2009 30/04

Front Line занепакоены рашэньнем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 году пакінуць у сіле папярэднее рашэньне Міністэрства Юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша вясна”. “Наша вясна” – гэта новая назва праваабарончага цэнтру, раней вядомага як “Вясна”, які быў ліквідаваны Вярхоўным Судом па запатрабаваньні Міністэрства юстыцыі 28 Лістапада 2003 году.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” – адна з самых актыўных беларускіх праваабарончых арганізацыяў, якая спэцыялізуецца на абароне й прапагандзе палітычных і сацыяльных правоў.

26 студзеня 2009 году праваабарончая аргінізацыя “Наша Вясна” падала дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 22 красавіка 2009 году заяўка была адхіленая. Гэта ня першы раз, калі гэтай аргінізацыі было адмоўлена ў рэгістрацыі. У жніўні 2007 году сябры праваабарончага цэнтру “Вясна” спрабавалі атрымаць рэгістрацыю, але Міністэрства Юстыцыі, а пазьней Вярхоны Суд Беларусі, адхілілі заяўку паводле ілжывых прычынаў. 24 ліпеня 2007 году Камітэт ААН па правах чалавеку прыняў Паведамленьне № 1296/2004 адносна ліквідацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”. Камітэт прыйшоў да высновы, што быў парушаны Артыкул 22(1) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычныз правах ААН і што сузаяўнікі скаргі “маюць права на адпаведныя сродкі праўнай абароны, у тым ліку перарэгістрацыю “Вясны” і што Беларусь “абавязаная зрабіць захады па прадухіленьні падобных парушэньняў у будучыні” (П.9) Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зьвярнуўся да Міністэрства замежных справаў з патрабаваньнем аб выкананьні рашэньня Камітэту ААН па правах чалавеку, але Міністэрства спаслалася на неабавязковасьць рашэньняў Камітэту, якія маюць рэкамэндацыйны характар.

У 2003 годзе праваабарончы цэнтар “Вясна” быў ліквідаваны беларускімі ўладамі падчас кампаніі масавых рэпрэсыяў супраць грамадзянскай супольнасьці. Тым ня менш, сябры “Вясны” працягвалі выконваць сваю законную праваабарончую дзейнасьць па аказаньні дапамогі ахвярам разнастайных парушэньняў правоў чалавека.

Front Line хоча падкрэсьліць, што ў Беларусі існуе ўсяго адна афіцыйна зарэгістраваная правабарончая арганізацыя – Беларускі Гэльсынскі Камітэт. Паводле Артыкулу 193-1 беларускага Крымінальнага Кодэксу, “незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі альбо фонду альбо удзел у іхнае дзейнасьці” караецца арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо пазбаўленьнем волі на тэрмін да ддвух гадоў. 15 красавіка 2008 году Рэзалюцыяй №1606 Парлямэнская асамблея рады Эўропы стала на бок Камітэту ААН па правах чалавеку адносна ліквідацыі “Вясны” і заклікала беларускія ўлады “адмяніць … Артыкул 193-1 Крымінальнага Кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць незарэгсітраваных аб’яднаньняў”. Аднак, гэтыя рэкамэндацыі не былі выкананыя й іншыя няўрадавыя арганізацыі Беларусі працягваюць змагацца за афіцыйны статус. 9 красавіка 2009 году Міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла ў рэгістрацыі Беларускай Асамблеі няўрадавых арганізацыяў.

25 красавіка 2009 году “Наша вясна” у трэці раз падала дакумэнты на рэгістрацыю, але праваабаронцы вырашылі, што ў выпадку адмовы, яны больш ня будуць зьвяртацца ў Міністэрства юстыцыі.

Front Line лічыць адмова ў рэгістрацыі правабарончай арганізацыі “Наша вясна” зьяўляецца грубым парушэньнем свабоды асацыяцыяў, гарантаванай беларускай Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасьці Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Front Line заклікае беларускія ўлады:

1. Перагледзець рашэньне Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі праваабарончага цэнтру “Вясна” альбо зарэгістраваць новую праваабарончую арганізацыю “Наша вясна”;

2. Адмяніць папраўкі ў Крымінальны Кодэкс №71-3 ад 15 сьнежня 2005 году, у прыватнасьці Артыкул 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў;

3. Гарантаваць беларускім праваабаронцам магчымасьць выконваць сваю законную праваабарончую дзейнасьць бяз страху перад магчымым перасьледам, без аніякіх абмежаваньняў, уключаючы судовы перасьлед.

Front Line нагадвае Вам, што Дэкларацыя ААН аб праве і адказнасьці асобаў, групаў ці ворганаў грамадзтва заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, прынятая Генэральнай Асамблеяй ААН 9 сьнежня 1998 году, прызнае законнасьць дзейнасьці праваабаронцаў, іх права на свабоду асацыяцыяў, а таксама права ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць без страху перад магчымым перасьледам. Мы б хацелі зьвярнуць асаблівую ўвагу на Артыкул 6 (b і c): “Кожны чалавек, індывідуальна ці сумесна зь іншымі, мае права (b), якое прадугдеджваецца ў міжнародных дамовах аб правах чалавека ды іншых прымяняльных міжнародных дамовах, свабодна публікаваць, перадаваць альбо распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю й веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах; (c) вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна выкананьня ўсіх правоў чалавека й асноўных свабодаў як у заканадаўстве, гэтак і на практыцы, і прыцягваць увагу грамадзкасьці да гэтых пытаньняў, выкарыстоўваючы тыя ці іншыя адпаведныя сродкі”, а таксама да Артыкула 12 (2): “Дзяржава прымае ўсе неабходныя захады ў мэтах забесьпячэньня абароны, з дапамогаю кампэтэнтных ворганаў, любога чалавека, які выступае індывідуальна ці сумесна зь іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, нэгатыўнай дыскрымінацыі дэ-факта або дэ-юрэ, ціску альбо любога іншага дзеяньня ў сувязі з законным ажыцьцяўленьнем ягоных ці ейных правоў, згаданых у гэтай Дэклярацыі.”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заявление Международного Фонда по защите правозащитников Front Line относительно отказа в регистрации правозащитной арганизации “Наша Весна”

Front Line обеспокоен решением Верховного Суда Республики Беларусь от 22 апреля 2009 года оставить в силе предыдущее решение Министерства Юстиции об отказе в регистрации правозащитной организации “Наша Весна”. “Наша Весна” – это новое название правозащитного центра, раньше известного как “Весна”, который был ликвидирован Верховным Судом по требованию Министерства юстиции 28 Ноября 2003 года. Правозащитный центар “Весна” – одна из самых активных беларуских правозащитных организаций, которая специализируется на защите и пропаганде политических и социальных прав.

26 января 2009 года правозащитная организация “Наша Весна” подала документы на регистрацию в Министерство Юстиции Республики Беларусь. 22 апреля 2009 года заявка была отклонена. Это не первый раз, когда этой арганизации было отказано в регистрации. В августе 2007 года члены правозащитного центра “Весна” пытались получить регистрацию, но Министерство Юстиции, а позьней Верховны Суд Беларуси, отклонили заявку по лживым причинам. 24 июля 2007 года Комитет ООН по правам человека принял Сообщение № 1296/2004 относительно ликвидации правозащитного центра “Весна”. Комитет пришел к выводу, что была нарушена Статья 22(1) Международного пакта о гражданских и политических правах ООН и что созаявители жалобы “имеют право на соответствующие средства правовой защиты, в том числе перерегистрацию “Весны” и что Беларусь “обязана осуществить меры по предупреждению подобных нарушений в будущем” (П.9) Председатель правозащитного центра “Весна” Алесь Беляцкий обратился в Министерство иностранных дел с требованием о исполнении решения Комитета ООН по правам человека, но Министерство сослалось на необязательность решений Комитета, которые имеют рекомендательный характер.

В 2003 году правозащитный центр “Весна” был ликвидирован беларускими властями во время компании массовых репрессий против гражданского общества. Тем не менее, члены “Весны” продолжали исполнять свою законную правозащитную деятельность по аказании помощи жертвам разнообразных нарушений прав человека.

Front Line хочет падчеркнуть, что в Беларуси существует всего одна официально зарегистрированная правозащитная организация – Беларуски Хельсинский Комитет. Согласно Статье 193-1 беларуского Криминального Кодекса, “незаконная организация деятельности общественного аб’единения, религиозной организации либо фонда либо участие в им деятельности” наказывается арестом на срок до шести месяцев, либо лишением свободы на срок до двух лет. 15 апреля 2008 года Резолюцией №1606 Парламентская ассамблея совета Европы встала на сторону Комитета ООН по правам человека относительно ликвидации “Весны” и призвала беларуские власти “отменить … Статью 193-1 Криминального Кодекса, который предусматривает криминальную ответственность за деятельность незарегистрированных объединений”. Однако, эти рекомендации не были исполнены и другие неправительственные организации Беларуси продолжают добиваться официального статуса. 9 апреля 2009 году Министерство юстиции в третий раз отказало в регистрации Беларуской Ассамблеи неправительственных организаций.

25 апреля 2009 года “Наша Весна” в третий раз подала документы на регистрацию, но правозащитники решили, что в случае отказа, они более не будут обращаться в Министерство юстиции.

Front Line считает, что отказ в регистрации правозащитной организации “Наша Весна” является грубым нарушением свободы ассоциаций, гарантированной беларуской Конституцией и международными соглашениями в сфере прав человека, в частности Международным Пактом о гражданских и политических правах.

Front Line призывает беларуские власти:
1. Пересмотреть решение Министерства юстиции о ликвидации правозащитного центра “Весна” либо зарегистрировать новую правозащитную организацию “Наша Весна”;

2. Отменить поправки в Криминальный Кодекс №71-3 от 15 декабря 2005 года, в частности Статью 193-1, которая предусматривает криминальную ответственность за деятельность незарегистрированных объединений;

3. Гарантировать беларуским правозащитникам возможность исполнять свою законную правозащитную деятельность без страха перед возможным преследованием, без никаких ограничений, включая судебное преследование.

Front Line напоминает Вам, что Декларация ООН о праве и ответственности лиц, групп или органов общества поощрять и защищать общепризнанные права человека и основные свободы, принятая Генеральной Ассамблеей ООН 9 декабря 1998 года, признает законность деятельности правозащитников, их право на свободу ассоциаций, а также право осуществлять свою деятельность без страха перед возможным преследованием. Мы бы хотели обратить особенное внимание на Статью 6 (b и c): “Каждый человек, индивидуально или совместно с другими, вправе (b), которое предусматривается в международных соглашениях о правах человека и других действующих международных соглашениях, свободно публиковать, сообщать либо распространять среди других мысли, информацию и знания о всех правах человека и основных свободах; (c) изучать, обсуждать, формировать и иметь мнение относительно исполнения всех прав человека и основных свобод как в законодательстве, так и на практике, и привлекать внимание общественности к этим вопросам, используя те или иные соответствующие средства”, а также на Статью 12 (2): “Государство принимает все необходимые меры в целях обеспечения защиты, посредством компетентных органов, любого человека, который выступает индивидуально или совместно с другими, от любого насилия, угроз, мести, негативной дискриминации де-факто или де-юре, давления либо любого другого деяния в связи с законным осуществлением его или её прав, упомянутых в этой Декларации.”

Паводле http://spring96.org/be/news/28160/

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>