Не забірай жыцьцё!
2009 01/05

АМАП гвалтоўна разагнаў пікет у падтрымку прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які актывісты дэмакратычнага руху выставілі каля ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў актывіст Андрэй Кім. Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч галадуе з 16-га красавіка, пратэстуючы супроць незаконнага перасьледу.

“Аб 11-й гадзіне мы сталі насупроць “Валадаркі” з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча і ягоных паплечнікаў Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі. Нас было болей за 10 чалавек — з “Эўрапейскай Беларусі”, “Маладога фронту”, іншыя. Літаральна праз 5 хвілін зьявіліся амапаўцы і аўтазак. Пікетоўцы паселі на тратуар, але гвалтам нас паднялі і штуршкамі прымусілі сысьці. Але мы пасьпелі заклікаць мінакоў прыходзіць на акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкую плошчу. Такія акцыі будуць праходзіць кожны дзень а 18-й гадзіне. Будзем патрабаваць вызваленьня Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Толькі наша агульная салідарнасьць можа ім дапамагчы”, — паведаміў Андрэй Кім.

Андрэю Кіму невядома пра затрыманьні падчас акцыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ОМОН насильственно разогнал пикет в поддержку предпринимателя Николая Автуховича, который активисты демократичного движения выставили около изолятора временного содержания на улице Володарского.

Про это “Свободе” сообщил активист Андрей Ким. Напомним, Николай Автухович голодает с 16-га апреля, протестуя против незаконного преследования.

“В 11-ть часов мы встали напротив “Валадарки” с портретами Николая Автуховича и его сподвижников Юрия Леонова и Владимира Осипенко. Нас было больше 10 человек — с “Европейской Беларуси”, “Молодого фронта”, другие. Буквально через 5 минут появились омоновцы и автозак. Участники пикета уселись на тротуар, но насильно нас подняли и толчками принудили уйти. Но мы успели призвать прохожих приходить на акции солидарности на Октябрьскую площадь. Такие акции будут проходить каждый день в 18-ть часов. Будем требовать освобождения Автуховича, Леонова и Осипенко. Только наша общая солидарность может им помочь”, — сообщил Андрей Ким.

Андрею Киму неизвестно про задержания во время акции.

Паводле http://www.svaboda.org/Content/Article/1619677.html

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>