноўнай (тэлеалягічнай) мэце закона й не спрыяе стварэньню яснага, безперашкоднага й выканальнага на практыцы парадку для свабоднай рэалізацыі грамадзянамі іхнага канстытуцыйнага права.

У такім выпадку падобныя трактоўкі, як і не адпавядаючыя Канстытуцыі заканадаўчыя альбо падзаконныя акты, не павінны ўжывацца з-за сваёй супярэчнасьці асноўнай мэце таго ці іншага спэцыялізаванага закону.

Калі трактоўка закону дапускае адхіленьне ці супярэчыць ягонай асноўнай мэце, гэта азначае, што закон, як мінімум, не адпавядае патрабуемай “якасьці закону”. У ім абавязкова прысутнічае недапушчальная праўная нявызначанасьць альбо розначытаньні, якія перашкаджаюць рэалізацыі закладзенага ў ягоную аснову канстытуцыйнага імпэратыву.

У нашых жа судах, – асабліва па пытаньнях спэктру гармадзка-палітычнага права, – доўгі час дагэтуль працягваюць дзейнічаць выключна “ідэалягічна-матываваныя інтэрпрэтацыі” і трактоўкі, якія перашкаджаюць рэалізацыі пазытыўных гарантыяў дзяржавы адносна рэальнага выкананьня на практыцы адзначаных канкрэтных нормаў канстытуцыйнага права.

Такія нацыянальныя спэцыялізаваныя законы і такая адміністрацыйна-судовая практыка скарыстаньня трактовак, якія супярэчаць канстытуцыйным стандартам права ды адпаведным палажэньням у іх – ствараюць не законны парадак для спрыяньня й рэалізацыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а наўпрост перашкаджаюць гэтаму працэсу.

 

Высновы

Такія заканадаўчыя акты й нацыянальныя законы (практыка іх скарыстаньня) – не выконваюць сваіх наўпростых абавязкаў і функцыяў, а таму – толькі перашкаджаюць ва ўсталяваньні канстытуцыйнай правазаконнасьці й наўпрост падрываюць канстытуцыйны правапарадак.

 

Аляксей Лапіцкі

Фота: аўтара

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>