2009 29/04

Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі намагаюцца, каб бліжэйшым часам чыноўнікі Міністэрства юстыцыі або зарэгістравалі іхную партыю, або далі пэўны адказ з пазначэньнем прычынаў у выпадку нерэгістрацыі.

Пасьля ўстаноўчага зьезду БХД, які адбыўся напрыканцы лютага, у Мін’юст былі накіраваныя дакумэнты на рэгістрацыю партыі. Пасьля гэтага заяўнікі і дэлегаты зьезду атрымлівалі званкі, а некаторыя — пагрозы з боку адміністрацыі прадпрыемстваў і супрацоўнікаў ідэалягічных адзьдзелаў райвыканкамаў, каб адмаўляліся ад сваіх подпісаў.

Мін’юст урэшце адмовіўся зарэгістраваць БХД, але ў той жа дзень прыпыніў сваё ж рашэньне на няпэўны час.

22 красавіка сустаршыні аргкамітэту БХД абвясьцілі Мін’юсту ўльтыматум з патрабаваньнем патлумачыць свае рашэньні.

Старшыня працоўнай групы аргкамітэту БХД Валерыя Чарнаморская: “Пасьля таго як адказу ад Мін’юсту не паступіла ў трохдзённы тэрмін, у суботу, 25-га, падалі скаргу ў Вярхоўны суд. Мы хочам нарэшце атрымаць адказ, хочам дабіцца ад Мін’юсту выкананьня закону. Канечне, для нас самае галоўнае — дабіцца рэгістрацыі партыі”.

Тым часам сябры БХД дамагліся, каб пракуратура забараніла рэкляму акультызму. Раней менавіта сябры БХД паставілі пытаньне аб забароне рэклямы на паслугі магаў і астролягаў. Пракуратура задаволіла іхную просьбу, і рэкляму забаранілі.

Але пасьля гэтага ў газэтах і на тэлебачаньні зноў зьявілася такая рэкляма, але пад іншымі шыльдамі — кшталту “Жаночая лінія”, або “Мужчынская кансультацыя”, і г.д. Сябры БХД зьвярнуліся ў пракуратуру і зноў дамагліся забароны рэклямы акультызму.

Міністэрства гандлю даслала прадпісаньні “Комсомольской правде” і газэце “Ва-банк’”, каб тыя перасталі друкаваць закамуфляваную рэкляму астролягаў і варажбітоў.

Тацьцяна Шамбалава: “Беларускія хрысьціянскія дэмакраты бачаць небясьпеку ў астролягах, варажбітах, бо чалавек шукае дапамогі ў нейкіх цяжкіх складаных сытуацыях і зьвяртаецца да іх, а яму ад гэтага ніякай дапамогі няма. Гэта не вызваляе яго ад праблемаў і хваробаў.

Статыстыка псыхолягаў таксама сьведчыць пра тое, што псыхічны стан людзей пагаршаецца пасьля таго, як яны наведаюць гэтых варажбітоў“.

Цягам апошніх дзён у 30 гарадах Беларусі сябры БХД ладзілі пяцідзённую кампанію “Наш адказ на крызіс”: зьбіралі сродкі і адзеньне для жабракоў, раздавалі харчы беспрытульным, зьбіралі подпісы з патрабаваньнем вырашэньня эканамічных пытаньняў. За флэш-моб на Камароўскім рынку 25 сакавіка былі затрыманыя тры чалавекі. Маладыя людзі раздавалі насеньне морквы. Такім чынам яны раілі менчукам садзіць моркву, каб было што есьці падчас крызісу. Заўтра, 30 красавіка, яны наведаюць міліцыю, каб ім вярнулі забранае ў іх насеньне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Члены оргкомитету ради создания Беларуской христианской демократии добиваются, чтобы в ближайшее время чиновники Министерства юстиции либо зарегистрировали их партию, либо дали определенный ответ с указанием причин в случае нерегистрации.

После учредительного съезда БХД, который прошёл в конце февраля, в Мин’юст были направлены документы на регистрацию партии. После этого заявители и делегаты създа получали звонки, а некоторые — угрозы со стороны администрации предприятий и сотрудников идеологических отделений райисполкомов, чтобы отказывались от своих подписей.

Мин’юст наконец отказался зарегистрировать БХД, но в тот же день приостановил своё же рашение на неопределённое время.

22 апреля сопредседатели оргкомитета БХД объявили Мин’юсту ультиматум с требованием пояснить свои рашения.

Председатель рабочей группы оргкомитета БХД Валерия Черноморская: “После того как ответа от Мин’юста не поступило в трехдневный срок, в субботу, 25-га, подали жалобу в Верховный суд. Мы хотим наконец получить ответ, хотим добиться от Мин’юста исполнения закона. Конечно, для нас самое главное — добиться регистрации партии”.

Тем временем члены БХД добились, чтобы прокуратура запретила рекламу оккультизма. Раньше именно члены БХД поставили вопрос о запрете рекламы на услуги магов и острологов. Прокуратура удовлетворила их просьбу, и рекламу запретили.

Но пасле этого в газетах и на телевидении снова появилась такая реклама, но под другими вывесками — типа “Женская линия”, или “Мужская консультация”, и т. д. Члены БХД обратились в прокуратуру и снова добились запрета рекламы оккультизма.

Министерство торговли прислало предписания “Комсомольской правде” и газете “Во-банк’”, чтобы те перестали печатать замаскированную рекламу астрологав и гадалок.

Татьяна Шамбалава: “Беларуские христианские демократы видят опасность в астрологах, предсказателях, ведь человек ищет помощи в каких-то тяжелых сложных ситуациях и обращается к ним, а ему от этого никакой помощи нет. Это не освобождает его от проблем и болезней.

Статистика психологов тоже свидетельствует про то, что психическое состояние людей ухудшается после того, как они навестят этих предсказателей“.

На протяжении последних дней в 30 городах Беларуси члены БХД проводили пятидневную компанию “Наш ответ на кризис”: собирали средства и одежду для нищих, раздавали продовольствие бесприютным, собирали подписи с требованием решения экономических вопросов. За флэш-моб на Комаровском рынке 25 марта были задержаны три человека. Молодые люди раздавали семена моркови. Таким образом они советовали минчанам садить морковь, чтобы было что есть во время кризиса. Завтра, 30 апреля, они наведают милицию, чтобы им возвратили отобраные у них семена.

Паводле Радыё Свабода

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>