2009 08/05

А. Мілінкевіч

А. Мілінкевіч

Экс-кандытат у прэзыдэнты А. Мілінкевіч зьвярнуўся да А. Лукашэнкі з заяваю. (далей – правапіс арыгіналу)

Кіраўніку Рэспублікі Беларусь
Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу
Мінск, 08 траўня 2009 г.

Аляксандр Рыгоравіч,

Прашу звярнуць Вашу ўвагу на лёс грамадзянаў нашай краіны Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі.

8 лютага 2009 года яны былі затрыманыя ў Ваўкавыску і ўсім траім было прад’яўлена абвінавачванне па арт.218 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). На працягу трох месяцаў знаходжання пад вартай з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам фактычна не праводзяцца следчыя дзеянні, дагэтуль не адбыліся вочныя стаўкі з меркаванымі пацярпелымі і сведкамі абвінавачвання. Больш за тое, па злачынстве, у якім яны абвінавачваюцца, ужо было праведзенае следства, былі асуджаныя іншыя людзі, якія адбываюць пакаранне, шкода пацярпелым была кампенсаваная.

Пратэстуючы супраць зацягвання следства і несправядлівага характару свайго затрымання Мікалай Аўтуховіч быў вымушаны пайсці на адзіна даступную меру пратэсту ва ўмовах турмы – на галадоўку. Ён патрабуе неадкладнага пачатку адкрытага судовага разбіральніцтва або змянення меры ўтрымання для сябе, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі. Ён галадае ўжо 23-ыя суткі.

Справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў набыла міжнародны рэзананс, бо расцэньваецца міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, як магчыма палітычна матываваны пераслед.

Каб выратаваць жыццё Мікалаю Аўтуховічу і ў мэтах паляпшэння іміджу нашай краіны, прашу Вас здзейсніць акт добрай волі і дзеля забяспечэння належных правоў і законных інтарэсаў згаданых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь паспрыяць неадкладнаму пачатку адкрытага судовага разбіральніцтва па дадзенай справе, або змене меры ўтрымання для Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі.

З павагай,
Аляксандр Мілінкевіч

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Экс-кандидат в президенты А. Милинкевич обратился к А. Лукашенко с заявлением.

Руководителю Республики Беларусь
Лукашенко Александру Григорьевичу
Минск, 08 мая 2009 г.

Александр Григорьевич,
Прошу обратить Ваше внимание на судьбу граждан нашей страны Николая Автуховича, Юрия Леонова и Владимира Осипенко.

8 февраля 2009 года они были задержаны в Волковыске и всем троим было предявлено обвинение по ст.218 Уголовного Кодекса Республики Беларусь (умышленное уничтожение либо повреждение имущества). В течение трех месяцев нахождения под стражей с Автуховичем, Леоновым и Осипенко фактически не проводятся следственные действия, поныне не проведены очные ставки с предположительными потерпевшими и свидетелями обвинения. Более того, по преступлению, в каком они обвиняются, уже было проведено следствие, были осуждены другие люди, которые отбывают наказание, вред потерпевшим был компенсирован.

Протестуя против затягивания следствия и несправедливого характера своего задержания Николай Автухович был вынуждены пойти на единственно доступную меру протеста в условиях тюрьмы – на голодовку. Он требует неоюложного начала открытого судебного разбирательства или изменения меры удержания для себя, Юрия Леонова и Владимира Осипенко. Он голодает уже 23-ие сутки.

Дело волковысских предпринимателей приобрело международный резонанс, ведь расценивается международными правозащитными организациями, как возможно политически мотивированное преследование.

Чтобы спасти жизнь Николаю Автуховичу и в целях улучшения имиджа нашей страны, прошу Вас совершить акт доброй воли и ради обеспечения надлежащих прав и законных интересов упомянутых граждан Республики Беларусь поспособствовать неотложному началу открытого судебного разбирательства по данному делу, или смене меры удержания для Николая Автуховича,
Юрия Леонова и Владимира Осипенко.

С уважением,
Александр Милинкевич

Паводле http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4775/

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>