2009 29/04

Дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі не падтрымалі ініцыятыву стварэньня грамадзкай камісыі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.

Зварот з такой ініцыятывай група грамадзянаў накіравала 8 красавіка Аляксандру Лукашэнку, а таксама кіраўнікам абедзвюх палатаў Нацыянальнага сходу Ўладзіміру Андрэйчанку й Барысу Батуру. Пад лістом стаяла 950 подпісаў. Зварот ініцыявала група жанчынаў, нязгодных з рашэньнямі па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх.

У лісьце адзначалася, што мноства дзясяткаў грамадзянаў, нязгодных з неабгрунтаванымі рашэньнямі па сваіх грамадзянскіх і крымінальных справах, гадамі спрабуюць атрымаць аргумэнтаваныя адказы ад старшыні Вярхоўнага суда й генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. На думку аўтараў звароту, дзейнасьць грамадзкай камісыі дазволіць выключыць судовыя памылкі й дасьць шанец тым, хто абгрунтавана лічыць, што пры разглядзе ягонае справы было парушана заканадаўства.

Як інфармуе БелаПАН, у зваротным лісьце кіраўнік камісыі па заканадаўстве й дзяржаўным будаўніцтве Савету Рэспублікі Яўген Смірноў паведаміў, што ў заканадаўстве адсутнічаюць праўныя падставы для стварэньня грамадзкай камісыі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.

Ён нагадаў, што паводле Канстытуцыі судовая ўлада ў краіне належыць судам. Таму ў нашай краіне нельга ствараць ніякіх іншых ворганаў для разгляду й вырашэньня крымінальных і грамадзянскіх справаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Депутаты Национального собрания Беларуси не поддержали инициативу создания общественной комиссии по пересмотру криминальных и гражданских дел.

Обращение с такой инициативой группа граждан направила 8 апреля Александру Лукашенко, а тоже руководителям обеих палат Национального собрания Владимиру Андрэйченко и Борису Батуре. Под письмом стоят 950 подписей. Обращение инициировала группа женщин, несогласных с решениями по своим гражданским делам и криминальным делам своих близких.

В письме отмечалось, что множество десятков граждан, несогласных с необоснованными решениями по своим гражданским и уголовным делам, годами пытаются получить аргументированные ответы от председателя Верховного суда и генерального прокурора Республики Беларусь. По мнению авторов обращения, деятельность общественных комиссий позволит исключить судебные ошибки и даст шанс тем, кто обоснованно считает, что при рассмотрении его дела было нарушено законодательство.

Как информирует БЕЛАПАН, в обратном письме руководитель комиссии по законодательству и государственному строительству Совета Республики Евгений Смирнов сообщил, что в законодательстве отсутствуют правовые основания для создания гражданской комиссии по пересмотру уголовных и гражданских дел.

Он напомнил, что согласно Конституции судебная власть в стране принадлежит судам. Поэтому в нашей стране нельзя создавать никаких других органов для рассмотрения и решения уголовных и гражданских дел.

Крыніца: БелаПАН

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>