Не забірай жыцьцё!
2008 04/06

Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Эўрапейская Камісія запрашаюць узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэньне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасьці.

У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойваньні й прасоўваньні інтарэсаў грамадзкасьці, даведацца пра досьвед арганізацыі грамадзкіх кампаніяў у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойваньне й прасоўваньне інтарэсаў грамадзкасьці, падзяліцца досьведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі зь іншых гарадоў і мястэчак краіны.

Першае мерапрыемства ў межах праекта – трэнінг “Грамадзянскі ўдзел: адстойваньне й прасоўваньне інтарэсаў грамадзкасьці”, адбудзецца 13–18 ліпеня 2008 году ў Польшчы. Удзельнікі трэнінга атрымаюць веды пра тое, што такое грамадзянскі ўдзел, кампаніі па адстойваньні й прасоўваньні інтарэсаў грамадзкасьці, з якіх этапаў складаюцца гэтыя кампаніі, як прааналізаваць і стымуляваць да актыўнай дзейнасьці тыя альбо іншыя групы грамадзкасьці, навучацца плянаваць кампаніі па адстойваньні й прасоўваньні інтарэсаў грамадзкасьці й г.д.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца актывісты грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, настаўнікі, выкладнікі, студэнты, якія працуюць з рознымі мэтавымі групамі (людзі з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі, студэнты, сталыя асобы, ахвяры гвалту і г.д.) і іншыя грамадзяне, якія жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці краіны.

Арганізатары забясьпечваюць харчаваньне, пражываньне, кампэнсуюць выдаткі, зьвязаныя з атрыманьнем візы й праездам удзельнікаў трэнінга.Удзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак .

Анкету-заяўку, якая знаходзіцца ў даданым файле “Invitation Letter-CivicParticipation.doc”, неабходна даслаць на адрас: hrefcivicparticipation@odihr.pl да 18.00 5 чэрвеня 2008 году. Пра вынікі конкурсу будзе аб’яўлена да 10 чэрвеня 2008 г.

Дадатковую інфармацыю аб праекце й першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе: civicparticipation@odihr.pl

Асамблея НДА Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>