2009 29/04

picture2Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў разьлічвае, што беларускі дыктатар усёткі не прыедзе на саміт ЕЗ у Празе 7 траўня. І тым самым, на думку Максіма Фэрхагена, праца саміту праграмы «Усходняе партнэрства» ня будзе паралізаваная, перадае «Радыё Свабода».

Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў спадзяецца, што той сыгнал, які паслалі ў Менск эўрапейскія дыпляматы, усёткі дайшоў да беларускага кіраўніка. Паводле ягоных словаў, тое запрашэньне, якое атрымалі ў Менску, адрасаванае Беларусі, а не Лукашэнку.

«Нідэрлянды не вітаюць прыезд Лукашэнкі ў Прагу», — адзначыў Фэрхаген.

«Мы не павінны даваць нейкія палітычныя плятформы й рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра ў накірунку правоў чалавека й дэмакратыі», — падкрэсьліў галяндскі міністар.

Нагадаем, што днямі Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі й палітыкі бясьпекі Хаўер Саляна заявіў, што разьлічвае, што прэзыдэнты Беларусі й Малдовы Аляксандар Лукашэнка й Уладзімер Варонін ня прымуць удзел ва ўстаноўчым саміце палітыкі «Усходняе партнэрства» 7 траўня ў Празе. Такое меркаваньне ён выказаў журналістам 27 красавіка ў Люксэмбурзе пасьля заканчэньня сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ, паведамляе агенцыя БелаПАН з спасылкаю на «Франс Прэс».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Руководитель МИД Нидерландов расчитывает, что беларуский диктатор все-таки не приедет на саммит ЕС в Женеве 7 мая. И тем самым, по мнению Максима Ферхагена, работа саммита программы «Восточное партнерство» не будет парализована, сообщает «Радио Свобода».

«Нидерланды не приветствуют приезд Лукашенко в Женеву», – отметил Ферхаген.

«Мы не должны давать какие-то политические платформы и делать вид, что в Беларуси все хорошо в направлении прав человека и демократии», – подчеркнул галандский министр.

Напомним, что днями Верховный представитель Евросоюза по вопросам внешней политики и политики безопасности Хавьер Салано заявил, что расчитывает, что президенты Беларуси и Молдовы Александр Лукашенко и Владимир Вороний не примут участие в учредительном саммите политики «Восточное партнёрство» 7 мая в Женеве. Такое мнение он высказал журналистам 27 апреля в Люксембурге после окончания встречи руководителей МИД стран ЕС, сообщает агенство БЕЛАПАН с ссылкою на «Франс Пресс».

Крыніца: Радыё «Свабода»

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>