2009 29/04

Грамадзкія актывісты накіравалі адкрыты зварот Генэральнаму пракурору з прозьбаю ўзяць расьсьледваньні злачынстваў ў дачыненьні да моладзевых апазыцыйных актывістаў пад асабісты кантроль.

У звароце апісваюцца інцыдэнты з выкраданьнем напярэдадні Дня Волі лідэраў “Маладога Фронту” Насты Палажанкі й Дзяніса Карнова, а таксама выпадкі з нападам на апазыцыйных актывістаў Артура Фінькевіча і Мікіты Краснова.

“Лічым, што ў нашай краіне такія дзікунствы не павінны мець месца. Нас абурае, што такія падзеі адбываюцца ў Беларусі. Мы просім Генэральнага пракурора ўзяць пад свой асабісты кантроль расьсьледваньне гэтых злачынстваў і патрабуем знайсьці й пакараць тых, хто стаіць за маладушнымі, беззаконнымі ўчынкамі”, – зазначаецца ў адкрытым лісьце.

Пад зваротам паставілі подпісы такія вядомыя беларускія палітычныя дзеячы, як Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Павал Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Халіп, Уладзімер Падгол; прадстаўнікі інтэлігенцыі Генадзь Бураўкін, Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Зінаіда Бандарэнка; шырока вядомыя грамадзкія дзеячы Іна Кулей, Мечыслаў Грыб і інш., а таксама прадстаўнікі незалежных СМІ-Аляксей Кароль, Сьвятлана Калінкіна, Сяргей Пульша, Генадзь Барбарыч і інш.

Копіі звароту да Генэральнага пракурора былі адасланы ў МУС, Адміністрацыю прэзыдэнта, прадстаўніцтвы АБСЭ, Эўракамісыі, эўрапейскія амбасады й незалежныя СМІ

Вясна

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>