2009 14/05

КомпьютерЯк стала вядома рэдакцыі Odsgomel.org, адзінаццатага траўня Гомельскае КДБ вярнуў мясцовым дэмакратычным сілам адабраныя падчас вобшуку у кастрычніку 2007 шэсьць кампутараў.

Андрэй ТолчынТэхніка не зусім у спраўным стане, большасьць машынаў самастойна не запускаецца. З словаў актывіста АДС Андрэя Толчына, былі ўзламаныя апэрацыйныя сыстэмы, а таксама зьніклі сыстэмныя карты. Хоць у параўнаньні зь вернутымі раней з УКДБ ксэраксамі, дзе была сапсаваная ўся электроніка й адвёрткаю абадраныя барабаны, а таксама рызографам, у якім зьнішчылі працэсар, дадзеныя тэхнічныя праблемы выглядаюць зусім нявіннымі.

Нагадаем, 5 кастрычніка 2007 года ў мясцовы офіс Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі уварваліся супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі з ордэрам на ператрус па крымінальнае справе незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт».

Васіль ПалякоўСябра Каардынацыйнай рады АДС Васіль Палякоў рэдакцыі сайту паведаміў наступнае:

- Падчас ператрусу аніякіх выкрывальных доказаў выяўлена не было, але тэхніка была адабраная. Паўтары гады яна знаходзілася ў КДБ, і нам увесь час казалі, што кампутары праходзяць па справе ў якасьці рэчавых доказаў.

Цяпер кампутары нам вярнулі, але не абыйшлося безь нечаканасьцяў. Напрыклад, на цьвёрдай кружэлцы майго кампутару я выявіў чатыры матэрыялы «Маладога фронту», датаваных 15 ліпеня 2007 (гэта значыць да ператрусу й выняткі кампутараў): Статут «Маладога фронту», анкету для маладафронтаўцаў, «Крэда «Маладога Фронту» і «Меры засьцярогі» (таксама для МФ). Хоць нічога гэтага на 5 кастрычніка 2007 года ў мяне, вядома ж, не было.

Па словах дэмакратычнага палітыка, у апэрацыйнай сыстэме сыстэмнага блёку апынулася мноства шкоднаснага ПЗ, папросту кажучы, «вірусаў».

- Цалкам магчыма, што інфармацыйныя матэрыялы МФ дадалі ў машыны для абгрунтаваньня іхнае выняткі й доўгага ўтрыманьня. Цалкам жа відавочна, што праводзімую ў 2006-2007 гг. кампанію па запалохваньні моладзі шляхам перасьледу актывістаў незарэгістраванага «Маладога Фронту», выкарысталі ў Гомелі яшчэ й для таго, каб абшукаць офіс дэмсілаў вобласьці й вывучыць зьмест нашых кампутараў, – дзеліцца ўражаньнямі В. Палякоў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Как стало известно редакции Odsgomel.org, одиннадцатого мая Гомельский КГБ вернул местным демократическим силам изъятые при обыске в октябре 2007 года шесть компьютеров.

Техника не совсем в исправном состоянии, большинство машин самостоятельно не запускается. По словам активиста ОДС Андрея Толчина, были взломаны операционные системы, а также исчезли системные карты. Хотя по сравнению с возвращенными ранее из УКГБ ксероксами, где была испорчена вся электроника и отверткой оцарапаны барабаны, а также ризографом, в котором уничтожили процессор, данные технические проблемы выглядят вполне невинными.

Напомним, 5 октября 2007 года в местный офис Объединённой Гражданской Партии ворвались сотрудники Комитета госбезопасности с ордером на обыск по уголовному делу незарегистрированной организации «Малады Фронт».

Член Координационного совета ОДС Василий Поляков редакции сайта сообщил следующее:

- В ходе обыска никаких улик обнаружено не было, но техника была изъята. Полтора года она находилась в КГБ, и нам всё время говорили, что компьютеры проходят по делу в качестве вещественных доказательств.

Сейчас компьютеры нам вернули, но не обошлось без неожиданностей. Например, на жёстком диске моего компьютера я обнаружил четыре материала «Молодого фронта», датированных 15 июля 2007 (то есть до обыска и изъятия компьютеров): Устав «Молодого фронта», анкету для молодофронтовцев, «Крэда «Маладога Фронту» и «Меры предосторожности» (тоже для МФ). Хотя ничего этого на 5 октября 2007 года у меня, конечно же, не было.

По словам демократического политика, в операционной системе машины оказалось множество вредоносного ПО, попросту говоря, «вирусов».

- Вполне возможно, что информационные материалы МФ добавили в машины для обоснования их изъятия и долгого удержания. В целом же очевидно, что проводимую в 2006-2007 гг. кампанию по запугиванию молодежи путем преследования активистов незарегистрированного «Молодого Фронта», использовали в Гомеле еще и для того, чтобы обыскать офис демсил области и изучить содержимое наших компьютеров, – делится впечатлениями В. Поляков.

Собственная информация Odsgomel.org

Падрыхтаваў Алесь Лета,
Licviny-INFA

Цэтлікі: ,

One thought on “КДБ вярнуў усё. З бонусам”

  1. Alaksiej says:

    … Цяпер зразумела, што за БОНУссс … ад КДБ …)) … атрымалі дэмакраты ў Гомелі …

    Але адразу нават падумалася – лі-бэ-раліза-ацыя … (ёшкін кот!) і ўсё такое … (на колькі даверлівая ўсё ж дэмакратычная сьвядомасьць – заўсёды гатовая самападмануцца й купіцца на падобныя “фокусы” …)

    Але “мальчышы-плахішы” – “на варце айчыны” … І што б яны рабілі?! Мабыць заква-ка-лі ў “нашым стабільным беларускім балоце” …, каб не падобная штодзённая барацьба “за” “бясьпеку дзяржавы” … і “супраць” “ворагаў з апазыцыі” …

    … маразм так і выціскаецца з усіх шчылінаў збудаванае рэжымам сыстэмы …: апазыцыя (частка грамадзтва) класыфікуецца як вораг (у скрайнім выпадку – гэта адмарожаныя, прададзеныя ворагу, здраднікі-шпіёны, нерадзівыя грамадзяне й г. д.). А казырная “пазыцыя” – канешне ў руках “аднаго правільнага” “рэжыму” …! І гэта – ледзь не св… (прасьці Госпадзі) “пісаньне ад Лукі” для беларускага народу (… !?)

    І ён ІМ “дастае” кожнага праз “свабодныя” беларускія “СМІ-каналы” – так і ходзім … пад чырврона-зялёным “калпаком” … – усе “пра-віль-ны-яяя” да самага сапраўднага прыніжаючага чалавечую годнасьць вычварэньня …

    Цынічная ўлада – выродлівы твар!
    А якая ўлада – гэткія й ейныя “ворганы”, прабачце …

    Сумленьня й афіцэрскае годнасьці засталося … – на “пятак”. А амбіцыяў і цынізму … – хоць у “генэралісімусы” ці “прэзікі” … у асобна ўзятай “рб” прызначай …

    І будзе тады НАРОД жыць правільна, а значыцца счасліва – у зоне ПАРАДКУ й сапраўднага СТАБІЛІЗМУ…

    … ква-а-а, традыцыя!?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>