Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, партнэрская праграма FIDH і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT), выступіла з заклікам тэрміновага ўмяшальніцтва ў сытуацыю з паўторным арыштам і адвольным затрыманьнем сябры праўленьня Беларускага Гэльсынскага Камітэту Паўла Левінава.
а
Апісаньне сытуацыі:
Абсэрваторыя была праінфармаваная з вартых даверу крыніцаў пра паўторнае затрыманьне й адвольны арышт Паўла Левінава, праваабаронцы і сябры праўленьня Беларускага Гэльсынскага камітэту.
Паводле атрыманай інфармацыі, вечарам 30 траўня 2017 года супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Левінава ў Віцебску ды зьмясьцілі яго ў ізалятар часовага ўтрыманьня. 17 красавіка 2017 года судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Іна Грабоўская асудзіла яго да 15 сутак адміністратыўнага арышту ў адпаведнасьці з артыкулам 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту 2 і 26 сакавіка 2017 года (гл. Даведкавую інфармацыю). Рашэньне ў дачыненьні да Паўла Левінава было вынесена завочна, паколькі ён у гэты час праходзіў курс лячэньня за межамі Беларусі.
5 траўня, пасьля вяртаньня ў Беларусь, Павал Левінаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, аднак 10 траўня ён быў шпіталізаваны з-за высокага крывянога ціску, а затым перанёс аперацыю і быў канчаткова выпісаны з лякарні.
Абсэрваторыя выказвае глыбокую занепакоенасьць у сувязі з асуджэньнем і затрыманьнем Паўла Левінава, паколькі яны, як уяўляецца, звязаныя зь ягонай дзейнасьцю ў галіне правоў чалавека. Асабліва адзначым, што Левінаў фіксаваў парушэньні й адвольныя затрыманьні, якія адбыліся ў сакавіку 2017 года ў ходзе мірных акцый пратэсту супраць прэзыдэнцкага ўказу № 3 “Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» (гл. Даведкавую інфармацыю).
Зыходзячы з гэтага, Абсэрваторыя заклікае беларускія ўлады неадкладна й безумоўна вызваліць спадара Паўла Левінава і спыніць усе формы перасьледу, у тым ліку на судовым узроўні, у дачыненьні да яго.
п
Зыходная інфармацыя:
З пачатку сакавіка 2017 года ва ўсёй краіне прайшлі мірныя акцыі пратэсту супраць указу прэзвдэнта № 3 “Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», які ў парушэньне міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека прадугледжвае адказнасьць за адсутнасьць занятасьці шляхам увядзеньня пакараньня ў выглядзе штрафу й магчымага арышту грамадзян, якія прапрацавалі менш пэўнай колькасьці дзён.
Адказам на мірныя акцыі пратэсту сталі масавыя рэпрэсіі, сотні дэманстрантаў былі затрыманыя міліцыяй [1].
Беларускімі ўладамі былі затрыманыя некалькі праваабаронцаў, якія былі асуджаныя ў адпаведнасьці з артыкулам 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях за «ўдзел у несанкцыянаванай мірнай акцыі» ў адплату за іхную законную дзейнасьць па назіраньні за масавымі парушэньнямі й адвольнымі затрыманьнямі мірных дэманстрантаў [2].
Сярод іх – Павал Левінаў, які быў затрыманы 26 сакавіка 2017 году за ўдзел у якасьці назіральніка ў акцыях пратэсту, праведзеных у Віцебску 25 і 26 сакавіка. Падчас затрыманьня з-за праблем з сэрцам у яго падняўся крывяны ціск, што прывяло да гіпэртанічнага крызу.
а
Патрабаваныя дзеяньні:
Калі ласка, напішыце ў ворганы ўлады Беларусі, заклікаючы іх:
– Неадкладна і безумоўна вызваліць спадара Паўла Левінава;
– Спыніць усе формы перасьледу, у тым ліку на судовым узроўні, у дачыненьні да Паўла Левінава, а таксама ўсіх праваабаронцаў у Беларусі;
– Гарантаваць пры любых абставінах фізычную й псыхалягічную недатыкальнасьць Паўла Левінава, а таксама ўсіх праваабаронцаў у Беларусі;
– Выконваць усе палажэньні Дэклярацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў аб праваабаронцах, прынятай Генэральнай Асамблеяй ААН 9 сьнежня 1998 году, у прыватнасьці артыкулаў 1, 2, 5 і 12.2;
– Гарантаваць пры любых абставінах выкананьне правоў чалавека ды асноўных свабодаў у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека й міжнароднымі дакумэнтамі, ратыфікаванымі Беларусьсю.
п
Парыж-Жэнева, 2 чэрвеня 2017 года
[1] Гл. Прэс-рэліз FIDH «Рэпрэсіі ў Беларусі: больш за 200 арыштаваных і затрыманых за два тыдні» ад 17 сакавіка 2017 года.
[2] Гл. Прэс-рэліз Абсэрваторыі ад 29 сакавіка 2017 года.
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Белаурскі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота – праваабаронца Павал Левінаў
Фота Аляксея Лапіцкага, Lićviny-INFA
Цэтлікі: FIDH, Абсерватория по защите правозащитников, Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, адвольныя затрыманьні й арышты, БГК, Беларуский Хельсинкский Комитет, Беларускі Гэльсынскі Камітэт, БХК, Павал Левінаў, праваабаронцы, произвольные задержания и аресты, свабода выказваньня меркаваньня (арт.19 МПГіПП), свабода мірных сходаў (арт. 21 МПГіПП), Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў