2009 21/04

Калі маладыя спэцыялісты ня маюць свайго жыльля ў горадзе, куды яны разьмеркаваныя, паводле закону іх павінны забясьпечваць месцам жыхарства.

Кіраўнік адзьдзелу кадраў камітэту па адукацыі Мінгарвыканкаму Сьвятлана Главацкая распавяла для Эўрарадыё, што ў выпадку, калі такія гарантыі не прадстаўляюцца, выпускнік можа ня ехаць працаваць па разьмеркаваньні.

Сьвятлана Главацкая: “Калі якая-небудзь арганізацыя запрашае спэцыяліста, які ня мае жыльля ў іхным горадзе, значыцца яна будзе прадстаўляць гарантыі, напрыклад аплачваць здыманьне кватэры альбо прадстаўляць інтэрнат. Калі гэтага ня будзе, канешне студэнт можа не пагадзіцца”.

Воля Гналько,
euroradio

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>