2009 01/05

Абласны сход прадпрымальнікаў у Берасьці ўзгадніў тэкст звароту да прэзыдэнта, ураду й абласной Рады дэпутатаў, намеціў плян далейшых дзеяньняў па абароне свайго бізнэсу. (Далей – правапіс першакрыніцы)

Сход прадпрымальнікаў напачатку абяцаў быць звычайным, дзелавым. Звыш 30 прадпрымальнікаў сабраліся ў той жа зале спартыўнага комплекса “Алімп”, што і на мінулым тыдні. Акрамя прадпрымальнікаў на сходзе прысутнічаў старшыня РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка і журналісты. Анатоль Шумчанка зачытаў прысутным падрыхтаваны тэкст звароту да прэзідэнта, ураду і абласнога Савету дэпутатаў, у якім РГА “Перспектыва” прапанавала  адмяніць дыскрымінацыйнае, антырынкавае рашэнне Берасцейскага аблвыканкама наконт забароны продажу піва ў шапіках на прыпынках грамадскага транспарту. Тэксты зваротаў былі абмеркаваны, узгоднены і прыняты прадпрымальнікамі.

Пад час зачытвання звароту ў залу ўвайшоў нам. нач. управы прадпрымальнікаў Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Юркевіч.  Яго выступ паламаў дзелавы, акрэслены стыль сходу і выклікаў шквал эмоцый. Прадпрымальнікі не пагадзіліся з тым, што ў асноўным яны вінаваты ў алкагалізацыі насельніцтва і што людзі стануць менш піць, калі ў іх шапіках не будуць прадаваць піва. Калі ў крамах будуць прадаваць спіртовыя напоі, то не будзе праблем з іх набываннем і ўжываннем. У час фінансавага крызісу , па словах Анатоля Шумчанка, дзяржаве трэба падрыхтавацца да таго, што павялічыцца п’янства. На думку Шумчанка і ягонага намесніка з Берасця Віктара Чайкоўскага, трэба больш увагі ўдзяліць культуры і выхаванню, забараніць распіваць спіртовыя напоі на вуліцах і штрафаваць за парушэнне гэтай забароны. Анатоль Шумчанка даводзіў пра тое, што гэта проста падстава для знішчэння малога бізнэсу ў інтарэсах буйнага. У той час, як прадпрымальнікі нічога не просяць у дзяржавы, спраўна плацяць падаткі, утрымліваюць сябе і свае сем’і, ствараюць працоўныя месцы, падаткавым ёсць з каго “здзіраць” штрафы. Чыноўнікі рэжуць курыцу, якая нясе залатыя яйкі. Прысутны на сходзе юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей не пагадзіўся з Юркевічам, што рашэнне аблвыканкама законнае, паколькі яно не зарэгістравана ў дзяржаўным рэестры. Яшчэ Юркевіч прапанаваў прадпрымальнікам перапрафілявацца. Што выклікала абурэнне. Бо не так проста гэта зрабіць, тым больш пры цяперашнім неспрыяльным  інвестыцыйным  клімаце.

У рэшце рэшт чыноўнік пагадзіўся, што ёсць пытанні для абмеркавання. Вырашана, што дэлегацыя прадпрымальнікаў 4 мая будзе прысутнічаць на прэс-канферэнцыі, зладжанай з гэтай нагоды. 5 мая прадпрымальнікі дружна прынясуць зварот у аблвыканкам. Калі пытанне не будзе вырашана станоўча, звароты гэтак жа дружна будуць дастаўлены прэзідэнту і ўраду.

Трэба адзначыць, што Анатоль Шумчанка дамовіўся на сустрэчу з старшынёю абласнога Савета дэпутатаў Ашмянцавым. Пазней гэтае рашэнне было адмененае, аб чым паведамілі Шумчанку па тэлефоне.

Не абыйшлося і без скандалу. Нам. дырэктара “Алімпа” Людміла Шаўчук дзейнічала не горш КДБ. Забараняла браць інтэрв’ю ва ўдзельнікаў сходу  ў вестыбюлі, дапытвалася прозвішчы ў прысутных, шкадавала, што здала залу ў арэнду. Здзіўляла нервовая рэакцыя кіраўніцы, у той час як мінулым разам усё было цывілізавана.

*
*
(Паведамленьне, рас)

Областное собрание предпринимателей в Бресте согласовало текст обращения к президенту, правительству и областному Совету депутатов, наметил план дальнейших действий по защите своего бизнеса.

Собрание предпринимателей вначале обещало быть обычным, деловым. Свыше 30 предпринимателей собрались в том же зале спортивного комплекса “Олимп”, что и на прошлой неделе. Помимо предпринимателей на собрании присутствовал председатель РГА “Перспектива” Анатолий Шумченко и журналисты. Анатолий Шумченко зачитал присутствующим подготовленный текст обращения к президенту, правительству и областному Совету депутатов, в котором РГА “Перспектива” предложила отменить дискриминационное, антирыночное решение Брестского облисполкома насчет запрета продажи пива в киосках на остановках общественного транспорта. Тексты обращений были обсуждены, согласованны и приняты предпринимателями.

Во время зачитывания обращения в зал вошел зам. нач. управления предпринимателей Брестского облисполкома Сергей Юркевич. Его выступление нарушило деловой, определённый стиль собрания и вызвало шквал эмоций. Предприниматели не примирились с тем, что в основном они виновник в алкаголизации населения и что люди станут меньше пить, когда в их киосках не будут продавать пиво. Когда в магазинах будут продавать спиртные напитки, то не будет проблемы с их приобретением и употреблением. Во время финансового кризиса, по словам Анатолия Шумченко, государству надо подготовиться к тому, что увеличится п’янство. По мнению Шумченко и его заместителя из Бреста Виктора Чайковского, надо более внимания уделить культуре и воспитанию, запретить распивать спиртные напитки на улицах и штрафовать за нарушение этого запрета. Анатолий Шумченко объяснил, что это просто основание для уничтожения малого бизнеса в интересах крупного. В то время, как предприниматели ничего не просят у государства, исправно платят налоги, содержат себя и свои сем’и, создают рабочие места, налоговикам есть с кого “сдирать” штрафы. Чиновники режут курицу, которая несет золотые яйца. Присутствующий на собрании юрист-правозащитник Владимир Малей не согласился с Юркевичем, что решение облисполкома законно, поскольку оно не зарегистрировано в государственном реестре. Ещё Юркевіч предложил предпринимателям перепрофилироваться. Что вызвало возмущение. Ведь не так просто это сделать, тем более при сегодняшнем неблагоприятном инвестиционном климате.

В конце концов чиновник согласился, что есть вопросы для обсуждения. Решенно, что делегация предпринимателей 4 мая будет присутствовать на пресс-конференции, проводимой по этому поводу. 5 мая предприниматели дружно принесут обращение в облисполком. Когда вопрос не будет решен положительно, обращения так же дружно будут доставлены президенту и правительству.

Надо отметить, что Анатолий Шумченко договорился о встрече с председателем областного Совета депутатов Ашмянцевым. Позже это решение было отменено, о чем сообщили Шумченко по телефону.

Не обошлось и без скандала. Зам. директора “Олимпа” Людмила Шевчук действовала не хуже КГБ. Запрещала брать интервъю у участников собрания в вестибюле, узнавала фамилии у присутствующих, сожалела, что сдала зал в аренду. Удивляла нервная реакция руководительницы, в то время как в прошлы раз всё было цивилизованно.

Ганна Васілевіч. Радыё Рацыя. Берасьце

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>