2017 16/12

Калі ў 2012 годзе падыходзіць з пікетам да розных гарадзкіх аб’ектаў не дазвалялася на 50-100 мэтраў …, то зьбіраць подпісы выбарнікаў у 2017 годзе дазволена ўжо паўсюль акрамя пасадачных пэронаў чыгуначнага вакзала г.Жодзіна і прыпынку электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае”

Як бачна, з інфаграфікі, створанай Аляксеем Лапіцкім, Жодзіна паказвае станоўчую дынаміку й дэманструе фактычную ліквідацыю любых безпадстаўных абмежаваньняў збору подпісаў у пікетах падчас выбараў у 2017-18 г.г..

  • Гэта найлепшы паказчык па Беларусі. Бо зьбіраць подпісы выбарнікаў у 2017 годзе тут дазволена паўсюль акрамя пасадачных пэронаў чыгуначнага вакзала г.Жодзіна і прыпынку электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае“. Усё цалкам лягічна й можна проста патлумачыць законнымі мэтамі захаваньня бясьпекі, жыцьця й здароўя грамадзянаў пры непасрэднай блізкасьці да чыгуначнага транспарту.

Такая пазытыўная тэндэнцыя і канкрэтныя вынікі ў 2017 годзе могуць сьведчыць пра зьмену падыходаў да прымаемых рашэньняў адносна рэалізацыі на практыцы агульнапрызнаных правоў і свабодаў грамадзнянаў, якія адпаведна Асноўнага Закону краіны могуць без любых безпадстаўных абмежаваньняў улады публічна сустракацца, зьбірацца ды абменьвацца інфармацыяй (у тым ліку выбарчай), выказваць свае меркаваньні.

Аляксей Лапіцкі:

Раней адмоўныя рашэньні прымаліся амаль аўтаматычна, абсалютна бяздумна. Абы забараніць. Такі падыход ва ўмовах татальнай праўнай непісьменнасьці ў грамадзтве ды падпарадкаванасьці судовых установаў выканаўчай уладзе (што і сёньня цалкам актуальна) дазваляў чыноўніку абсалютна ня думаць. Бо ўсё праходзіла ціха й гладка. Мала хто аспрэчваў падобныя рашэньні ў пракуратуры ці судах. Ніхто ніколі не атрымаў дысцыплінарную вымову ці пакараньне за неправамернае абмежаваньне канстытуцыйнага права грамадзянаў. Але абсалютна бязглуздыя забароны ці перашкоды актыўнасьці грамадзянаў існавалі нават там, дзе гэтай актыўнасьці альбо зусім не было, альбо яна была натуральнай ці заканамернай, і пазьбегнуць яе не прадстаўлялася магчымым. У такіх варунках, у выніку такіх рашэньняў, стымулявалася пасыўнасьць у грамадзтве. А актыўныя людзі штучна ставіліся па-за межы “закону” (канешне, калі законам можна лічыць супярэчныя Канстытуцыі палажэньні рашэньняў мясцовых уладаў). Да такіх “правапарушальнікаў” можна было ўжываць адмінісітрацыйны меры пакараньня. Потым, калі масавасьці ды, у пэўнай ступені, паказухі (такой звыклай для постсавецкаага “гэроя”) не хапала, улада спрабавала “стымуляваць бадзёрасьць і актывізм”. Але, як кажуць у народзе, “дурняў ужо не было”…

 

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі. (Аўтапартрэт, 2012г.)

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі. (Аўтапартрэт, 2012г.)

- Прывяду адзін паказальны прыклад, - працягвае праваабаронца кампаніі “За свабодныя выбары”. – Адной з шматлікіх забаронаў падчас выбараў у Жодзіне, бало абмежаваньне на збор попісаў бліжэй за 50 мэтраў ад будынку гарадзкой пракуратуры. У той час будынак пракуратуры знаходзіўся ў дварах, паміж 2 жылых дамоў. І такая забарона, па сутнасьці, рабіла нелегальным збор подпісаў ля шэрагу пад’ездаў, у жыхароў гэтых дамоў, у суседзяў вылучэнцаў. Але ці ёсьць у гэтым хоць нейкая лёгіка?

Так і любая іншая падобная забарона заўсёды сутыкалася й сутыкаецца пры такім падыходзе альбо з жалезнай лёгікай жыцьця, альбо зь лёгікай права. Бо падобная практыка супярэчыць і Асноўнаму Закону краіны, і Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), і канстытуцыйным нормам, і міжнародным стандартам права, абавязковым для любога законапаслухмянага суб’екта ў Беларусі як краіны-удзельніцы і падпісанткі адпаведных міжнародных дамоваў.

***

Выкажам асьцярожнае спрадзяваньне на тое, што прыведзеная ў інфаграфіцы дынаміка дэманструе паступовую і канчатковую адмову мясовых уладаў ад безпадстаўных і неправамерных абмежаваньняў права ня толькі падчас выбарчых працэсу 2017-18г.г. у Жодзіне. Але яна адлюстроўвае незваротную тэндэнцыю, якая становіцца магчымай праз паступальны рост інфармаванасьці прадстаўнікоў улады горада адносна важнасьці ды імпэратыўнасьці нормаў канстытуцыйнага і міжнароднага права, іхнай прававой сутнасьці, а таксама другаснасьці ды юрыдычнай нікчэмнасьці тых палажэньняў нацыянальнага заканадаўства, якія ім супярэчаць.

Хочацца быць аптымістамі й верыць, што ўжо ў бліжэйшы час мы атрымаем магчымасьць назіраць новыя падобныя крокі па ліквідацыі адмінстрацыйных бар’ераў, пабудаваных на шляху пасьпяховай імплемэнтацыі абавязковых для краіны стандартаў права ў грамадзка-палітычнай сфэры, па пераглядзе ды адмене абмежаваньняў на свабоду сходаў і выказваньняў у горадзе Жодзіна.

Бо існуючыя сёньня дакумэнты, – такія, як Рашэньне № 1020 ад 27.07.2012г. «Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіна», на падставе якіх забараняюцца мірныя сходы жодзінцаў – па-ранейшаму цягнуць назад, не спрыяюць росту даверу ды адпаведнай правасьвядомасьці, належнай аўтарытэтнасьці Асноўнага Закону Рэспублікі Беларусь, а таксама разьнявольваньню (так неабходнай для паступальнага разьвіцьця краіны) стваральнай грамадзянскай ініцыятывы.

Дзяўчынка на каляровым фэсьце. Фота Аляксея Лапіцкага (г.Жодзіна)

Дзяўчынка на “каляровым фэсьце”. Фота Аляксея Лапіцкага (г.Жодзіна)

Свабода масавых мерапрыемстваў сёньня ёсьць толькі ў асобных катэгорыяў грамадзянаў ці праўладных арганізацыяў кшталту БРСМ … Таму, можна казаць пра дыскрымінацыйны, заангажаваны падыход уладаў да пытаньняў рэгуляваньня дадзенай сфэрай і практычнай магчымасьці кожнага грамадзяніна свабодна рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права адпаведна арт.арт. 19 і 21 МПГіПП і арт. 35 Канстытуцыі Беларусі.

а

Алесь ВОЛЬНЫ,

Lićviny-INFA

Інфаграфіка, фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>